Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гужаловски_Нараджэнне белмузея.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
704.51 Кб
Скачать

ЗМЕСТ

Уводзіны 3

  1. Прыватнае збіральніцтва 13

  2. Музеі навучальных устаноў 52

  3. Музеі навуковых устаноў 71

Заключэнне 102

Дадатак 104

УВОДЗIНЫ

Гiсторыя нацыянальных культур складваецца па-рознаму. Асобныя яе сферы, у залежнасцi ад гiстарычных умоў развiцця, якiя нiколi не бываюць роўнымi, вырываюццанаперад цi, наадварот, адстаюць. У адносiнах жа такога спецыфiчнага i адначасоваунiверсальнага сацыякультурнага iнстытута, як музей, фарміраванне якога пачалося ўжо на раннiх этапах развiцця цывiлiзацыi, мы можам канстатаваць адносна роўны, паступальны рух у большасцi народаў Еўропы. Тлумачыцца гэта стабiльнай аб’ектыўнай патрэбай чалавецтва ў музейнай дзейнасцi, якая заключаецца перш за ўсёўзахаваннi i трансляцыi культур мiнулага.

Знаёмства з гiсторыяй музеяў Беларусi пераканаўча сведчыць аб iх значнай ролi як сiлы, якая аказвала станоўчае ўздзеянне на грамадства. Музейная дзейнасць спрыяла развiццю навукi, асветы, мастацтва, разуменню прыроды i гiстарычнай спадчыны, фарміраванню агульнакультурнага асяроддзя. З другога боку, з’яўляючыся прадуктам свайго часу, музеi адлюстроўвалi эканамiчныя, сацыяльныя i палiтычныя ўмовы iснавання грамадства, якiм яны былi створаны. Шчыльная сувязь музеяў з рознымi бакамi грамадскага развiцця, а таксама iх уклад у духоўнае жыццё народа выводзіць вывучэнне гiсторыi музейнай справы ў шэраг важных праблем гiстарыяграфii культуры Беларусi. Раскрыццё шматбаковасцi з’яў культуры немагчыма без усебаковага вывучэння гiсторыi музеяў.

Веданне гiсторыi станаўлення i развiцця музейнай справы, асаблiвасцей кожнага з яе этапаў мае i практычнае значэнне. Распрацоўка тэарэтычных асноў музеялогiiмагчыма толькi ў гiстарычным кантэксце, як i фарміраванне палiтыкi ў галiне музейнай справы, прагназiраванне яе далейшага развiцця. Любы рэалiстычны погляд ў будучыню патрабуе гiстарычнайперспектывы, выкарыстання станоўчага вопыту i ўсведамлення здзейсненых памылак.

Цікавае выказванне наконт гэтага ёсць у знакамiтага беларускага паэта, навукоўца i грамадскага дзеяча Тамаша Зана, якi ў 1830 г. сцвярджаў, што “дзейнасць музеяў… у значнай ступенi паспрыяла развiццю навук i мастацтваў, а мноства разнастайных прадметаў (музейных калекцый. – А. Г.) вывелi чалавечыя думкi са сферы мараў i здагадак у свет сапраўдны, невычарпальны ў сваёй прыгажосцi ідасканаласцi”1.

У прапануемай чытачу кнізе разглядаюццаўсе музеi Беларусi, што існавалі да 1917 г. Развiццё іх прасочваецца ў сувязi з дзейнасцюўстаноў i ведамстваў, якія іх узначальвалі.

Аўтар кiраваўся разуменнем музея як навукова-даследчай i культурна-асветнiцкай установы, якая здзяйсняе ў адпаведнасцi са сваiмi сацыяльнымi функцыямi камплектаванне, улiк, захаванне i папулярызацыю помнiкаў гiсторыi, культуры i прыродных аб’ектаў. Зыходзячы з гэтага, паняцце “музей” было ўпершыню скарыстана ў дачыненнi да збораў, якія ўзнiклі пры вучэбных установах Беларусi ў другой палове XVIII ст. Гэтыя ж крытэрыi вызначылi ўключэнне ўполе зрокумузейных устаноў,штоіснавалiна працягу XIX –пачатку XX ст. Акрамя iх,у кнігу ўвайшлiіснаваўшыя значна раней прыватныя зборы, не саступаючыя, а ў шэрагу выпадкаў пераўзыходзячыя музеi як па колькасцi сабраных прадметаў, так i па ступеніiх навуковай апрацоўкi, што абумовiла iх важную ролю ў развiццi музейнай справы ў разглядаемы перыяд. Верхні храналагічны рубеж вызначаны пачаткам арганізацыі сеткі дзяржаўных музеяў і структур кіраўніцтва музейнай справай савецкай уладай.

