Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
22
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Па-рознаму адносіліся да Качанка. Але гэта таксама свой. Не выберуць яго старшынёй рабачкома, пойдзе брыгадзірам, загадчыкам склада, у сельпо, але нікуды не паедзе: дом свой, сям'я вялікая. Забаўскі ж, з гэтым згаджаліся ўсе, часовы чалавек у саўгасе, год-два папрацуе — і памінай яго якім хочаш словам. А да часовага і любоў часовая. І непрыязнасць таксама кароткая.

Забаўскі пісаў так, быццам застаўся адзін у зале. Астаповіч зірнуў у яго бок з іранічнай, але адначасова і з добрай, як у бацькі да сына, усмешкай: маўляў, пішы, пішы, старайся. Хведар Цімафеевіч ведаў, што некаторыя, не рабочыя яго саўгаса,— канторскія кручкі, чыноўнікі раённыя і яго калегі — старшыні калгасаў, дырэктары саўгасаў — «праязджаюцца» па ім з-за гэтага: хітруган Астаповіч і тут усіх абскакаў — выпрасіў у абкоме летапісца, каб той уславіў яго на ўсю краіну.

Многа ячменю стаіць? — спытаў Астаповіч у Івана, пакуль Качанок вёў перагаворы на вуліцы з Карнеем.

Гектараў трыццаць.

Дырэктар пранікліва паглядзеў на галоўнага агранома, і той пад гэтым позіркам успыхнуў полымем. Камбайнеры зразумелі, што Кузя сваю порцыю атрымаў ужо раней, таму і сядзеў, як у водбліску вячэрняй зары. І з гектарамі нешта не сышлося. Будзе яму дабаўка. Дзед вылучае маладых, але і выхоўвае, як строгі бацька.

Колькі намалачваем?

Трыццаць восем і шэсць,— паспяшаўся адказаць Кузя.

Такая дакладнасць? — усумніўся Астаповіч.

Пазаўчора замяралі.

За каналам сорак пяць будзе, не менш,— сказаў Іван.

Чуў? — кінуў дырэктар Кузю.— Значыцца, сярэдняе — добрых сорак. Сорак на трыццаць. Колькі будзе, Шчэрба?

Сто дваццаць,

Чаго?

Тон.

Табе прафесарам матэматыкі трэба быць, а ты анекдоты сачыняеш.

Пасмяяліся. Сам Шчэрба гучней за ўсіх, быццам атрымаў найвышэйшую пахвалу.

Не я, Хведар Цімафеевіч. Пра мяне больш.

Вярнуўся Качанок адзін. Абвясціў:

— Не ідзе. Батракоўская натура.

У Астаповіча знаёма перасмыкнулася левая шчака і звузіліся вочы, аплылі нездаровыя мяшкі пад вачамі. Але ён далоняй сцёр усе «іерогліфы настрою» на сваім твары, Сказаў проста, амаль весела:

Натура як натура. У кожнага з нас свая натура, Аднак не будзем траціць час. Хоць і дождж, а праца ёсць. Кажы, Якаў Мацвеевіч, навошта ты паклікаў нас.

Качанок, які не паспеў сесці на сваё месца і толькі ўзяўся за крэсла, каб адсунуць яго, так і застыў, здзіўлены, разгублены, бадай спалоханы.

Я?

Твая ідэя сабраць людзей.

Мая. Але я думаў, што вы...

Ды не, на лысага не валі. Запеў ваш, з аграномам. А мы з Пятровічам хіба што падцягнем.

Качанок падсунуў крэсла пад стол, упёрся рукамі ў яго спінку і

відаць было — моцна сціснуў, быццам крэсла вырывалі, ажно напяліся ў чалавека вены на руках, на шыі. Звычайна прамовы ёй гаварыў лёгка, язык падвешаны добра, А тут яўна не ведаў, з чаго пачаць, разгубіўся, як вучань, які сам падняў руку, але адказаць на пытанне не здолеў.

Івану стала весела. З Качанком яны сябравалі з маленства. Нос Яша не задзіраў ні на якой пасадзе, з рабочымі сябраваў, але ўсюды наладжваў парады накшталт учарашняга і неаднойчы ўжо «гарэў» за паказуху. За ўчарашняе, за словы яго ўедлівыя на машынным двары і асабліва за сына Іван моцна ўзлаваўся на Качанка і цяпер не без злараднасці цешыўся з яго разгубленасці.

