Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ.docx
Скачиваний:
338
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
82.49 Кб
Скачать

1.Дзеяслоў як часціна мовы.

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асобы, ладу.

Дзеясловы могуць абазначаць канкрэтнае фізічнае дзеянне:будаваць, малаціць, жаць, пісаць;рух, перамяшчэнне ў прасторы:ісці, бегчы, ехаць;мову і думку: гаварыць, разумець, разважаць; успрыняцце:бачыць, слухаць, успрымаць; адносіны асобы да каго-небудзь, чаго-небудзь:любіць, кахаць, ненавідзець; стан: спаць, драмаць, маўчаць;змены прыметы ці стану: цяплець, старэць, святлець і інш.

Значэнне дзеяння ці стану маюць некаторыя назоўнікі, прыметнікі, безасабова-прадуктыўныя словы, але гэтыя дзеянні і стан у іх не ўяўляюцца як працэс; параўн.: будаўніцтва і будаваць, спелае жыта і жыта спялее. У гэтых назоўніках, прыметніках, безасабова-прэдукатыўных словах і ў дзеясловах значэнне дзеяння ці стану выражаецца пры дапамозе розных граматычных катэгорый.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод іх выдзяляюцца чатыры разрады: інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова), асабовыя формы (формы асобы формы асобы, ліку, ладу, часу, роду), дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя– асабовыя формы; яны змяняюцца па асобах, ліках, ладах, часах (а ў прошлым часе – і па родах).Неспрагальныя формы– інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы маюць шэраг агульных прымет, якія аб’ядноўваюць іх у адзіную сістэму формаў дзеяслова: 1) агульнасць лексічнага значэння; 2) наяўнасць катэгорый трывання і стану; 3) агульнасць кіравання; 4) аднолькавую магчымасць прымыкання прыслоўя.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе– нязменныя формы дзеяслова, астатнія – зменныя. Зменным формам уласціва катэгорыя ліку, якая залежыць ад таго слова, да якога дзеяслоў адносіцца: вучань піша – вучні пішуць, зжатае поле – зжатыя палі. Дзеепрыметнікі маюць катэгорыі трывання, стану, часу. Інфінітыў і дзеепрыслоўі маюць катэгорыі трывання і стану.

Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў неаднолькавая. Асабовыя (спрагальныя) формы ў сказе заўсёды выказнікі (таму іх называюць яшчэ прэдыкатыўнымі): Лес супакойвае, разганяе трывогу. Інфінітыў можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнікі выступаюць часцей у сказе азначэннямі, зрэдку – выказнікамі, а кароткія – толькі выказнікамі: Сад хоць і невялікі, але дагледжаны. Дзеепрыслоўі ў сказе звычайна з’яўляюцца акалічнасцямі: Жартуючы, смеючыся, прайшла па вуліцы моладзь.

Агульная характэрная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных формаў – здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы, якія выступаюць у ролі дапаўнення ці акалічнасці: прывезці з горада, прывязу з горада, прывёз бы з горада, прывезены з горада і г.д.

Да ўсіх дзеяслоўных форм можа прымыкаць прыслоўе,дзеерпыслоўе, паясняючы іх: уважліва прачытаць, уважліва прачытаю, уважліва прачытаны і г.д.

2. Сістэма граматычных форм дзеяслова.

Інфінітыў мае граматычныя катэгорыі трывання: пісаць – спісаць, і стану:вывучаць – вывучацца. Ён можа быцьпераходным ці непераходным: будаваць школу, сеяць лён,зваротным ці незваротным: мыць – мыцца, сустракаць – сустракацца.

Інфінітыў мае суфіксы –ць, -ці, -чы. Суфікс–цьдалучаецца да асновы, якая канчаецца на галосны гук: жаць, грэць, абараняць. Суфікс–ціўжываецца ў дзеясловах, аснова якіх канчаецца зычным гукам: прасці, месці, паўзці. Суфікс–чымаюць дзеясловы з асновай на заднеязычныг: бегчы, легчы, сцерагчы. Дзеясловы з асновай цяперашняга часу на заднеязыячнык(тыпу таўкуць, валакуць) у інфінітыве ўжываюццабез к: валачы, таўчы. Толькі адзін дзеяслоў ужываецца ў двух варыянтах – сячы і секчы.

Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа – галоўных членаў: Век зжыць – не мех сшыць;азначэння: У мяне ёсць нястрыманая прага тварыць;дапаўнення: Маці загадала сыну прынесці дзённік;акалічнасці: Усе рынуліся на поле капаць картоплю. Інфінітыў можа быцьчасткай выказніка:На вуліцы пачынала цямнець.