Нараджэнне музея ў Беларусі адбывалася на працягу цэлай эпохі, з апошняй трэцi XVIII ст.да1917 г. Пачатак гэтаму працэсу пакладзеныз’яўленнем першых музеяў, а яго заканчэннеазначыла Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая выклікала карэнныя змены ў галiне музейнай справы. У асобных выпадках, сыходзячы з неабходнасцi паказаць вытокi той ціiншай музейнай з’явы, у працы выкарыстаны матэрыялы, што адносяццада ранейшага часу.

Аўтар выкарыстаўу прапануемай працы перыядызацыю, у аснову якой пакладзены падзел гістарычнага працэсу па тыпах культуры, што дазваляе прасачыць развiццё музея як сацыяльнага інстытута ў непасрэднай сувязi з агульнакультурным развіццём. Першыя перадмузейныя з’явы ў Беларусi адзначаюцца ўжо ў эпоху станаўлення Вялікага княства Літоўскага i развiваюцца ў рэчышчы сярэдневяковай культурнай традыцыi. Важныя змены ў сацыяльным i культурным жыццi краiны, у т. л. i ў практыцы стварэння музейных калекцый, адбылiся ў эпоху Рэнесанса i ў большай ступенi – у эпохуАсветы. У ХІХ ст. змянiлiся ўмовы нацыянальнага гiсторыка-культурнага працэсу, аадпаведна з’явiлiся і новыя напрамкіi тэндэнцыi ў развiццi музеяў Беларусi, што з асаблiвай сiлай выявілася напачатку ХХ ст.

У прапануемым выданні разглядаецца працэс фарміравання музеяў у рамках этнiчных межаў Беларусi. Адмiнiстратыўна-палiтычным i культурным цэнтрам гэтых зямель на працягу стагоддзяў з’яўляласяВiльня, дзе былi створаны музеi,якія ўвабралішматлiкiя беларускiя матэрыялы i ўяўляюцьў кантэксценашайтэмы вялiкую цiкавасць.

Першыя спробы вывучэння гiсторыi прыватных збораў i музеяў Беларусі былi зроблены яшчэ ў дакастрычнiцкi перыяд. Да iх лiку трэба аднесцi перш за ўсё шэраг манаграфiчных прац i артыкулаў, якiя выйшлі з-пад пяра вучоных у канцы XIX – пачатку XX ст. Гэта – працы У.С. Іконнiкава, У.Г. Іваска, Э. Вальтэра, Ф. Радзiшэўскага, В. Вiцiга, А. Ельскага2, дзе ставiлася задача выяўлення багацейшых археалагiчных, бiблiятэчна-архiўных і iншых прыватных збораў, iснаваўшых на беларускiх землях. Асноўную ўвагу гэтыя аўтары надавалi складу збораў, значна менш спынялiся на гiсторыіiх фарміравання. Прыведзеныя ў гэтых працах звесткі не страцiлi значэння i па сённяшнi дзень, i ў шэрагу выпадкаў па змесце наблiжаюцца да першакрынiц.

На мяжы XIX – XX ст. хутка развіваецца музейная справа, узрастае яе роля ў навуковым і культурным жыцці краю. У перыядычным друку з’яўляюцца артыкулы, цалкам прысвечаныя гiсторыi асобных музеяў.

Так, у 1899 г. быў апублiкаваны артыкул І. Банзэмера“Археалагiчны музей у Вiльнi”3, дзе асноўная ўвага надавалася першаму дзесяцiгоддзю (1855–1865) iснавання музея. Гiсторыя музея пасля скасавання Археалагiчнай камiсiіi рэвiзii яго калекцый, арганiзаванай вiленскiм генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым у 1865 г., паслужыла тэмай для асобнага артыкула А.I. Мiлавiдава (1903 г.)4.

У ім на падставе архiўных матэрыялаў, а таксама мясцовай перыёдыкi рабiлася спроба асэнсаваць працэс развiцця Вiленскага музея старажытнасцей на працягу апошняй трэцi XIX ст. Застаючыся ўвогуле на пазiцыях “заходнерусiзма” i ацэньваючы разгром М.М. Мураўёвым музея як безумоўна станоўчы факт, А.I. Мiлавiдаў тым не менш даў аб’ектыўную ацэнку негатыўных тэндэнцый, што атрымалі перавагу ў развiццi музея ў 70–80-х гг. XIX ст., абгрунтавана звязваў ажыўленне яго дзейнасцi (у т. л. i асветнiцкай) з прыходам новага пакалення вучоных напрыканцы стагоддзя.