Забаўскі перастаў пісаць, павярнуўся да «рабачкома», як бы ўстрывожаны за яго ці спачуваючы яму.

Якаў Мацвеевіч лёгка гаварыў пафасныя прамовы з перадовак газет. Але тут такая не падыходзіла ні па колькасці слухачоў, ні па сутнасці справы. Тут лепш Астаповічаў стыль: даверлівай размовы, нібыта з жартачкамі, але з такімі, што моцна колюць.

Качанок падрос — падняўся на насочкі.

Дык во што я вам скажу, байцы пярэдняй лініі — жніва...

Значыцца, так. На вас глядзіць увесь саўгас. Нічога не скажаш — папрацавалі вы добра. Але маркі трымаць не ўмееце. Во так. Чэсць і славу сваю можна ўміг злізаць вось гэтым,— ён паказаў язык.— У вайну, калі хто помніць, старэйшыя людзі добра помняць, усюды вісеў плакат: «Балбатун — знаходка для шпіёна»...

Якіх гэта шпіёнаў ты выявіў? Амерыканскіх, кітайскіх? — без усмешкі спытаў Астаповіч.

Іван, на здзіўленне сябрам і кіраўнікам, рагатнуў так, як рагатаў хіба ўчора пасля чаркі ў кульдзюме і дома — з Вальчыных жартаў. Успомніў, як засмяялася за снеданнем жонка, калі ён сказаў, што з Качанка варта зняць штаны за ўчарашняе. Вось бы Таську сюды! Няхай бы палюбавалася і пасмяялася, як Астаповіч вымушае Яшку самому раздзецца і высекчы сябе. Ай да мудры дзядуля!

Качанка абурыў Іванаў смех, але запнуўся прамоўца на адзін міг, хіба, можа, для таго, каб падумаць: «Пачакай, чортаў Батрак, я табе прыпомню гэта». А потым сам засмяяўся:

Кітайскіх не бачыў, Хведар Цімафеевіч, а «кульдзюмскіх» ведаем. І я, і вы. Адны, заліўшы памяць, плешчуць чортведама што, а другія на вус круцяць, каб пасля, перавярнуўшы ўсё дагары нагамі, тыцнуць нам у нос. Во так...

Слухай,— зашаптаў Шчэрба Івану ў патыліцу,— цяпер я знаю, хто нам свінню падклаў. Ты скажы, як адразу прасвятліліся мазгі. Як пахмяліўся.

Калі вы перадавыя, то ва ўсім павінны быць перадавыя. І думаць не толькі пра сваё пуза.

Якаў Мацвеевіч,— дакорліва кінуў Забаўскі.

Я, Аляксандр Пятровіч, па-інтэлігентнаму не ўмею, каб кругом ды вакол. Я па-рабочаму... Рабочы клас мяне панімае.

Помніш таго, кудлатага, што за суседнім столікам сухую катлетку жаваў увесь вечар? Вот жа гад! — шаптаў Шчэрба.— Нюх у мяне сабачы: хацелася мне пашкамутаць яму кудлы... Зра вы не далі...

Пра гонар калектыву трэба думаць! Так во. У век энтээр упраўленне трэбуе аператыўнасці, тэрміновай інфармацыі. І той, хто думае пра дзела, дае яе, такую інфармацыю, як трэба.

Забаўскі пасміхнуўся, паківаў галавой; зноў схіліўся над сваім блакнотам і нешта запісаў.

Для вас стараліся. На славу вашу! Верылі ў вас — перадавікі не падвядуць! А вы? Што, Шчэрба, хаваешся за спіну Батрака? Сорамна глядзець у вочы?

Каго мне саромецца? Цябе? Я Любы сваёй не саромлюся.

Канечне. Калі табе было сорамна? З цябе — што з гусака вада. Але ты, Іван Карнеевіч? Член бюро... Брыгадзір...

Батрак не вытрываў:

Чакай, Якаў Мацвеевіч. Якраз кругом ды вакол ты ходзіш...

Давай прасцей, па-рабочаму, без загадак, а то не петрым мы... Мы што — пагана работалі?

