- •Выкарыстанне тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
- •Уводзіны
- •Глава 1 тэкст як адзінка сінтаксісу
- •1.3 Вучэбныя праграмы агульнаадукацыйных устаноў
- •1.4 Асаблівасці працы з тэкстам у пачатковых класах
- •Глава 2 методыка работы з тэкстам на уроках беларускай мовы ў пачатковых класах
- •2.1 Методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”
Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі
Кафедра беларускай мовы
Выкарыстанне тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Дыпломная работа
Спецыяльнасць 1 -01 01 02 -04 – Пачатковая адукацыя.
Практычная псіхалогія
Выканаўца:
Арэшчанка Таццяна Мікалаеўна
студэнтка – 4-й групы 5-га курса
дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі
Навуковы кіраўнік:
кандыдат філалагічных навук,
дацэнт Барысенка Вольга Яўгеньеўна
Дапушчана да абароны
пратакол № 8 пасяджэння кафедры
ад 19.04.2012 г.
Загадчык кафедры В. Я. Барысенка
Мазыр
2012
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………….…..3
ГЛАВА 1 ТЭКСТ ЯК АДЗІНКА СІНТАКСІСУ…………………...….6
Агульнае паняцце аб тэксце……………………………………….... 6
Асаблівасці ўспрымання тэксту вучнямі пачатковых класаў….…11
Вучэбныя праграмы агульнаадукацыйных устаноў……………….16
Асаблівасці працы з тэкстам у пачатковых класах ……………….20
ГЛАВА 2 МЕТОДЫКА РАБОТЫ З ТЭКСТАМ НА УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ…………………….29
2.1 Методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………………….29
2.2 Методыка выкарыстання тэксту на ўроках літаратурнага і пазакласнага чытання……………………………………………………..……..36
2.3 Эксперыментальнае даследаванне…………………………………..40
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………..45
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС…………………………………...48
ДАДАТАК А……………………………………………………50
ДАДАТАК Б……………………………………………………52
ДАДАТАК В……………………………………………………54
ДАДАТАК Г……………………………………………………55
(ДАДАТАК Д)……………………………………………………………56
(ДАДАТАК Е)……………………………………………………………59
(ДАДАТАК Ж)…………………………………………………………..61
(ДАДАТАК З)……………………………………………………………64
Уводзіны
Беларуская мова як вучэбны прадмет ў ІІ–IV класах выконвае адукацыйную, камунікатыўную, развіццёвую і выхаваўчую функцыі. Адукацыйная функцыя заключаецца ў забеспячэнні пазнаваўчых інтарэсаў вучняў аб сістэме мовы, моўных адзінках і іх функцыянаванні, аб сутнасці мовы як з’явы рэчаіснасці.
Камунікатыўная функцыя звязана з ужываннем вуснай і пісьмовай мовы ў працэсе зносін паміж людзьмі ў розных моўных сітуацыях, з культурай моўных паводзін, з навучаннем правільнаму ўжыванню моўных сродкаў з мэтай рэалізацыі камунікатыўных задач. Сучасная беларуская мова паспяхова выконвае сваё прызначэнне, яна з’яўляецца мовай пісьмовай культуры, сродкам паўсядзённых зносін людзей. На беларускай мове як роднай ствараюцца мастацкія творы і навуковыя працы, гэта мова тэатра, школы, газет і часопісаў, радыё і тэлебачання, гэта мова інфармавання і ўстанаўлення кантактаў паміж людзьмі. Такую ж ролю выконвае беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання. Акрамя таго ў працэсе ўзаемадзеяння дзвюх моў адбываецца ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне нацыянальных культур беларускага і рускага народаў. Беларуская мова ў школах з рускай мовай навучання ўжываецца ў якасці дынамічнага сродку зносін, здольнага перадаваць самыя глыбокія думкі, шчырыя пачуцці, якія ўзнікаюць у рускамоўным асяроддзі.
Развіццёвая функцыя вучэбнага прадмета найперш характарызуецца актывізацыяй моўных дзеянняў вучняў, на аснове якіях развіваецца моўнае чуццё, мысліцельныя працэсы, агульнавучэбныя ўменні і навыкі, неабходныя для рэалізацыі культурнага патэнцыялу асобы.
Выхаваўчая функцыя беларускай мовы абумоўлена яе культурнай самакаштоўнасцю як сродку стварэння і захавання культурнага вопыту беларускага народа, сродку далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, сродку фарміравання маральных якасцей чалавека, які валодае мовай і праз яе пазнае навакольнае асяроддзе.
Развіццё і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве.
Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі беларуская мова ў пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы.
Для таго каб дасягнуць камунікатыўнай мэты і вырашыць пазнавальныя задачы, настаўнік імкнецца да максімальнай даступнасці вучэбнай інфармацыі тэкста, успрыманне, разуменне і запамінанне якога залежаць ад узроўню развіцця славеснага мыслення вучняў. У пачатковай школе закладваюцца фундаментальныя асновы развіцця маўленчых і мовазнаўчых навыкаў, фарміруюцца фундаментальныя асновы на аснове працы з тэкстам.
Аб’ект даследавання: працэс фарміравання ўмення выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці сродку зносін паміж людзьмі.
Прадмет даследавання: тэкст як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Мэта даследавання: тэарэтычныя і метадычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове з выкарыстаннем розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам.
Задачы даследавання:
зрабіць аналіз навукова-метадычнай літаратуры па праблеме выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;
апісаць асаблівасці ўспрымання і разумення тэксту вучнямі пачатковых класаў;
ахарактарызаваць методыку работы з тэкстам;
правесці эксперымент па выкарыстанні розных спосабаў і прыёмаў работы з тэкстам.
Гіпотэза: выкарыстанне розных прыёмаў і спосабаў работы з тэкстам садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Метады праведзенага даследавання:
апісальны (крытычны аналіз літаратуры);
назіранне за навучальным працэсам;
вывучэнне вопыту настаўніка;
эксперыментальны.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў заключаецца ў тым, што вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пачатковых класаў пры навучанні дзяцей у малодшых класах на ўроках беларускай мовы, што важна ў свеце патрабавання сучасных школьных праграм.
Структура і аб’ём работы. Дыпломная праца складаецца з уводзін, тэарытычнай і практычнай глаў, заключэння і дадаткаў. У першай главе разглядаюцца агульныя звесткі пра тэкст. У другой главе акрэсліваецца методыка выкарыстання тэксту на ўроках беларускай мовы. У дадаткі ўваходзяць распрацоўкі ўрокаў у трэцім класе, ілюстрацыйны матэрыял, табліцы.