Шэраг важных для нашага даследавання матэрыялаў змяшчае артыкул “Гiсторыка-археалагiчныя музеi Паўночна-Заходняга краю”5, якую ананiмны аўтар прысвяцiў кароткаму пераказу гiсторыi царкоўна-археалагiчных музеяў, створаных на мяжы стагоддзяў ва ўсiх беларускiх губернскiх гарадах. Значнае месца ў ёй адведзена стваральнiкам i першым супрацоўнiкам царкоўна-археалагiчных музеяў – Е.Р. Раманаву, А.П. Сапунову, А.К. Снiтку і iншым. Разам з тым гэтаму артыкулу ўласцiва некаторая тэндэнцыйнасць выкладання матэрыялу, якая сказалася, перш за ўсё, у перабольшваннi ролiправаслаўнага духавенства ў справе стварэння музеяў.

Разгледжанымi працамi практычна вычэрпваецца гiстарыяграфiя музейнай справы, што вызначылася да першайсусветнай вайнынаБеларусi. Нягледзячы на апiсальны характар, уласцiвы большасцi даследаванняў, адсутнасць спробаўстварыць цэльную гiстарычную карцiну, неабходна прызнаць, што дарэвалюцыйныя гiсторыкi паклалi пачатак разгляду дадзенай праблемы ў якасцi самастойнага прадмета вывучэння. Былі праведзены спецыяльныя даследаванні гісторыі буйнейшых музеяў, створаны гiстарычныя агляды прыватных збораў i музеяў асобных профіляў.

Пасля заканчэння першай сусветнай вайны вывучэнне гiстарычнага шляху музеяў Беларусi працягвалася. У 20-я гг. гэтае пытанне разглядалася як адна з першачарговых задач, паўстаўшых перад беларускай савецкай гiстарычнай навукай, а менавіта, у кантэксце вывучэння крынiцазнаўчай базы. Музеi побач з багатымi прыватнымi калекцыяміi архiвамi, якiя перайшлi ў распараджэнне дзяржавы, уяўлялi сабой неабсяжнае поле дзейнасцi. Важным стымулам для вывучэння музейнай справы ў гiстарычным аспекцеў азначаны перыяд з’явiўсятаксама ўздым краязнаўчага руху.

Так, у другой палове 20-х гг. былi апублiкаваны працы Д.М. Васiлеўскага іМ.I. Каспяровiча6, прысвечаныя зараджэнню i развiццю краязнаўства ў Беларусi на працягу XIX – пачатку XX ст. Даючы кароткую характарыстыку дзейнасцi розных устаноў i таварыстваў па вывучэнні гiсторыi краю, аўтары прыходзяць да высновы, што музеi з’яўлялiся iх неад’емнай часткай, а традыцыя збору i захоўвання гiстарычных помнiкаўу Беларусi бярэ пачатак з эпохі Рэнесансу. Аналiз канкрэтнай дзейнасцi калекцыянераў i музеяў у дадзеных працах адсутнiчае, таму што ў iх ставiлася больш шырокая задача — даць гiстарычны агляд краязнаўчай работы ў цэлым. Тым не менш заслугоўвае ўвагi спроба Д.М. Васiлеўскага i М.I. Каспяровiча суаднесцi з’яўленне музеяў з развiццём гiсторыка-краязнаўчых даследаванняў, станаўленнем беларускай культуры ў цэлым.

Звесткi аб калекцыях дарэвалюцыйных збiральнiкаў i музеяў, якія склалі фонд Вiцебскага дзяржаўнага культурна-гiстарычнага музея, з'явіліся асновай публiкацыi Я. Васiлевiча7, надрукаванай у 1928 г. Праз год архiўныя матэрыялы аб дзейнасцiвядомага мiнскага калекцыянера Г.Х. Татура апублiкаваў Дз.I. Даўгяла8. Адрывачныя сведчаннi пра першыя музеi сустракаюцца ў некаторых iншых працах, напiсаных беларускiмi гiсторыкамi ў 20-я гг.9Аднак комплексна разглядаемая тэма ў даваеннай беларускай гiстарыяграфii не распрацоўвалася, што тлумачылася нiгiлiзмам у адносiнах да дарэвалюцыйнай беларускай культуры ў цэлым i музейнай справы ў прыватнасцi, якi набыў статус дзяржаўнай палiтыкi з канца 20-х гг. Трывала замацаваўся пункт гледжання, што “iдэя беларускiх музеяў як навуковых i шырока асветнiцкiх устаноў упершыню выказана савецкай уладай”10.

