Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.

З сярэдзіны 90-х гг. вядучае месца ў вызваленчым руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочы рух. У Вільні, Мінску, Брэсце, Гродне і інш. гарадах стварыліся дастаткова буйныя агульнагарадскія рабочыя арганізацыі сацыял-дэмакратычнага напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896 г.), Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з`ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб`яднанні і стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі(РСДРП). У канцы 19-пачатку 20 ст. Бунд стаў самай уплывовай арганізацыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Летам 1903 г. на ІІ з`ездзе РСДРП, падрыхтаваным рэдакцыяй газеты “Іскра”, дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нац. рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Барацьба на з`ездзе завяршылася расколам РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнню ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903-на працягу 1904 г., нягледзячы на моцнае супрацьстаянне Бунда, яны з`явіліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і некаторых іншых гарадах, аб`ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты – Палескі і Паўночна-Заходні. У 1902 г. была створана агульнарас. леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыентавалася ў асноўным на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г.д. У 1904 г. адбылося іх аб`яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР. Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве(1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне. Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыялістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з`ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нац. пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэр-рыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладдзя народа.

33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.

У пачатку 60-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху на тэр-рыі былой Рэчы Паспалітай аформіліся 2 паліт. групоўкі: чырвоныя і белыя. Чырвоныя падзяляліся на памяркоўную і радыкальную плынь. Чырвоныя меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, а найбольш радыкальная плынь выказвалася за рэспубліканскі і дэмакратычны лад самавызначэння народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюц. сіл з Расіі. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся недапусціць, каб паўстанне перарасло ў сял. рэвалюцыю. А спадзяванні незалежнасці Польшчы звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Белыя планавалі аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Для кіравання каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў 1862 г. быў створаны цэнтральны нацыянальны камітэт(ЦНК) на чале з чырвонымі Дамброўскім і Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей на тэр-рыі Беларусі(у Вільні) быў створаны літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК), фармальна падначалены ЦНК, на чале з Кастусём Каліноўскім. У ім былі прадстаўлены літ.-бел. чырвоныя. Паўстанне пачалося ў царстве Польскім у ноч з 22 па 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмн. дакументы, што дубліравалі праграмы польскіх паўстанцаў. Нас-ва заклікалася падняцца на ўзброен. барацьбу, жыхары аб`яўляліся раўнапраўнымі гражданамі, не залежна ад саслоўн. прынадлежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. На ўласнасць сялян бязвыплптна перадаваліся зям. надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельн. сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 маргі зямлі(1,72 га). Рэкруцтва адмянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю, аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма. Першыя атрады паўстанцаў з`явіліся ў зах. раёнах Беларусі з Польшчы у канцы студзеня 1863 г. Мясцовыя атрады сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку з ліку дробнай шляхты, навучэнцаў, моладзі, рамеснікаў, сялян, а таксама афіцэраў, якія пакінулі царскую армію. Калі першапачатковая ініцыятыва належыла чырвоным(радык. часткі), то з развіццём паўстання ініцыятыва пераходзіць да белых, якія імкнуліся пазбавіць паўстанне рэвалюцыйнай накіраванасці. Так у сакавіку 1863 г. яны ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі паўстання і быў утвораны аддзел кіраўніцтва правінцыямі на чале з памешчыкам Гейштарам. Прыход белых да кіраўніцтва кампраментаваў справу ў вачах сялянскіх мас, што вельмі актыўна выкарысталі царскія ўлады. У выніку асноўная маса сялянства на тэр-рыі Беларусі да паўстання так і не далучылася, іх доля складала толькі 18 %. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздоленасць белых кіраваць паўстаннем. У чэрвені 1863 г. пасля арышту многіх членаў аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны стварылі так званы літ.-бел. чырвоны жонд(падпольны ўрад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы, але час быў страчаны). Восенню 1863 г. узброеная барацьба спынілася на Беларусі, а да восені 1864 г. паўстанне было разгромлена і ў Польшчы. Каліноўскі доўгі час спрабаваў аднавіць дзейнасць паўстанцаў, але ў хуткім часе быў арыштаваны і 10 сакавіка 1864 г. быў публічна павешаны на Лукінскай плошчы у Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, 850 чал. асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чал. – сасланы і высланы. Пасля паўстання ў Беларусі і Літве быў усталяваны выключны рэжым, накіраваны на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі. Паўстанне 1863-64 гг. было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці былой Рэчы Паспалітай.