Як вы работалі — я сказаў. Але чым кончылася ўсё? З-за языкоў вашых. Знаеце? Пшыкам.

Ну-ну-ну,— пастукаў пальцамі па стале Астаповіч.

Вінаваты, не тое слова. Але невядома, хто цяпер будзе першы

мы ці... людзі...

Во калі ўспомніў, то быў шафёр з калгаса «Іскра», мы з імі спаборнічаем. Вот жа гніда! Шпіён! Няхай у другі раз зойдзе ў наш кульдзюм! Я пагляджу, як ён выйдзе адтуль,— шэпт Шчэрбаў казытаў вуха. Івану зноў хацелася засмяяцца, бо ён уявіў карціну таго, што адбылося; стрымала яго пытанне Забаўскага:

А ці камбайнеры ў гэтым вінаваты?

Качанок змоўк, нядобра паглядзеў на парторга, пасля павярнуўся да Астаповіча, як бы чакаючы падтрымкі ад яго. Але той маўчаў, на твары яго нічога не адбівалася, быццам акамянеў заўсёды рухавы, з жывым выразам дырэктараў твар. Такім маўчаннем Астаповіч змусіў Качанка на нялёгкую для яго самакрытычнасць. Загнаны, як кажуць, у кут, Якаў Мацвеевіч узлавана кінуў Забаўскаму:

Ты ўсякі раз збоку. Вечна бязгрэшны. Роман пішаш. Што ж, давай валі на нас з Кузей. У яго вунь якія плечы. А я перажыву ўсё.

Качанок махнуў рукой і сеў.

Асілак-аграном сутуліўся, як пад непасільным цяжарам. Нейкі момант стаяла насцярожаная цішыня — ад няёмкасці ці ад чакання далейшых падзей. Ажно пакуль не падняўся Астаповіч — цяжка адарваў сваё грузнае цела ад крэсла, паморшчыўся ад болю. Уздыхнуў цяжка.

Нядобра, хлопцы, выйшла. Непрыгожа. Тут, трэба прызнаць, вінаваты мы,— ён абвёў вачамі кіраўнікоў.— Я ў тым ліку. Ад таго, што мы перадавыя, у нас галовы закружыліся. Нам хочацца быць са- мымі-самымі перадавымі. Не трэба лезці ў самыя-самыя,— Астаповіч зажмурыўся, зморшчыўся, пакруціў растапыранымі пальцамі.— Рабіць трэба па-перадавому. Ніхто не спыніў нас з Якавам Мацвеевічам. Лысыя вы, маўляў, дзяды, а надумалі падбрыкнуць, як маладыя бычкі. Кузю — яму можна яшчэ хвост задраць. А нам з табой, Якаў, з нашымі...— ён паказаў жэстам на жывот,— Нам куды? Мы вышэй «гоп» не скокнем.

Шчэрба і малады Малашанка бухнулі рогатам. Іван смяяўся стрымана, хоць яму рабілася ўсё весялей ад гэтай незвычайнай нарады, і ён каторы раз падумаў пра Тасю: шкада, што яна не чуе. Яшчэ больш стрымана пасміхаўся Забаўскі. Качанок натужліва выціскаў з сябе дробны смяшок. Адзін Кузя сядзеў змрочны і ўсё прыкметней палаў, быццам усяродку ў ім разгараўся агонь.

І вы — туды ж. Разгуляліся, калі работа не скончана. Учынілі сабантуй на ўвесь раён. Па-гаспадарску гэта, га, цёзка?

Дык наша работа, Хведар Цімафеевіч, ніколі не канчаецца. З камбайнаў — на сеялкі, потым — на бульбакапалкі. Калі ж і пагуляць?

гукнуў Шчэрба.

Вялікі ты філосаф, Хведар Хаміч. Спіноза. А ведаеш, пра што я часта думаю, падбіваючы, як кажуць, бабкі? Нейчаму я цябе навучыў. А вось аднаму не навучыў — піць. Ты ведаеш, я ў Францыі быў, гаспадаркі іх глядзеў. Але мяне не каровы цікавілі, людзі, як яны жывуць, колькі і як п'юць. Французы многа п'юць, больш за нас з табой, Шчэрба. Але як? Тут, брат, мудрасць народа...

Шчэрба, хіхікнуўшы, уткнуўся лбом у Іванаву спіну.

