Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя сусветнай літаратуры_Федарцова.pdf
Скачиваний:
24
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
391.78 Кб
Скачать

3. КАНТРОЛЬНЫЯ ЗАДАННІ

Заданне 1

1.Растлумачце паняцці “антычная” і “сусветная” літаратура.

2.Асаблівасці ірландскага (кельцкага) эпасу. Гераічныя сагі пра Кухуліна і рамантычныя пра Асіяна (Айсіна).

3.Асоба Адсана ў мастацкай сістэме рамана У. Эка “Імя ружы”. Адсан – герой і апавядальнік.

Заданне 2

1.Прааналізуйце жанрава-стылявыя асаблівасці рамана Апулея “Метамарфозы, ці Залаты асёл”.

2.Агульная характарыстыка літаратуры сярэднявечча.

3.Вобраз Вільгельма ў рамане У. Эка “Імя ружы”. Вільгельм – філосаф і дэтэктыў у адной асобе.

Заданне 3

1.Дайце характарыстыку паняццям “вандроўны вобраз” і “вандроўны сюжэт”. Пакажыце іх выкарыстанне іншанацыянальнымі літаратурамі.

2.Адзначце асаблівасці германскага гераічнага эпасу (“Песня пра Гільдэбранда”).

3.“Мужчынская лінія” (Хасе Аркадзіа-бацька, Хасе Аркадзіа-сын, палкоўнік Аўрэліана, Аўрэліана ІІ і яго ўнук Аўрэліана Бабілоння) у рамане Г. Г. Маркеса “Сто гадоў адзіноты”.

Заданне 4

1.Адзначце асаблівасці элегічнага жанру ў творчасці Авідзія.

2.Асаблівасці скандынаўскага (ісландскага) эпасу. Зборнік песен

“Эда”.

3.Вобраз Маргарыты ў трагедыі “Фаўст” І. В. Гётэ.

13

Заданне 5

1.Чаму антычную міфалогію лічаць самай універсальнай матрыцай быцця? Дайце прыклады выкарыстання міфалагічных вобразаў у сусветнай і беларускай літаратуры.

2.Асаблівасці французскага гераічнага эпасу (“Песня пра Раланда”).

3.Вобраз Эсмеральды ў рамане В. Гюго “Сабор Парыжскай Багародзіцы”.

Заданне 6

1.У чым і як праяўляе сябе міфалагічная прырода творчасці Эўрыпіда?

2.Асаблівасці паэзіі вагантаў.

3.Сімвалізм М. Метэрлінка паводле казкі-феерыі “Сіняя птушка”.

Заданне 7

1.У чым заключаецца роля апавядальніка ў рамане Апулея “Метамарфозы, ці Залаты асёл”?

2.Асаблівасці паэзіі трубадураў.

3.Двухпланавасць казачнай аповесці Э. Т. А. Гофмана “Залаты гаршчок”.

Заданне 8

1.Вызначце тэму, ідэю, пафас эпічнай паэмы Гамера “Іліяда”. Прывядзіце міфы, выкарыстаныя ў творы.

2.Станаўленне рыцарскага рамана.

3.Жаночыя вобразы ў рамане Анарэ дэ Бальзака “Шчыгрынавая скура”. ІхмесцаўраскрыцціпоглядаўАнарэдэБальзаканаграмадстваісвет.

Заданне 9

1.Якія творчыя тэндэнцыі абазначыліся ў эпічнай паэме Гамера “Адысея”. На якім цыкле міфаў яна заснавана?

2.Асаблівасці паэзіі трувераў.

3.Роля пабочных сюжэтных ліній (вобразы фру Лінэ, Крохстада, доктара Ранка) у паглыбленні асноўнага канфлікту п’есы Г. Ібсена “Лялечны дом”.

14

Заданне 10

1.Ахарактарызуйце вобраз тытана Праметэя паводле трагедыі Эсхіла “Прыкуты Праметэй”. Прывядзіце прыклады выкарыстання гэтага вобраза ў сусветнай літаратуры, у тым ліку і беларускай.

2.Асаблівасці паэзіі мінезінгераў.

3.Філасофская казка Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Асноўныя персанажы казкі ў іх узаемаадносінах:

а) Маленькі прынц і Ружа; б) Маленькі прынц і Змяя.

Заданне 11

1.Ахарактарызуйце вобразы Антыгоны і Крэонта паводле трагедыі Сафокла “Антыгона”.

2.Агульная характарыстыка эпохі Адраджэння.

3.Праблематыка навел і прытчаў Ф. Кафкі ў святле духоўна-эстэ- тычных пошукаў мастака.

Заданне 12

1.Дайце характарыстыку буколікі як вызначальнага жанру лірыкі Вергілія.

2.Характарыстыка вобраза графіні Дыяны дэ Бэльфлор у п’есе Лопэ дэ Вэгі “Сабака на сене”.