Агляд даваеннай гiстарыяграфii дадзенага пытання быў бы няпоўным, калі не ўзгадаць некалькi прац, апублiкаваных у Польшчы. У 1926 г. у Варшаве выйшла кнiга Б. Брэжга “Вiцебскiя музеi”11, у якой аўтар на падставе багатага фактычнага матэрыялу прасачыў працэс станаўлення музейнай справы на Вiцебшчыне з канца XVIII ст. да 1917 г. Разглядаючы музей перш за усё як навуковую ўстанову, Б. Брэжга падрабязна асвяціў фарміраванне i склад калекцый прыватных збiральнiкаў i музеяў, упершыню прывёў шэраг новых iмёнаў. Аднак дадзеная праца не дазваляе прасачыць такога важнага кiрунку музейнай дзейнасцi, як работа з наведвальнiкамi. Апошняе цалкам зразумела, калi ўлiчыць, што кнiга“Вiцебскiя музеi”была напiсанаўкантэксце распрацоўкi аўтарам тэмы па гiсторыi вывучэння старажытнасцей паўночнай Беларусi.

Праз год пасля кнiгi Б. Брэжга ў Варшаве быў выдадзены даведнiк Е. Хвалевiка12, дзе побач з артыкуламi, прысвечанымi музейным i бiблiятэчна-архiўным установам сусветнага значэння, у лапiдарнай форме даецца гiсторыя фарміравання буйнейшых збораў Беларусi. У вынiку падрыхтоўкi X музейнага з’езда Польшчы, што праходзiў у Вiльне, з’явiлася цiкавая праца С. Лоранца13. Янапрапануе чытачукаштоўныя матэрыялы па гiсторыi вiленскiх музеяў,у фондахякiхперахоўваласязначнаяколькасць помнікаў беларускага паходжання.

У 30-я гг. у Заходняй Беларусi выйшла значная колькасць прац краязнаўчага характару, дзе ў той ці iншай ступенi закраналiся пытаннi фарміравання шматлiкiх прыватных збораў14. Уводзячы ў навуковы абарот мноства раней невядомых матэрыялаў, большасць польскiх аўтараў прытрымлiвалася погляду на Беларусь як на частку Польшчы. Яны iгнаравалi ўклад беларускага народа ў развiццё сваёй культуры,у тым лікумузейнай справы, як яе важнай складаючай часткi. Такiм чынам, у канцы даваеннага перыяду, нягледзячы на з’яўленне некалькiх гiсторыка-музейных даследаванняў, пытанне аб комплексным вывучэннi праблемы ў маштабах усёй краіны па-ранейшаму заставалася адкрытым.

У пасляваенны перыяд беларускiя гiсторыкi зноў звяртаюцца да распрацоўкi пытанняў гiсторыi навукі i культуры. Пашыраецца крынiцазнаўчая база даследаванняў, у навуковы абарот уводзiцца вялiкая колькасць раней невядомых архiўных матэрыялаў. У 1961 г. выйшла манаграфiя В.К. Бандарчыка “Еўдакiм Раманавiч Раманаў”15, дзе на падставе вялiкага фактычнага матэрыялу прыведзены агляд навуковай дзейнасцi славутага беларускага этнографа, фалькларыста i археолага. У працы не ставiлася задача глыбокага вывучэння анi музеялагічных поглядаў Е.Р. Раманава, анi яго практычнай музейнай дзейнасцi. Тым не менш у ёй змяшчаецца шмат яскравых характарыстык Раманава менавiта як музейнага дзеяча (у прыватнасцi, мы знаходзiм сведчаннi аб яго iнтэнсiўнай збiральнiцкай працы, вынiкам якой было адкрыццё царкоўна-археалагiчных музеяў у Беларусi, а таксама фарміраванне фондаў беларускiх матэрыялаў у музеях абедзвюхрасійскіх сталiц).