Ускочыў бацька на свайго канька.

Астаповіч нібы пачуў гэты шэпт.

Але пра французаў пасля як-небудзь. Не да французаў цяпер. Святлее. Распагодзіцца. Ападзе раса — трэба выхапіць гэты ячмень. Мы вам яшчэ адзін агрэгат падкінулі з трэцяга аддзялення. Узнімем к вечару флаг, Іван Карнеевіч?

Батрак падняўся, як салдат:

Будзе, Хведар Цімафеевіч!

Іскраўцы хочуць камісію прыслаць. Мы іх піўком пачастуем з таго ячменю,— і вочы ў старога так хітрэнна зажмурыліся, што камбайнеры зноў засмяяліся.

Упершыню варухнуўся і прасвятлеў з твару манументальны Ку-

зя.

Іван задумаўся, як лепш арганізаваць работу аўтамашын, каб камбайнеры ні мінуты не стаялі. Машыны і ўчора рабілі з поўнай нагрузкай. Але дарога праз лес выбітая, нельга ісці на павышанай хуткасці, вытрасецца зерне з кузаваў. А сёння лішні камбайн, лішнія рэйсы, а часу менш. Учора а такой гадзіне ён вёз ужо на ток першы намалот. Разам з разлікамі рэйсаў затрывожыўся, як бы, пакрыўджаны Качанком, не збег Карней, хлопец сапраўды натурлівы, а без яго — правал. Дзе возьмем камбайнера ці шафёра?

...Вялікі эканаміст Шчэрба, ён сказаў правільна: сеялкі, лічы, ужо запраўленыя стаяць. А сеяць азімых будзем больш. На зялёны корм. На зярно. Перад намі, таварышы, вялікая задача — забяспечыць комплекс сваімі кармамі. Тры тысячы бычкоў паставім. Удумайцеся ў лічбы,— Астаповіч дастаў з кішэні паперы.— Во апошнія разлікі. Што трэба, ад пайшчыкаў. Што ад нас... І што мы будзем мець...

Шчэрба зноў зашаптаў Івану ў вуха:

Чуў навіну? Шышка вярнуўся.

Іван, звыкнуўшыся з Шчэрбавым шаптаннем, заняты сваімі думкамі і адначасова стараючыся слухаць Астаповіча, не адразу сця-

міў, пра каго гаворыць балбатун Хведзька. Але праз міг — што завадной ручкай знянацку выцялі па галаве. Ён рэзка павярнуўся:

Які Шышка?

Той. Паліцай. Цішэй ты. Бацька глядзіць. Лічы, трыццаць пяць гадоў адмагаданіў. Жывучы, гад.

Ударыла кроў. У патыліцу, у скроні, у твар. Зазвінела ў вушах. Калыхнуліся і паплылі ўдалеч усе, хто сядзеў у прэзідыуме.

5

Перастаў ісці дождж. Па-летняму раптоўна. Астаповіч на паўслове перапыніў захапляльны расказ пра комплекс — галоўнае тварэнне свайго кіруючага розуму, пра якое ён мог гаварыць бясконца.

— Усё, хлопцы. Агітаваць адзін аднаго, будзем пасля. А цяпер — за работу. Пакуль прыедзеце ў Казінае — вецер расу абаб'е. Значыцца, дамовіліся цвёрда? Увечары варым піва.

Не чуў Іван дырэктарскай паэмы, пра комплекс і пра бычкоў. І заклік да працы пачуў, як праз глухую сцяну. Не — як з далёкайдалёкай, закрытай густым туманам будучыні. Бо быў ён у мінулым — у сваім маленстве, у вайне.

Вясёлыя ехалі камбайнеры з канторы. Рагаталі ў кузаве — Шчэрба смяшыў. Іван сядзеў у кабіне побач са сваім маўклівым калегам Васілём Бойкам. Прагна курыў, хоць даўно трымаўся правіла — у машыне не курыць, каб менш за дзень выкурваць цыгарак.

— Што ты, Карнеевіч, як не рады? Качанок кругом сам вінаваты, а нам хацеў зрабіць разнос. Падумаеш, ваенную тайну выдалі

— паўпаласы не зжалі. Ды бацька пасадзіў яго. Плюхнуўся Яшка задніцай у калюжыну.

