Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_bel_yazu.rtf
Скачиваний:
146
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.07 Mб
Скачать

Асновы дзеяслова

Дзеяслоўныя формы ўтвараюцца пры дапамозе формаўтваральных суфіксаў і канчаткаў, якія далучаюцца да асновы. Звычайна выдзяляюць дзве ўтваральныя асновы – шнфінітыва і цяперашняга часу.

Аснова інфінітыва вызначаецца шляхам аддзялення суфіксаў -ць, -ці, -чы: спява-цъ, вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай прошлага часу дзеяслова, якая вызначаецца аддзяленнем суфікса прошлага часу: збіра-ць — збіра-ў, працава-цъ — працава-ў. Аднак у асобных дзеясловах асновы інфінітыва і прошлага часу адрозніваюцца. Такія дзеясловы маюць тры асновы: інфінітыва, цяперашняга (будучага простата) часу і прошлага часу: вес-ці вяд-уцъ — вёў.

Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы прошлага часу, умоўнага ладу, дзеепрыметнікі прошлага часу, дзеепрыслоўі закончанага трывання: памы-ць — памы-у, памы-у бы, памы-т-ы, памы-ўшы.

Аснова цяперашняга часу вы­значаецца шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы множнага ліку ў форме цяперашняга (ці будучага простага) часу: піш-уць, няс-уць, ву-ч-аць. Калі ў дзеяслове цяперашняга часу перад канчаткам ёсць галосны, то аснова цяперашняга часу заканчваецца на j, які на пісьме не мае спецыяльнага графічнага абазначэння: мыюць — мыj -уцъ.

Асновы інфінітыва і цяперашняга часу могуць супадаць (бераг-чы і бераг-уцъ, вез-ці і вяз-уць) і не супадаць (ляце-цъ і ляц’-аць, хадзі-ць і ходз'-ацъ).

У зваротных дзеясловах постфікс -ся ўваходзіць у склад асновы слова (перарывістая аснова): купацца — аснова інфінітыва купа-...-ца, берагчыся — аснова інфінітыва бераг-...-ся, аснова цяперашняга часу бераг-…-ца.

Катэгорыя стану дзеяслова

Катэгорыя стану адносіны паміж суб’ектам, дзеяннем і аб’етам, выражаючы гэта ў формах дзеяслова і ў сінтаксічнай канструкцыі.

Незалежны стан паказвае, щто дзеянне ўтварае суб’ект, які у сказе з'яўляецца дзейнікам: Студэнты вучацца. Канструкцыі з дзеясловамі незалежнага стану называюць актыўнымі.

Залежны стан паказвае дзеянне як пасіўнае (залежнае ад іншай асобы, прадмета) у адносінах да аб’екта, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам, а суб'ект выступае дапаўненнем у Тв. склоне. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў пры дапамозе постфікса -ся: Рукапіс дапрацоўваецца аўтарам. Такія канструкцыі называюсь пасіўнымі.

Катэгорыя стану дзеясловаў цесна звязана з катэгорыяй трывання: ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца пераважна дзеясловы залежнага стану.

Катэгорыя зваротнасці-незваротнасці дзеясловаў.

Зваротныя дзеясловы - гэта дзеясловы з постфіксам -ся(-ца, -цца). Дзеясловы без гэтага постфікса - незваротныя.

Асноўная граматычная функцыя -ся - фармальна выражаць агульнае значэнне непераходнасці. Таму ўсе зваротныя дзеясловы непераходныя.

Постфікс -ся мае словаўтваральнае і формаўтваральнае значэнні. Напрыклад, у словазлучэннях сябры сустрэліся, вучні хвалююцца, -ся ў зваротных дзеясловах з'яўляецца словаўтваральным, таму што гэтыя дзеясловы з'яўляюцца асобнымі словамі ў адносінах да адпаведных незваротных. Такія дзеясловы, як красціся, валачыся, зусім разышліся значэннем з адпаведнымі незваротнымі. Постфікс –ся мае формаўтваральнае значэнне ў дзеясловах залежнага стану.

Зваротныя дзеясловы са словаўтваральным постфіксам -ся ўтвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў.

Дзеясловы ўласна-зваротнага значэння паказваюць, што аб’ектам дзеяння з’яўляецца сам суб’ект - утваральнік дзеяння (накіраваныя на знешнасць суб'екта: абувацца, апранацца).

Дзеясловы ўзаемна-зваротнага значэння абазначаюць дзеянне двух або некалькі суб’ектаў, кожны з якіх адначасова з'яуляецца і прамым аб'ектам таго самага дзеяння. вітаюцца - вітаюць адзін аднаго.

Дзеясловы агульна-зваротнага значэння называюць дзеянне, якое замыкаецца у самім суб’екце. весяліцца, дзівіцца, злавацца, вяртацца, імчацца, красціся, схіліцца.

Дзеясловы ўскосна-зваротнага значэн­ня абазначаюць дзёянне, якое суб'ект утварае на сваю карысць, для самога сябе: будавацца, запасацца, збі-рацца, складацца і пад.

Дзеясловы з якасна-зваротным значэннем паказваюць на ўласцівасць суб’екта ўтвараць пэўнае дзеянне актыўна: вожык колецца, бяроза гнецца.

Катэгорыя трывання дзеяслова

Трыванне дзеяслова — граматычная катэ­горыя, якая паказвае на адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Катэгорыя трывання ахоплівае ўсе формы дзеяслова. Выдзяляюцца два трыванні: незакон-чанае і закончанае.

