Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history / ЛЕКЦИЯ № 7 ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ. ГРЕСЬ С.М..doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
19.02.2016
Размер:
99.84 Кб
Скачать

3. Палітычны крызіс XVIII ст. І падзелы Рэчы Паспалітай.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Полыпчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя - паўднёвую частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, болыпая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні болыпасцю галасоў. У склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю і радзе ("вартавому закону"), якая складалася з прымаса каталіцкай царквы і пяці міністраў, належала выканаўчая ўлада. Выканаўчыя органы ўлады, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак захаваліся асобныя дзяржаўныя пасады ў Літве, а таксама войска. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў прыватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане — набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць мужыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай французс-кай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны.

Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Полыпча, а да Расіі частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Врэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання — "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю. У першы дзень паўстання Касцюшка звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць свабоду і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а так-сама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгулярнае войска княства Літоўскага на чале з Я.Ясінскім, А.Хлявінскім, Ф.Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстанне ўсіх шляхціцаў і вылучыла заклік: "Хто не з намі - той супраць нас". Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніўшы яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.

Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

6