Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

bel_lit / 7. Босыя на вогнішчы

.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
17.41 Кб
Скачать

«Босыя на вогнішчы» —адлюстроўвае стыхійнасьць Кастрычніцкай рэвалюцыі, пераломнасьць і драматызм тагачасных падзей. Упершыню паэма была надрукаваная ў газэце «Савецкая Беларусь», затым у 1922 выйшла ў выдавецтве «Адраджэньне»

«босыя» — абагульнены мастацкі вобраз зьнядоленай часткі грамадзтва, «беднаты», антыподам якому зьяўляюцца «абутыя»

Паэма складаецца з дваццаці разьдзелаў — па сутнасьці дваццаці асобных вершаў, зьвязаных агульнасьцю падзей і матываў. Як адзначае І. Багдановіч, сюжэта як такога ў паэме няма, кожны верш-разьдзел зьяўляецца паэтычнай ілюстрацыяй да зьменлівых гістарычных падзей, што ўплывалі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыі

У крытыцы 20-х гг. усталявалася думка, што «паэма Чарота ясна выявіла ідэйны кірунак новай беларускай літаратуры, ...была паваротным пунктам у літаратуры 1920—1930 гг., ...яна паставіла пытанне аб новай форме і новым зьмесьце, ...упершыню высунула на літаратурую сцэну беларускую басанож, беларускі пралетарыят»

У беларускім літаратуразнаўстве неаднаразова падкрэсьлівалася сувязь «Босых на вогнішчы» з паэмай «Дванаццаць» Аляксандра Блока. На думку М. Яроша, іх аб'ядноўвае высокі грамадзянскі патас, вера ў перамогу справы рэвалюцыі і адлюстраваньне ўплыву падзеяў сусьветна-гістарычнага значэньня на лёсы народу На думку М. Мішчанчука, пазыцыя Чарота разыходзіцца з пазыцыяй А. Блока на ўзроўні ацэнкі паводзінаў рэвалюцыйнага натоўпу ў часе руйнаваньня старога сьвету: М. Чарот безаглядна апраўдвае людзей, гатовых помсьціць крывава і без разбору, у той час, як А. Блок, шукае шлях апраўданьня, рэабілітацыі сымбалічным прыёмам увядзеньня Хрыста. Дасьледнік адзаначае, што «па сутнасьці Чарот падтрымаў дэманічны пачатак у Кастрычніцкай рэвалюцыі».

На думку І. Багдановіч, Чарот-мастак ня мог ня бачыць, што тыя гістарычныя, клясавыя сілы, якія зьдзяйсьнялі пралетарскую рэвалюцыю ў Расеі, на Беларусі сапраўды адсутнічаюць. У тых гістарычных варунках, якія склаліся, Беларусь была пазбаўлена магчымасьці самой абраць свой шлях, яна змушана была прымаць тыя формы існаваньня, якія дыктаваліся мацнейшымі сіламі Як адзначае дасьледніца, гэты момант і прасочваецца выразна ў паэме: тое, што Беларусь была толькі адбіткам рэвалюцыйных падзей, іх водгаласам, рэакцыяй на іх

Вобраз «босых»

Тагачасныя крытыкі імкнуліся вызначыць сацыяльны статус «босых» — ключавога вобразу твора. Паводле В. Кнорына твор М. Чарота — «гэта не паэма арганізаванага гарадзкога пралетарыята буйных прадпрыемстваў, гэта паэмы басаножы, —нашай сялянскай беднаты, нашага паўпралетарыята», які ён называе самай перадавой сілай Беларусі. У. Ігнатоўскі лічыў, што «босыя» — гэта актывісты рэвалюцыі, падпальшчыкі агню. «Босыя» запалілі ўсясьветнае вогнішча, усясьветны пажар. Беларусь у час гэтага пажару апынулася на мяжы яго». На думку І. Багдановіч, бліжэйшым да ісьціны ў вызначэньні сутнасьці «босых» быў З. Жылуновіч, які не згадзіўся лічыць твор М. Чарота за ўзор пралетарскай літаратуры, бо ў ім няма апяваньня «арганізаванай барацьбы пралетарыята за камунізм», а ёсьць «басота», «люпмен», «ахвяры сацыяльных адносін між станамі, людзі пераможаныя, сышоўшыя з дарогі змаганьня». З. Жылуновіч пацьвярджаў свае высновы тэкстам. Ён даказваў, што «босыя» «стараюцца па мажлівасьці выскаўзнуць з-пад агню, адкрытай барацьбы», што «яны нават ня ведаюць сваіх заданьняў ды не ўцямяць сабе, хто яны». Пры ўсім вышэйсказаным, ён лічыў паэму Чарота новым, сьвежым і арыгінальным па ідэі і стылю, таленавітым творам.

І. Багдановіч выяўляе і іншае аблічча «босых» — пасіўнае, сузіральнае. Актыўнасьць іх праяўляецца толькі ў тым, каго прызнаць сабе за правадыра, а каго за ворага: з гэтага пункту гледжаньня выяўляюцца выразныя «ўсходнія» сымпатыі «босых». Там, на «Усходзе», іх вызваліцелі і правадыры на шляху «да сонца й зор», якіх яны называюць «нашымі». «Босыя» іх вітаюць кожны раз як яны прыходзяць і адыходзяць, затым прыходзяць ізноў і ўсталёўваюць свой парадак, але бяз гэтых «байцоў» ім ніякавата, яны адразу губляюць адчуваньне гістарычнай пэрспэктывы «Пачакайце... як жа нас?» - «К вам прыдзем, прыдзем жывам / А цяпер мы раз! - два! - раз!» (5 разьдзел). Той жа тып паводзін выяўляецца і ў 12-м разьдзеле перад пачаткам польскай акупацыі: «Босыя патыліцы чухаюць, / Пазіраюць праз плот, / У кулак плачуць: / - Бач, нашы паўцякалі, / Куды дзявацца нам?». «Босыя» пасіўна ставяцца да ўзнаўленьня парадкаў польскай і нямецкай акупацыі, не прымаюць іх, але церпяць і не змагаюцца зь імі. З усіх прышэльцаў яны вітаюць толькі «ўсходніх», лічаць іх сваімі вызваліцелямі, «апекунамі», вераць у абацяны «новы сьвет»