Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
41.98 Кб
Скачать

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Фармацыйны падыход К.Маркса (1818 — 1883). Вядомы нямецкі мысліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле тэорыі К.Маркса, прагрэс чалавецтва ажыццяўляецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканамічных фармацый (першабытна-абшчынная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная, камуністычная). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый. Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы ідэалістычнаіі метадалогіі, сцвердзіў прынцыпы гістарычнай заканамернасці і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства чалавецтва і беспераныннага грамадскага прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў і шэраг недахопаў.

Па-першае, К.Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еўрапейскіх краін. К.Маркс сам усведамляў шматстайнасць свету і казаў, што некаторыя краіны адносяцца да так званага «азіяцкага спосабу вытворчасці».

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу, насілле.

Па-трэцяе, рашаючае значэнне ў тлумачэнні гістарычных падзей ён надаваў аб'ектыўным фактарам, а асноўнаму творцу гісторыі - чалавеку - адводзіў другарадную ролю.

Па-чацвёртае, калі фармацыйны падыход абгрунтоўвае непазбежнасць усталявання камуністычнай фармацыі, ён дэманструе ўласны ўтапізм. Вопыт СССР і былых краін сацыялістычнага лагеру яскрава паказаў утапізм гэтай ідэі. Паводле фармацыйнага прынцыпу у гісторыі Беларусі выдзяляюць наступныя перыяды:

першабытнаабшчынны лад (100-40 тыс.г.да н.э.-7ст.н.э.)

феадальнае грамадства (9ст.-1861г.)

перыяд капіталізму(1861-1917гг.)

эпоха сацыялізму(з 1917г.)

Урэшце рэшт, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам і ўступіў месца больш навукова абгрунтаванаму падыходу - цывілізацыйнаму.

Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Рост матэрыялыіых і духоўных патрэб

чалавека якраз і служыць штуршком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Герадот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (145-86 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 іт) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення марксаўскай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага мета-ду адбылося ў канцы XIX - пачатку XX ст.

Вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывіліза-цый патрабуе вызначэння зместу паняцця «цывілізацыя». Цывілі-зацыя (ад лац. сіуіііз - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з пай-важнеіішых шшяццяў для абазначэння зменлівасці і разпастапнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, ьапрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эканамічнай фармацыі і іпш. На бытавым узроўні цывілізацыя часам атаяасамліваецца з камфортам і ўладкаванасцю чалавечага жыцця.

ГІры аналізс гісторыі «па вертыкалі» (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818-1881), паняццем «цывілізацыя» характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыякультурнага развіцця. ІІершы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву «дзікасць». Тады першабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы. «Варварства» - другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва; які пачынаўся з вынаходніцтва ганчарнай вытворчасці. I нарэшце, трэцяя стадыя - «цывілізацыя» - пачыналася ў выніку так званай «неалітычнай рэвалюцыі», падчас якой адбыўся пераход ад прысвойваючай (збіральніцтва, палявапне, бортніцтва, рыбалоўства) да вырабляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля). Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавартаснае цызілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пінскае).

Пры вывучэнні гісторыі «па гарызанталі» (параўнаўчы аналіз мінулага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, размешчаныя ў розных кутках сусвету. Эпоха рамантызму першай паловы XIX ст. выявіла разнастайнасць культур і нораваў розных народаў, адметнасці іх гістарычпага развіцця. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822-1885) у працы «Расія і Еўропа» (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб'ектаў гісторыі толькі асобныя пароды з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Такі падыход стау асабліва прадукцыйным для этнографаў, а таксама гісторыкаў, якія займаліся параўнаўчым аналізам гісторыі розных краін і пародаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрыпятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілі-зацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжыва-юць лакалыты тэрмін «цывілізацыя» ў сэнсе - асобны народ ці суполыіасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных пазазямных. У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы - традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяльпага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV -XVII стст., па меры ўваходжанпя ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі.

Пры ўмове вылучэння асобнаіі усходнеславянскай цывілізацыі Беларусь, безумоўна, трапляе ў яе склад.

У XX ст. і на сучасным этане пры вывучэнні гісторыі пераважае камбінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапапаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880-1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу -нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш - прыроднага цыклу - вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрымліваўся і расійскі да-следчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А.Тойнбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылучае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадалытае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), постіндустрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са зменлівасцю па вертыкалі (у часе).

Аўтарскае вызначэнне цывілізацыі. Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе падыходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы, выпрацавалі характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе сваёй эвалюцыі пра-ходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.

Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг:

прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін;

арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэсу;

у той жа час забяспечвае разуменне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі;

нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы «ачалавечвае» гісторыю.

Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі дазволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісторыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў. Аднак адсутнасць надзейных крытэрыяў у тыпалагізацыі цывілізацыіі патрабуе ад гісторыка пры вьгкарыстанні цывілізацыіінага падыходу высокага майстэрства. Паводле цывілізацыйнага прынцыпу у гісторыі Беларусі выдзяляюць наступныя перыяды:

старажытнасць (100-40тыс.г.да н.э.-5ст.н.э.)

сярэднія вякі(6-15ст)

новы час(16ст.-1918г.)

сучасны перыяд, або найноушая гісторыя.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б