Пакуль прыехалі на машынны двор, выглянула сонца. Усё навокал, абмытае ранішнім дажджом, зіхацела вясёлкамі.

Не радавала сонца. Не радавала блізкая праца, за якую ён так перажываў гадзіну-паўгадзіны назад, заклапочана пазіраючы на вокны, ці не сціхае дождж. Не, не тое што не радавала нічога. Як бы разарвалася нешта. Жыццё разарвалася папалам. Было яно адзінае, звыклае, усталяванае і... шчаслівае. Але, шчаслівае, нягледзячы ні на што, ні на якія адхіленні, перашкоды, непрыемнасці, неапраўданыя спадзяванні, расчараванні. Трапляліся на дарозе ашуканцы, махляры. Псаваўся настрой, злавала хітрасць людская, часам вельмі відная, а часам незразумелая, накшталт учарашняй Качанковай — каму і навошта гэта было патрэбна? Крыўдзіла зайздрасць некаторых — што багата ён жыве, што жонка ў яго прыгожая, інтэлігентная, дзеці разумныя, працавітыя. Але ўсё гэта дробязь — усе ўчарашнія, сённяшнія

перажыванні. Не, нават не дробязь — радасць. Але, радасцю былі нават непрыемнасці, бо яны напаўнялі жыццё, яны — само тое жыццё, у якім ён меў шчасце. Было... Самае страшнае, што яно, жыццё гэтае, якім ён толькі што жыў, раптам як бы адляцела ў будучыню, стала туманнай марай. Гэта было жахлівае адчуванне. Тася, Валя, Карней, Астаповіч — хіба яны толькі мара? І яму яшчэ трэба прыйсці да іх ажно адтуль — з вайны, з гора, з небыцця, з сіроцтва? Ды не, якая ж тут мара? Сын — вось ён, побач з ім.

Карней! Сынок, сыначка!

Што, тата?

Чаму ў яго трывожны голас, у Карнея? Што яго спалохала?

Масла не трэба падліць?

Ды падліў я, як толькі прыйшоў.

Ага. Падліў,— але ўсё роўна палез у матор па шчуп — на здзіўленне Карнею, якога такі бацькаў недавер пакрыўдзіў. Падышоў Шчэрба.

Шчо ты корпаешся ўсё? Языком вылізваеш сваю яхту? Яе Карней вылізваў ужо. Зацятыя вы, Батракі! Гэ! Ды ў цябе рукі калоцяцца. Ад чаго ета? Няхай мы, дык мы з салдатам учора добра газанулі. Каб не Люба, то не знаю, дзе начаваў бы. А ты не піў — прычашчаўся. Па-анцялягенцку. Як твая пані Туся.

Шчэрба ведаў, што Карней не любіць, абураецца, калі маці гэтак называюць — якая яна пані? — і не прамінуў зачапіць хлопца лішні раз.

Неспадзявана для бацькі, для Шчэрбы Карней абурыўся.

Я прашу вас. У мамы ёсць імя: Таіса Міхайлаўна! — сказаў ён ветліва, але цвёрда, а «прашу вас» — пагрозліва, так, што нават нахабны Шчэрба разгубіўся.

Хіба я што паганае? Я з павагай, дурак. Называй мяне Храпам колькі хочаш.

Храпы — вулічная мянушка Шчэрбаў.

Карней засаромеўся сваёй нечаканай смеласці і гэткай жа нечаканай Шчэрбавай сур'ёзнасці ў размове з ім. А ў бацькі радасна скаланулася сэрца. Ды не, вось яно, тое жыццё, якое так люба яму. Хто яго мог украсці, адсунуць у недасягальную будучыню? Чаму ён спалохаўся? Сын побач. Сын пераступіў яшчэ адну мяжу сталасці.

Едзьце з Бойкам. Гатоўце камбайны. А я дагледжу прычэп. Паспрабуем з прычэпам. Іначай не падняць нам намалот чатырох камбайнаў.

Хто табе разгрузіць прычэп лапатамі? Народ стаў вушлы: дай механізацыю!

Пазваню Астаповічу, каб далі людзей для разгрузкі на таку.

Чаго ж ты там не сказаў?

Не падумаў.

«Не мог падумаць. Не мог. Не да таго мне было, Хведзька. Не здагадваешся ты, пра што сказаў. Што твае словы натварылі ў маёй душы».

