- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
У выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспа-літая.
Заканадаўчая ўладаў краіне належалаВольному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя.Надзвычайныя соймымог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы:канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. Наканвакацыйным соймевызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; наэлек-цыйным- праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся накаранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Посольской ізбы (Палата дэпутатаў).Сенатз'яўляўсявышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп.Пасольская ізбабыланіжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма.
Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве(на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні).
Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц закона.
Кампетэнцыя Вальнага сойма: меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, (выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны) Для прыняцця пастановыпатрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне.Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto", як гэта пастанова адхілялася.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:
1)тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах); 2) тыя, што мелі дачыненне да Польшчы; 3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.
Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Можна зрабіць вывад, штоў палітычным рэгуляванніРэчы Паспалітайпераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі.
Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра-вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, таксама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.
Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.
"Генрыкавы артыкулы": 1) змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма; 2) насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць; 3) абвяшчаліся свабоднае абранне караля; 4) абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; 5) не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць.
"Пакта канвента"- складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім.
Ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад нскалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.Па законе кароль меў правасклікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.
З аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы-значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію.Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай.Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.