- •1. Структура, Семантыка і змест абрадау завяршэння Каляд на вольным паветры (“Кола”,”Цягнуць Каляду на дуба“,”Конікі“).
- •2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоука свята.
- •1. Канфлікт у драматргічным творы
- •2. Рэжысура спартыўных святаў
- •1. Галоўны герой прадстаўлення - маса.
- •1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.
- •2 Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята.
- •Зімовыя гульні масленіцы:
- •Іншнацыянальныя уплывы:
- •1. Рэжысёрскі праект свята (агульная характарыстыка)
- •2) Маскі і лялькі ў свяце
- •1. Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята.
- •2. Восеньскія святы беларускага народнага календара.
- •1. Стварэнне нумару на аснове песні, літаратурнай крыніцы, твораў вусна-паэтычнай творчасці .
- •2. Арган зацыйна-вытворчы план свята
- •2. Гука-піратэнічны спектакь на мемарыяльным комплексе.
- •1. Святочны каляндар Беларусі.
- •2. Рабочы план падрыхтоўкі свята.
- •1. Зімовыя ігрышчы і забавы беларусаў
- •2. Арганізацыя работы дапаможных служб
- •1. Арганізацыя святочнага феерверку.
- •2. Арганізацыя работы штаба свята.
- •1.1. Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў.
- •2. Каштарыс свята
- •1. Сцэнічная падзея
- •2. Этапы вывучэння рэжысёрам фальклорных традыцый
- •15.1. Арганізацыя перадсвяточнай і святочнай атмасферы.
- •1. Драма, як род літаратуры.
- •2. Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята.
- •1. Язычницкая аснова, хрысцiянскiя I свецкiя напластаваннi ў структуры Каляднай абраднасцi.
- •2. Рэклама свята
- •1. Творчая заяука на правядзенне свята.
- •2. Прасторавае вырашэнне свята.
- •1. Работа рэжысёра з мастаком па стварэнню мастацка-дэкаратыўнага вырашэня свята, абрада.
- •2. Абрадава - святочныя стравы беларусаў.
- •1. Работа рэжысера над музыкальна – шумавым вырашэннем святочных дзей.
- •2. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным и пластычным архітэктурна – дэкаратыўным вырашэнні свята.
- •Падобная забава «Палескi прызавы слуп».
- •1.Сцэнарна-рэжысерск1 ход.
- •2.Дажынкі.
- •1. Гульнёвыя дзеі кірмаша
- •1. Беларускае купалле: змест, сімволіка, семантыка дзей.
- •2. Работа арганізацыйнага аддзела свята.
1. Драма, як род літаратуры.
Драма (грэч. Drama літар. Дзеянне).
1) адзін з трох асноўных родаў літаратуры (побач з эпасам і лірыкай0. Адлюстроўвае жыццё ў форме дзеяння персанажаў. Вызначаецца з іншых родаў літаратуры найбольшай аб’ектыўнасцю, дзеянне разгортваецца само сабой, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях, без падказкі аўтара. Характэрны дынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкі і да кульмінацыі нарастае і ўскладняецца, набывае большую змястоўнасць, уключае ўсё новых персанажаў. Звычайна мае востры, дынамічны сюжэт. Адметнасць драмы ў тым, што ўсе падзеі ў ёй адбываюцца ў цяперашнім часе, незалежна ад таго, прысвечаны твор сучаснасці ці мінуламу. Падзеі, як правіла, паказаны ў абвостранай, драматычнай форме. Асабліва вялікая роля належыць канфлікту – стрыжню драмы, сутыкненням, непрыміральнай барацьбе характараў. Пабудавана ў дыялагічнай форме, пазбаўлена апісальніцтва. Мова персанажаў, якой абмалёўваюцца іх учынкі і раскрываюцца характары, павінна быць выразнай, каларытнай. Драма зарадзілася з народных рытуалаў, фальклорных абрадаў, гульняў, карагодаў, калі ў іх побач з рухамі, пантамімай, танцамі пачалі выкарыстоўваць словы.абмежавана ў памерах, колькасці сюжэтных ліній, персанажах, у часе, месцы дзеяння. Драма падзяляецца на розныя жанры:трагедыя, камедыя, драма (як жанр), меладрама, трагікамедыя, вадэвіль, фарс і інш. На Беларусі драма прайшла ўсе асноўныя этапы развіцця, існуюць амаль ўсе яе жанры.
2) Адзін з асноўных і найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творы і вырашаюцца. Займае прамежкавае месца паміж трагедыяй і камедыяй. Драма, як і трагедыя, паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці, як і камедыя, паказвае больш прыватнае жыццё персанажа, але мае на мэце не высмейванне чалавечых нораваў і заган, а паказ героя ў драматычнай барацьбе. Драма па агульнай накіраванасці, ахопе і адборы жыццёвых з’яў, выкарыстанні мастацкіх сродкаў, па стылявых прыкметах падзяляецца на сацыяльную, бытавую, гістарычную, дакументальную, псіхалагічную, гераічную, лірычную, рамантычную і г. д. Як жанр драма сфарміравалася ў 2-й палове 18 стагоддзя. На Беларусі атрымала развіцце ў пачатку 20 ст. ў творчасці К. Каганца (“у іншым шчасці няшчасце схавана”, “Двойчы прапілі”), Я. Купалы (“Раскіданае гняздо”), Я. Коласа (“Антось Лата”), М. Гарэцкага (“Атрута”, “Салдат і яго жонка”). У 1920-30-я гады пашыраюцца тэматыка драмы, яе жанравыя формы. М. Чарот для п’есы “На Купалле” чэрпаў матэрыял з фальклорных крыніц, Е. Міровіч для п’есы “Кастусь Каліноўскі” – з гістарычных дакументаў, Кузьма Чорны (“Бацькаўшчына”), Якуб Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), Кандрат Крапіва (“Партызаны”) стварылі шырокія палотны эпічнага гучання, хоць часам і не пазбаўлены ідэалагізацыі. Значнае месца ў беларускай драматургіі займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Ёе прысвечаны драмы “Проба агнем” і “Людзі і д’яблы” Кандрата Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” і “Першы ўрок” К. Губарэвіча, “Шпачок” і “Гаўроші Брэсцкай крэпасці” А. Махнача, “Апошні шанц” Васіля Быкава, “Плач перапелкі”, І. Чыгрынава і інш. Сучасныя канфлікты знаходзілі адлюстраванне ў драме рознай мастацкай вартасці: “На крутым павароце” Губарэвіча, “Над хвалямі Серабранкі” І. Козела, “Экзамен на восень”, “І змоўклі птушкі” Івана Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А. Петрашкевіча і інш. Аддаецца ўвага і гістарычнай драме, з найбольш прыкметных твораў: “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” Уладзіміра Караткевіча, “Галоўная стаўка” Губарэвіча, “У бітве вялікай” А. Маўзона і г. д. Большасць драм атрымала сцэнічнае ўвасабленне ў тэатрах, у пастаноўках на тэлебачанні і радыё.