Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
83.46 Кб
Скачать

4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

Прадметам вывучэння гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі з’яўляецца за­рад­жэн­не, станаўленне і развіццё бе­ла­рус­ка­га гра­мад­с­т­ва (40 тыс. гадоў да н. э. – пачатак 3-а ты­ся­ча­год­дзя). У кола пы­тан­няў, якія падлягаюць раз­г­ля­ду і вывучэнню, ува­ходзяць най­больш значныя і разнастайныя формы жыццядзейнасці на­шых су­ай­чын­ні­каў. Асобае месца зай­ма­юць этнічныя працэсы, фар­ма­ван­не і раз­віц­цё беларускай дзяр­жаў­нас­ці.

Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсход­не-сла­вян­с­кай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае маг­чы­масць па­раў­наць узровень развіцця беларускага народа, дынаміку яго раз­віц­ця, вызначэнне месца беларусаў сярод іншых народаў. Публікацыі бе­ла­ру­саз­наў­цаў П. Шпілеўскага, П. Баброўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікіфароўскага і іншых сведчаць аб ба­га­тым гістарычным мінулым бе­ла­рус­ка­га народа. Артыкулы гіста-рыч­на­га зместу змяш­ча­лі­ся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў пер­шую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-я гг. выйшлі творы У. Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталец­ця», якія вывучаліся адпаведна ў школе і ў ВНУ. Праца В. Кно­ры­на «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў ас­но­ву кан­цэп­цыі сацыялістыч-най рэвалюцыі. Дастаткова ар­гу­мен­та­ва­ныя пог­ля­ды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку ар­ты­ку­лаў i да­ку­мен­таў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мінск, 1927).

У часы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэс­пуб­лі­цы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з ус­та­ля­ван­нем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці тво­раў. Ім на зме­ну прыйшлі новыя, накшталт «Нарыса гісторыі Бе­ла­ру­сі» (Мінск, 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гіс­та­рыч­ных падзей.

У пасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё бе­ла­рус­кай гіс­та­рыч­най навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Ка­му­ніс­тыч­най партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і Вялікай Ай­чын­най вайне. Няг­ледзя­чы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС і па­на­ван­не мар­к­сіс­ц­ка-ленінскай метадалогіі, сталі ак­тыўна рас­п­ра­цоў­вац­ца праб­ле­мы сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі (З. Абез­га­уз, Ф. Бол­бас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Са­лад­коў, М. Сташ­ке­віч), гра­мадзян­с­кай вайны (І. Ігнаценка, П. Пет­ры­каў, П. Се­лі­ва­наў), усе­на­род­най барацьбы супраць нямецка-фа­шыс­ц­кіх захоп­ні­каў (А. За­лес­кі, І. Краў­чан­ка, А. Філімонаў).

Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абэ­цэ­дар­с­ка­га, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Іг­нацен­кі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лы­сен­кі, А. Лю­та­га, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палу­я­на, І. Па­лу­я­на, П. Пет­ры­ка­ва, Л. Побаля, П. Селіванава, Г. Штыхава. У ліку буй­ней­шых прац 1960–1980-х гг. – двухтомная «История Бе­ло­рус­ской ССР» і пя­ці­том­ная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырох­том­ная «Ис­то­рия ра­бо­че­го клас­са Белорусской ССР», трох­том­ная «Все­на­род­ная борь­ба в Бе­ло­руссии против немецко-фашистских захват­ч­и­ков в годы Великой Оте­чес­т­вен­ной войны».

З пачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у гра­мад­с­т­ве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна па- шы­ры­ла свой дыяпазон і ўзнялася на значна вышэйшы ўзровень. У лі­ку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях за­моў­ч­валі­ся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі на­цы­я­на­ль­ны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія ін­ш. Гэ­ты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я. Анішчанкі, А. Віш­неў­с­ка­га, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Ка­ва­ле­ні, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Саганові­ча, А. Са­ро­кі­на, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зра­бі­ла­ся вы­дан­не шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Ад­мет­най з’я­вай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Бе­ла­ру­сі» (1994–1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000–2006).

Якасць твораў у многім залежыць ад выкарыстання гістарычных кры­ніц – носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мі­ну­лым.

Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.

Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш

Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсю-джаныя яго заняткі.

Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэн-цьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Русская правда», «Слово о палку Игореве» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе.

Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабела-рускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць закан-чэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.

Гаспадарчыя дакументы XV першай паловы XIX ст. як крыніцы па гіс-торыі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвен-тарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занят-ках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насель-ніцтва.

Матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі з’яўляюцца крыніцай па вывучэнню палітыкі цэнтральнага ўрада на беларускіх землях і стана развіцця гаспадаркі Беларусі ў XVІІ пачатку XX ст.

Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, аб спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар.

Статыстычныя даведнікі выдаваліся ў межах Расійскай імперыі з пачатку XIX ст. Адзін з першых даведнікаў: «Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 год» (1829 г.) утрымліваў дакладныя звесткі аб эканамічным стане беларускіх гарадоў. Друкаваліся спецыялізаваныя даведнікі, яны ахоплівалі розныя сферы гаспадарчага развіцця («Фабрично-заводская промышленность России. Перечень фабрик и заводов» (1897 г.); «Статистика землевладений в 1905 г.» (1906-1907 гг.), а таксама матэрыялы рэвізій конскіх перапісаў і ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.

У савецкі перыяд перш за ўсё выдаваліся статыстычныя даведнікі па выніках кожнай пяцігодкі ці да юбілеяў існавання савецкай улады («Советская Белоруссия», 1921 г.; «Белорусская ССР в цифрах. К 10-летию существования БССР. 1919-1929 гг.», 1929 г.; «Ітогі першай пяцігодкі БССР», 1934 г.; «Белорусская ССР за годы Советской власти», 1967 г.; «Народное хозяйство Белорусской ССР. Юбилейный статистический ежегодник», 1978 г. і г.д.). Да кожнага з іх трэба падыходзіць творча і крытычна.

Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.

Публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі пачалася ў першай палове XIX ст. Першай такой публікацыяй з’явілася выданне «Белорусского архива древних грамот. 1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г. Шматтомныя выданні здзейсніла Пецярбургская археаграфічная камісія, што выдала 5 тамоў «Актов, относящихся к истории России», 1846-1853 гг. і 15 тамоў «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России», 1863-1892 гг. Віленская археаграфічная камісія выдала на працягу 1865-1904 гг. 39 тамоў «Актов, издаваемых Виленской Археографической комиссией» і 14 тамоў «Археографического сборника документов, относящихся к истории Северно-Западной Руси». Археаграфічная камісія, што працавала ў Віцебску, у 1871-1906 гг. выдавала «Историко-юридические материалы», усяго 32 выпускі. Такім чынам асноўная частка публікацыі дакументаў была здзейснена ў дарэвалюцыйныя часы.

У савецкі перыяд ў 20-я гг. выдадзен зборнік «1905 год у Беларусі». У 30-я гг. убачылі свет «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў гады распаду феадалізму» (у 2 т.); Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, IX-XVIII стст.» (Т.1. 1936), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, 1772-1903 г.» (Т.3. 1940). У 50-70-я гг. выдадзены зборнік «Белоруссия в эпоху феодализма» (У 4 т.), «Документы и материалы по истории Белоруссии. 1900-1917 гг.», «Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г.».

Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.