3.Паняцце экзістэнцыялізму ў творчасці Ж.-П. Сартра. Раман “Млоснасць”. Вобраз Антуана Ракантэна.

Заданне 13

1.Вызначце жанрава-стылявыя асаблівасці грэчаскай лірыкі паводле творчасці Архілоха, Анакрэонта і Сапфо.

2.Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. Алегорыя і сімвалізм “Боскай камедыі”.

3.П’ер дэ Бамаршэ. Асаблівасці камедыі “Жаніцьба Фігаро”.

Заданне 14

1.Ахарактарызуйце вобразы Зеўса, яго прыспешнікаў Гефеста і Гермеса паводле трагедыі Эсхіла “Прыкуты Праметэй”.

2.Жыццё і творчасць Ф. Петраркі.

3.О. Уайльд: жыццё і творчасць. Раман “Партрэт Дорыяна Грэя” і канцэпцыя мастацтва ў творы.

15

Заданне 15

1.Вызначце ўплыў паэмы Вергілія “Энеіда” на станаўленне і развіццё еўрапейскай травесційнай паэзіі ХІХ ст.

2.Французская літаратура эпохі Адраджэння, асоба Маргарыты Наварскай (зборнік “Гептамерон”).

3.Асноўныя праблемы філасофскай казкі Антуана дэ СентЭкзюперы “Маленькі прынц” ва ўзаемаадносінах:

а) Маленькі прынц і Лётчык; б) Маленькі прынц і Ліс.

Роля прысвячэння і аўтарскіх малюнкаў.

Заданне 16

1.Пакажыце функцыю грэчаскай міфалогіі як крыніцы сюжэтаў, вобразаў і матываў антычнай і сучаснай літаратуры.

2.Вобраз дона Хуана ў п’есе “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” Тырса дэ Маліны.

3.Паняццеэкзістэнцыялізму ўтворчасціА. Камю. Вобраз галоўнагагерояаповесці“Чужаніца” Мерсо. Сацыяльна-філасофскісэнсразвязкітвора.

Заданне 17

1.Дайце параўнальную характарыстыку галоўным героям рымскага і грэчаскага эпасу Адысею (Гамер “Адысея”) і Энею (Вергілій “Энеіда”).

2.Нараджэнне жанру навелы ў еўрапейскай літаратуры.

3.Тэма кахання ў рамане К. Гамсуна “Вікторыя”. Вобраз Юханеса. Роля і месца ўстаўных навел у творы.

Заданне 18

1.Чаму ў творчасці Гесіёда аддадзена перавага паэзіі працы (паводле паэмы “Працы і дні”)?

2.ТворчасцьД. Бакачапаводлезборніканавел“Дэкамерон”.

3.Вобраз Вікторыі і тэма адзіноты ў рамане “Вікторыя” К. Гамсуна. Сэнс назвы твора.

Заданне 19

1.Пакажыце жанрава-стылявыя асаблівасці творчасці Гарацыя.

2.Агульная характарыстыка літаратуры перыяду барока.

3.ГісторыястварэнняЖ. Б. Мальерамкамедыі“Мешчанінудваранах”.

16

Заданне 20

1.Пакажыце традыцыі і наватарства ў творчасці Арыстафана (паводле камедый “Вершнікі”, Аблокі”, “Жабы”).

2.Асоба Ж. Б. Мальера ў французскай літаратуры. “Тарцюф”: гісторыя стварэння і сцэнічны лёс камедыі. Жыццёвае крэда Тарцюфа.

3.Фолкнераўскае разуменне праблемы ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”.

Заданне 21

1.Дайце характарыстыку элегіі як вызначальнага жанру грэчаскай лірыкі (Салон, Тыртэй, Сапфо) і творчасці Калімаха і Катула.

2.ЖыццёітворчасцьЛуісадэГонгары-і-Арготэ. Сутнасцьгангарызму.

3.Вобразы Фаўста і Мефістофеля ў трагедыі “Фаўст” І. В. Гётэ.

Заданне 22

1.Вызначце жанрава-стылявыя асаблівасці трагедыі Эўрыпіда “Іпаліт”.

2.Жыццё і творчасць Франсіска Гомеса дэ Кеведы-і-Вільегаса як яркага прадстаўніка іспанскага барока.

3.Гофманаўскі рамантычны герой. Лёс мастака і мастацтва ў апавяданнях пісьменніка (творы на выбар).

Заданне 23

1.Пакажыце сутнасць канфлікту паміж абавязкам і пачуццём у трагедыях Эўрыпіда (творы на выбар).

2.Асноўныя матывы трагедыі У. Шэкспіра “Гамлет”.

3.Пошукі “трагічнага ў штодзённым” у “маленькіх драмах” М. Метэрлінка “Няпрошаная”, “Там, унутры”, “Сляпыя”.