Яны пайшлі да Бойкавай машыны — Шчэрба і Карней.

Іван паглядзеў ім услед так, быццам яны ад'язджалі далёка і надоўга. І раптам яму зноў зрабілася страшна. Чаму? За каго? За сябе? За сына? Не мог ён асэнсаваць сваіх пачуццяў. Зразумеў хіба адно: не трэба яму заставацца ў такі час аднаму, не трэба, бо страшны ўспамін захлыне яго і можа нарабіць бяды. Паклікаў:

Карней! Астанься! Паможаш мне. Хлопец здзівіўся, але паслухмяна вярнуўся. Далей бацька здзіўляў яго яшчэ больш.

Неба ачысцілася ад хмар. Сонца паднялося над дахам майстэрні

ідобра ўжо прыпякала. Шугаў лёгкі вецер. Там, на балоце, на ячмені, напэўна, не засталося ні расінкі. Можна выходзіць камбайнам. А брыгадзір не спяшаўся. Доўга затыкаў паралонам шчыліны ў самаразгружальным прычэпе. А калі выехалі, машыну вёў з асцярожнасцю чалавека, які толькі сеў за руль, нават ён, Карней, вучань, водзіць смялей. І аднак усё роўна ў лесе, на ямах і карэнні, тармазіў не ў час, пусты прычэп падкідвала, і ён грымеў на ўсё лясніцтва.

Карней, седзячы побач, затрымаў позірк свой на бацькавых руках і ўбачыў, што яны дрыжаць, яго заўсёды ўпэўненыя, дужыя, умелыя рукі з адмецінамі прафесіі — масла ўелася пад ногці, у маршчыны. Не бачыў ён яшчэ, каб у бацькі так трэсліся рукі — як у старога. Што здарылася? Звалілі на яго ўсю віну за ўчарашняе? Учора

іён асуджаў бацьку за яго слабасць. А сёння пашкадаваў — хіба яго галоўная віна? Абурыўся супраць саўгаснага начальства. Наваліліся на аднаго рабочага чалавека. Няўжо ніхто не падтрымаў? Дарэмна ён не пайшоў, калі Качанок паклікаў яго,— ён не змаўчаў бы! Сам-насам, у думках, Карней быў вельмі смелы, а на людзях — язык прыліпаў да нёба.

Цябе здорава прабралі?

Хто?

Тыя. Тузы.

За што?

За дождж.

Уіншы час Іван, напэўна, засмяяўся б з гэтай бадай дзіцячай яшчэ сынавай непасрэднасці і наіўнасці: хто гэта будзе лаяць за дождж?

— Што ты, сын! Астаповіч разумны мужык. Ён усыпаў Качанку.

— А што ў цябе рукі... не туды глядзяць?

Іван скалануўся і зноў спалохаўся. За ўсё жыццё ніхто яшчэ ніколі не сказаў, што ў яго «не туды глядзяць рукі». Чаму раптам Карнею такое прыйшло ў галаву? Ён пільна паглядзеў на свае рукі і выявіў хіба адно: што яны мацней звычайнага сціскаюць баранку, але ж дарога такая, не асфальт, дзе можна толькі датыкацца да руля.

— Рукі як рукі. Шчо ты выдумаў?

— Дрыжаць.

— Вібрацыя ад матора.

— Пасля перапою заўсёды такая вібрацыя? Слаба вашага брата ганяе ДАІ. Я такі закон увёў бы! Я чытаў: у адной краіне сеў п'яны за руль — смяротная кара.

— Дурны гэта закон. Дзешава там цэняць чалавечае жыццё. А яно дарагое, сынок, вельмі дарагое. Запомні ета. А перапіў я, можа, за ўсё жыццё адзін ці два разы. Думаеш, увечары я быў вясёлы ад таго, што перапіў? Не. Проста на душы ў мяне было харашо. Сягонні так не будзе.

— Чаму?

Уздыхнуў цяжка Іван.

— Доўга расказваць, сынок. Давай у рабоце забудзем на ўсё. Сам сабе нагадаў пра тое, аб чым хацеў забыцца. Але ўсё адно

размова з сынам у нейкім сэнсе заспакоіла. Яна дала адчуванне, што трывалае яно, яго цяперашняе жыццё, яго шчасце. Ёсць яно. І будзе! І ніякі Шышка яго не парушыць. На камбайне ўвогуле на нейкі час забыўся аб тым, што яго так узрушыла.