Дзеясловы незакончанага трывання аба­значаюць працягласць, развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы на іх мяжу: плыцъ, спяваць, арацъ, будаваць, ісці, кавацъ, малаціць, пастуквацъ.

Дзеясловы закончанага трывання абазнача­юць дзеянні, якія паказваюць на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, заспяваць, узарацъ, пабудавацъ, прыйсці, выкаваць, змалаціць, стукнуць. Значэнне закончанасці дзеяння мае толькі форма закончанага трывання.

Дзеясловы незакончанага і закончанага трывання, лексічнае значэнне якіх супадае, утвараюць суадносную трывальную пару. Такія дзеясловы адрозніваюцца толькі граматычна.

У сучаснай беларускай мове ёсць дзеясловы, якія не утвараюць трывальных пар. Іх называюць няпарнымі. Не утвараюць формаў закончанага трывання дзея­словы, якія выступаюць звязкай пры выказніку: быць, з яўляцца, даводзіцца, лічыцца, значыць.

Некаторыя дзеясловы ў адной лексеме сумяшчаюць значэнні абодвух трыванняў, таму іх называюць двухтрывальнымі: адрасаваць, нейтралізаваць. Гэта пераважна дзеясловы з запазычанымі асновамі. Яны не маюць спецыяльных граматычных паказчыкаў.

Спосабы дзеяслоўнага дзеяння

Марфалагічныя сродкі — прыстаўкі і суфіксы — ча­сам не толькі змяняюць трыванне, але і надаюць асноўнаму лексічнаму значэнню дзеяслова дадатковае, якое можа паказваць на фазіснасць дзеяння, на інтэнсіўнасць, на кратнасць. Спосабы дзеяслоўнага дзеяння — гэта семантычныя групы дзеясловаў, якія выдзяляюцца на аснове змены значэння дзеяслова ў адносінах фазіснасці, інтэнсіўнасці, кратнасці.

Асноўныя семантычныя групы:

Дзеясловы са значэннем пачатку дзеяння ўтвараюцца пры дапамозе прыставак за-, па-, уз-: забегаць, зазваніць. Значная колькасць такіх дзеясловаў мае толькі адну форму – закончанага трывання.

Дзеясловы з абмежаваным у часе значэннем паказваюць, што дзеянне працякае ў пэўны прамежак часу. Яны маюць толькі форму закончанага трывання і ўтвараюцца пры дапамозе прыставак па-, npa-, пеpa-: праспаць, перазімаваць.

Дзеясловы з выніковым значэннем абазначаюць дасягненне выніку дзеяння: яны маюць форму закончанага трывання, утвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе приставак вы-, за-, з-, с-, па-, пад-, раз-, да-: абкруціць, адбяліць, адмыцъ, дачытаць.

Дзеясловы аднакратнага значэння называюць дзеянне, выкананае за адзін прыем, імгненна. Закончанае трыванне, утвараюцца пры дапамозе суфіксаў –ну-, -ану-, скокнуць, піснуць, пекануць.

Дзеясловы мнагакратнага значэння называюць дзеянне, якое паўтаралася ці будзе паўтарацца многа разоў. Пры дапамозе прыстаўкі папа-: папаездзіць, папашыць.

Катэгорыя ладу дзеясловаў.

Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяслоўнага дзеяння да рэчаіснасці. Яна можа паказваць дзеянне як рэальнае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе або як нерэальнае — пажаданае, неабходнае, магчымае. У сучаснай беларускай мове выдзяляюцца тры ла­ды: абвесны, загадны і ўмоўны.

Абвесны лад выражае сцвярджэнне ці адмаўленне дзеяння, якое рэальна працякае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе. Ён мае формы часу і гэтым адрозніваецца ад астатніх ладоў. Абвеснаму ладу ўласцівы таксама формы асобы і ліку.

Загадны лад паказвае, што асоба пабуджае каго-небудзь выканаць дзеянне. Пабуджэнне можа абазначаць загад, патрабаванне, прапанову, заклік, пара­ду, просьбу і адносіцца не толькі да якой-небудзь асо­бы, але і да неадушаўлёных прадметаў, якія ўяўляюцца як адушаўлёныя. Загаднаму ладу ўласціва асобая інтанацыя і экспрэсіўнасць. Дзеясловы загаднага ладу звычайна ўжываюцца без асабовага займенніка. Загадны лад мае пяць формаў: 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й, 2-й і 3-й асобы множнага ліку. Найбольш ужывальнымі з'яўляюцца фор­мы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Яны ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу і маюць разнавіднасці.

Умоўны лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае. Ажыццяўленне такога дзе­яння залежыць ад пэўных умоў.

Умоўны лад мае аналітычную форму, Ён выражаецца дзеясловам у форме прошлага часу і часціцай бы (б). Умоўны лад не мае фораў часу і асобы, ен мае формы трывання. Умоўны лад мае некалькі значэнняў: выражае магчымае дзеянне, ажыццяўленне якога залежыць ад іншага дзеяння ці абставін, выражае дзеянне са значэннем меркавання, перадае значэнне пажаданасці дзеяння.

Дзеясловы ўмоўнага ладу могуць ужывацца са зна­чэннем, блізкім да загаднага. У такім выпадку яны перадаюць просьбу, параду з адценнямі нерашучасці, далікатнасці, мяккасці або, з адценнем папроку, а таксама запрашэнне, прапанову выканаць дзеянне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]