Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2.doc
Скачиваний:
72
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
156.67 Кб
Скачать

2. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рус-кага, беларускага і украінскага этнасаў (версія).

Старажытнарускі народ пача­ў фармавацца ў Сярэднім Пад­няп­роўі і Паволхаўі у ІХ–Х стст.

Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў паско­ра­ны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю аба­ро­ны ад качэў-нікаў. Буйнейшым цэнтрам стаў Кіеў.

Другім цэнтрам фармавання старажытнарускага этнасу з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Вол­гі да Фінскага заліву і Ладагі. Так, у VІІІ–Х стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ла­да­га і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Фіна- і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі значную меншасць і паступова аславя-ньваліся.

Утварэнне адзінай дзяржавы і адзінай народнасці ва ўсходніх славян звязваюць з вараж­с­кім племенем «русь», якое бы­ло запрошана славенамі, крывічамі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведам­ляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з канунгам Рурыкам. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднан-не Пад­няп­роўя і Паволхаўя. Гэта адбылося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кі­еў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Прадстаўнікі варажскага пле­ме­ні «русь» на чале з канунгам Ру­ры­кам, якія рассяліліся ў азнача­ных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсі­мі паўночна-заходнімі землямі, спрыялі палітычнай і культурнай кан­са­лі­да­цыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. У другой па­ло­ве Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля», або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русінаў, рускіх, а іх мова – рускай. Наз­ва «русь» стала не толькі найменнем тэры-торыі дзяржа­вы, але і эт­нонімам.

Такім чынам, у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фар­ма­ван­не новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб кры­ві­чах – да 1162 г., аб радзімічах – да 1169 г. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Удзе­ль­ні­каў бітвы, якія за­гі­ну­лі на Нямізе ў 1067 г., аўтар «Слова пра паход Ігараў» (каля 1187 г.) называе «рускімі сынамі».

Старажытнаруская народнасць развівалася на працягу і існавання “імпе-рыі Рурыкавічаў” – Кіеўскай Русі, а пасля распаду апошняй стварыла аснову фарміравання рускай, украінскай і беларускай народнасцяў.

Па словах гісторыка В. Ключэўскага (1841 - 1911), "Руская дзяржава ў IX - XI стст. не магла быць дзяржавай рускага народа, таму што яшчэ не існа-вала гэтага народа". Такім чынам, звесткі аб існаванні “старажытнарускай народнасці” гэта адна з версій паходжання рускага, украінскага і беларускага народаў.

3. Усходнеславянскі этнічны падмурак вкл. Фармаванне эт­ніч­най тэрыторыі беларусаў у хіv–хv стст. Утварэнне беларускай народнасці.

ВКЛ засноўвалася на ўсходне-славян-скім этнічным падму­рку. Да­лу­чэн­не новых зя­мель у другой палове ХІV – па­чат­ку ХV cт. iстотна павялiчыла вагу усходнеславянскага эле­мен­та. У гады княжання Аль­гер­да і Вітаўта завяршы­ла­ся ўва­ход­жан­не ў дзяржаву беларускіх тэ­ры­то­рый і бо­ль­шай час­т­кі колішняй Русі з го­ра­дам Кіевам.

У ліку шляхоў пашырэн­ня дзяр­жа­вы бы­лі мірныя і ва­ен­ныя, добраахвот-ныя і гвалтоўныя. Не апош­нюю ро­лю адыгры­ва­лі ды­нас­тыч­ныя шлюбы.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе на­ро­ды сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсход­нес­ла­вян­с­кіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчы­масць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час ма­тэ­ры­я­ль­най і духоўнай куль-туры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бела­рус­кую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяр­жаў­най. Значныя зрухі ў сацыяльна-экана­міч­ным, палітычным і ку­ль­тур­ным жыцці паспрыялі далейшаму эт­на­ге­не­зу беларусаў.

ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшага i фармiравання этнічнай тэрыторыі і народнасцi беларусаў. На прыкладзе дзейнасці Міндоўга, Войшалка, Віценя, Гедыміна, Альгерда, Ягайлы, Вітаўта відаць, як беларускія землі апынуліся ў складзе ВКЛ.

Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамадства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i культурнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпадае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства, якое склалася ў ВКЛ. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларуска­га этнасу.

Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палi-тычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.

Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны кры-вiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве застава-лiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжац-кай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.

Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтвараль-ным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан-шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі ра-мёствамі гарады.

Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў роз-ных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.

Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мя-шчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацы-яльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжса-слоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i ся-лянствам.

Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на па-чатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават бал-ты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запа-волiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.

Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоў-цамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.

Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.

Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай са-маназвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лi-тоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’амацаваўся значна пазней, у ХІХ ст.

Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiян-скiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.

Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.

Такім чынам, 1 утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі, зямель з пераважаўшым усходнеславянскім насельніцтвам, 2 развітая эканоміка і гаспадарчыя сувязі, сацыяльная структура, 3 усведамленне нацы­я­на­ль­най ідэнтычнасці, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная), 4 за­ка­на­даў­с­т­ва (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), 5 традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб уз­нік­нен­ні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]