Калі напоўніліся зернем кузавы, ён перасеў за руль ЗІЛа, Карнею не даручыў; сам праверыць дарогу і машыну з двайным грузам, арганізуе на таку разгрузку прычэпа; Карней пры сваёй рахманасці можа правалаводзіцца. А трэба эканоміць кожную хвіліну: хлопцы на камбайнах, можа, адчуваючы віну за ўчарашняе, робяць на высокіх скарасцях, без перакураў.

Уадзіноце, па дарозе на ток, яно зноў усплыло, усё тое, што адбылося трыццаць шэсць гадоў назад. Ніколі, здаецца, успамін не быў такі блізкі, такі жывы, і ніколі, можа, не балела так, хіба толькі тады ў лесе, калі ён, малы, галодны, знясілены, не знайшоўшы партызан, у роспачы скуголіў і кусаў застылыя пальцы.

Загадчык склада Мікалай Азарыч, інвалід вайны, франтавы шафёр, прыкурваючы ад Іванавай цыгаркі, глянуў яму ў вочы і выказаў здзіўленне:

Што ета ты сёння... быццам у цябе вось зламалася?

Зламалася.

У чым?

У жыцці.

Азарыч палічыў, што Батрак дасціпна жартуе, і засмяяўся.

— Ну, у жыцці твая вось моцная. Ні ў кога з нас няма такой. Карнееў памочнік Валодзя Качанок працуе ўсё лета не таму, што

не можа не працаваць,— спадзяецца, што саўгас дасць яму рэкамендацыю ў інстытут і будзе выплачваць стыпендыю. Мэты сваёй ён не тоіць, і ніхто яго за гэта не асуджае, Іван таксама ўхваліў Валодзева жаданне працаваць на зямлі. Івана якраз больш трывожыла, што Карней дагэтуль не вырашыў, куды пойдзе пасля школы. А гэта цікавіла не толькі іх, бацькоў, але і Астаповіча — дырэктару хацелася вывучыць маладога Батрака на інжынера, цвёрда замацаваўшы за саўгасам; ён думаў не толькі пра тых, хто будзе кіраваць гаспадаркай пасля яго, але і пра тых, хто зменіць яго пераемнікаў — з якой пароды будуць гэтыя людзі. Валодзя — не Карней, робіць усё з разлікам. Не пайшоў на машынны двор пад дажджом. Навошта? Камбайны ўсё адно будуць стаяць. Выспаўся. А калі распагодзілася, прыйшоў на ток, каб паехаць з чарговым рэйсам у Казінае.

Хлопец павітаўся і палез у кабіну, ніякай віны за сабой не адчуваючы: ішоў жа дождж. Але Іван раптам успомніў, што Валодзька гэты — нейкі сваяк таму, што вярнуўся з небыцця, нейкі стрыечны ўнук ці ўнучаты пляменнік, чорт іх разбярэ. Ні разу пра гэта раней не падумаў. Родны дзед Валодзькі на фронце загінуў, бацька ў вайну хлапчуком быў, гады на чатыры ўсяго старэйшы за Івана, цяпер слесарам на тым жа машынным двары ў майстэрні працуе, і ён, Іван, неаднойчы сядзеў з ім за адным сталом, і, здаецца, ніколі не варухнулася ў ім нядобрае ад таго, што сядзіць з пляменнікам такога...

гада... Тым больш што далёка ад таго Валодзька, які нарадзіўся гадоў праз шаснаццаць пасля вайны і пра Шышку хіба краем вуха чуў, бо жылі ў сяле Шышкавы жонка і дачка, але ніхто з імі не радніўся, усе стараніліся. Дальнія сваякі, бадай, радаваліся, што паліцай згінуў бясследна.

А тут Іван раптам адчуў непрыязнасць да хлопца. Відаць, не столькі з-за яго сваяцтва, магчыма, у большай меры з-за яго хітрасці: што гэтак дамагаецца рэкамендацыі ў інстытут ці з-за таго, што спаў да абеду, ажно і цяпер вочы заспаныя, не прамыў добра, а Карней

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]