- •Білет 1 Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •Білет 2 Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Білет 3 Формы беларускайй нацыянальнай мовы.
- •Білет 4 Нормы беларускай литаратурнай мовы.
- •Білет 5 Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
- •Білет 6 Правапіс галосных
- •Білет 7 Правапіс зычных
- •Білет 8 Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс ы,і,й пысля прыставак.
- •Білет 9 Правапіс складаных слоў
- •Білет 10 Ужыванне вялікай літары
- •Білет 11 Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы
- •Білет 12 Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
- •Білет 13 з гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт
- •Білет 14 Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова
- •Білет 15 Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.
- •Білет 16 Устарэлыя словы і неагілізмы
- •Білет 17 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •Білет 18 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання
- •Білет 19 Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.
- •Білет 20 Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі
- •Білет 21 Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі
- •Білет 22 Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.
- •Білет 23 Асаблівасці навуковага стылю
- •Білет 24 Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.
- •Білет 25 Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
- •Білет 26 Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)
- •Білет 27 Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў
- •Білет 28 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Катэгорыя роду,ліку,склону назоўнікаў.
- •Білет 29 Скланенне назоўнікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі.
- •Білет 30 Прыметнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенна прыметнікаў.
- •Білет 31 Лічэбнік і яго асноўныя разрады.
- •Білет 32 Скланенне і правапіс лічэбнікаў
- •Білет 33 Займеннік і яго лексіка-граматычныя разрады.Скланенне займеннікаў. Займеннік
- •Білет 34 Дзеяслоў як часціна мовы.Пераходныя і непераходныя дзеясловы.Катэгорыя трывання дзеяслова.Лад дзеяслова.Катэгорыя часу дзеяслова.
- •Білет 35 Катэгорыя асобы дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў.
- •Білет 36 Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання.
- •Білет 37 Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Білет 38 Службовыя часціны мовы.Выклічнікі і гукапераймальнікі
- •Білет 39 Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.
- •Білет 40 Аднародныя члены сказа.Знакі прыпынку пры аднародных членах.Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.
- •Білет 41 Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак.Знакі прыпынку пры зваротках
- •Білет 42 Складаны сказ.Тыпы складаных сказаў
- •Білет 43 Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення
Білет 43 Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення
Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя і азначальныя адносіны.Простая мова вьгзначаецца наяўнасцю розных моўна-выяўленчых і эмацыянальньйс сродкаў: выклічнікаў, звароткаў, мадальных слоў, часціц і г. д. У ёй захоўваюцца многія элементы размоўнага стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы і інш. Разам з аўтарскімі словамі яна ўтварае бяззлучнікавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца ў адносінах да слоў аўтара. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то пасля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтapa раздзяляюць простую мову на дзве часткі, то знакі прыпынку ставяцца наступиым чынам: калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то перад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік; другая частка простай мовы пачынаецца з вялікай літары; калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада двукроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне простай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары, а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожная рэпліка дыялога (размовы давюх асоб) пішацца звычайна з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.