Заданне 24

1.Якія жанравыя тэндэнцыі абазначыліся ў эпоху літаратуры прынцыпату Аўгуста?

2.Смехавая стыхія камедый У. Шэкспіра, створаная на парадоксах рэальнага жыцця.

3.Гісторыя стварэння Ж. Б. Мальерам камедыі “Мешчанін у дваранах”. Дваране ў п’есе (граф Дарант, маркіза Дарымена), іх адпаведнасць ідэалу Журдэна і самога аўтара.

17

Заданне 25

1.Ахарактарызуйце асаблівасці александрыйскай паэзіі (Калімах, Апалоній з Радоса, Феакрыт).

2.Санеты У. Шэкспіра як вяршыня англійскай паэзіі эпохі Адраджэння.

3.Гісторыя напісання Г. Г. Маркесам рамана “Сто гадоў адзіноты”. Маконда-маркесаўская мадэль свету.

Заданне 26

1.Пакажыце (паводле камедыі Тэрэнцыя “Андрыянка”), у чым заключаюцца асаблівасці новаантычнай камедыі.

2.Агульныя асаблівасці нямецкага рамантызму.

3.Роля і месца жаночых вобразаў (Урсула, Пілар Тэрнера, Амаранта, Рэбека, Фернанда, Амаранта Урсула) у распрацоўцы праблемы адзіноты ў рамане Г. Г. Маркеса “Сто гадоў адзіноты”.

Заданне 27

1.У чым заключаецца наватарства Плаўта (паводле камедый “Скарб” і “Псеўдол” ці інш.)?

2.Характарыстыка мужчынскіх вобразаў у п’есе Лопэ дэ Вэгі “Сабака на сене”.

3.Эстэтычныя погляды Стэндаля-псіхолага: раман “Чырвонае і чорнае”.

Заданне 28

1.Дайце характарыстыку буколікі як вызначальнага жанру творчасці Феакрыта і Вергілія.

2.Характарыстыка мужчынскіх вобразаў у п’есе Бамаршэ “Жаніцьба Фігаро”.

3.Жыццё і творчасць Г. Гейнэ (Гайнэ). Характэрныя асаблівасці паэтычнага зборніка “Кніга песень”.

Заданне 29

1.Якія жанры, вядомыя рымскай літаратуры, увабраў у сябе міфалагічны твор Авідзія “Метамарфозы”?

2.Асаблівасці камедыі Ж. Б. Мальера “Мешчанін у дваранах”.

18

3. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы” У. Эка. Спроба спалучэння ў творы вышуковага (крымінальнага) і філасофскага раманаў. Сэнс назвы твора. Сімволіка рамана.

Заданне 30

1.У чым заключаецца асноўны канфлікт трагедыі “Антыгона”?

2.Асаблівасці літаратуры эпохі Асветніцтва.

3.Сацыяльна-псіхалагічная драма Г. Ібсена “Лялечны дом”. “Жаночае” пытанне ў творы.

Заданне 31

1.Раскрыйце сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы ў творчасці Менандра (камедыя “Трэцейскі суд”).

2.Д. Г. Байран: жыццё і творчасць. Байранаўскі рамантычны герой у паэме “Карсар”.

3.Асаблівасці рэалізму ХІХ–ХХ стст. у сусветнай літаратуры.

Заданне 32

1.Адзначце ролю ўстаўных навел у рамане Апулея “Метамарфозы, ці Залаты асёл”.

2.Творчасць Педра Кальдэрона дэ ла Баркі. Асаблівасці драмы “Жыццё ёсць сон”.

3.Паэмы Д. Г. Байрана “Гяур” і “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”. Асноўныя рысы рамантычнага героя ў творах.

Заданне 33

1.Дайце разгорнутую характарыстыку вобраза Дафніса (паводле рамана Лонга “Пастушыныя гісторыі пра Дафніса і Хлою”).

2.Асаблівасці рамантызму ў амерыканскай літаратуры.

3.Жыццёвыя пакуты Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання.

Заданне 34

1.Дайце разгорнутую характарыстыку вобраза Хлоі (паводле рамана Лонга “Пастушыныя гісторыі пра Дафніса і Хлою”).

2.Асаблівасці іспанскага барока.

3.Псіхалагічныя творы Э. По. Значэнне творчасці Э. По для сусветнайкультуры.

19

Заданне 35

1.Асаблівасці рымскай літаратуры эпохі імперыі. Творчасць Ювенала, Марка Валерыя Марцыяла, Петронія і інш.

2.Параўнальная характарыстыка фінальных сцэн у п’есах “Сабака на сене” Лопэ дэ Вэгі і “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” Тырса дэ Маліны.

3.Гісторыя напісання Г. Г. Маркесам рамана “Сто гадоў адзіноты”. Маконда-маркесаўская мадэль свету.

20