Даследаванню працэсу станаўлення археалагiчнай навукі i гiстарычнага краязнаўства ў Беларусi ў дарэвалюцыйны перыяд прысвечана манаграфiя Л.В. Аляксеева (1996 г.)16, напiсаная на аснове папярэднiх распрацовак аўтара. У iх пераважна на базе лiтаратурных крынiц i матэрыялаў перыёдыкi пераканаўча паказаны ўклад калекцыянераў i першых музейных супрацоўнiкаў у археалагiчнае даследаванне краю, абуджэнне грамадскай цiкаўнасцi да мiнулага. Аўтар выявiў тэндэнцыю павелiчэння колькасцi музеяў у сувязi з пашырэннем археалагiчных даследаванняў, iх ролю ў фарміраванні крынiцазнаўчага фонду археалагiчнай навукi. Менш увагi ў нарысах нададзена ахоўным мерапрыемствам, што праводзiлiся музеямi гiстарычнага профiлю, а таксама дэманстрацыі помнікаў старажытнасці, адкрытых вучонымi ў вынiку раскопак.

Тэма, сфармуляваная Л.В. Аляксеевым, атрымала далейшую распрацоўку ў манаграфіі i шэрагу артыкулаў Г.А. Каханоўскага17. Галоўнай вартасцю гэтых прац з’яўляецца разнастайнасць прадстаўленага ў iх фактычнага матэрыялу, пераважна па гiсторыi дарэвалюцыйнага прыватнага збiральнiцтва.У артыкуле “Вытокі музейнай справы на Беларусі” аўтар спрабуе прааналізаваць матывы, якія рухалі першымі беларускімі збіральнікамі, сістэматызаваць крыніцы папаўнення іх збораў, прасачыць лёс сабраных каштоўнасцей. У прыватнасці, аўтар прыходзіць да высновы аб тым, што нясвіжскія зборы Радзівілаў былі “прафесійна арганізаваным першым на Беларусі музеем”.

Зусiм iншы характар мае артыкул В.Г. Анціпава18, якi ўяўляе сабой адзiную спробу рэканструяваць працэс стварэння i навуковага выкарыстання першых беларускiх прыродазнаўчых збораў. Артыкул складаецца з трох частак, у якіх знаходзіцца падрабязны аналiз фарміравання батанiчных садоў i калекцый музеяў Гродзенскай медыцынскай акадэмii, Горы-Горацкага земляробчага iнстытута i ў маёнтку Вялiкiя Лётцы, якi належаў вядомаму беларускаму батанiкуУ.У.Адамаву. Аднак абмежаванне В.Г. Анцiпавым тэматычных рамак даследавання батанiчнымi калекцыямi ўяўляецца штучным. Гэта прывяло да некалькi аднабаковага тлумачэння дзейнасцi вышэйазначаных музеяў, якiя вялi збор прыродазнаўчых матэрыялаў па шырокiх праграмах, што ўключалi побач з iншымi разделамі i батанiку.

Некалькi музеяў, iснаваўшых на тэрыторыi Беларусi да першай сусветнай вайны, сталi аб’ектам даследавання супрацоўнiкаў аддзела музеязнаўства Навукова-даследчага iнстытута культуры (Масква). І.П. Iванiцкi19на падставе багатых архiўных матэрыялаў выклаў абставiны ўзнiкнення i першыя вынiкi дзейнасцi музея Горы-Горацкага земляробчага iнстытута. Першыя ў гiстарыяграфii звесткiаб музеі магiлёўскага статыстычнага камiтэта знаходзяцца ў нарысе Д.А. Равiковiч20. Аналiз калекцый Вiленскага музея старажытнасцей правёў А.М. Разгон21. Для нашага даследавання пералiчаныя вышэй працы каштоўныя, перш за ўсё, сваiм музеялагічным падыходам да распрацоўкi беларускiх гiсторыка-музейных сюжэтаў. Аднак шэраг фактаў i вывадаў, прыведзеных iх аўтарамi, патрабуюць удакладненняў i дапаўненняў (апошняе тычыцца трактоўкi абставiн рэвізіі Вiленскага музея старажытнасцей, значэння i лёсу сельскагаспадарчага музея ў Горы-Горках і iнш.).

У заканчэнне гiстарыяграфiчнага агляду неабходна ўзгадаць невялiкiя па аб’ёме артыкулы Л. Клока, А. Падлiпскага, В. Цыбулi, Т. Бліновай, М. Яніцкай, якія з’явіліся ў 80-я гг., а таксама надрукаваныя ў 90-я гг. матэрыялы музейных канферэнцый, у якіх да распрацоўкігiсторыка-музейнайтэматыкі звяртаюцца беларускія музейныя практыкі22.

Такiм чынам, асобнымi даследчыкамi і раней рабіліся спробы разглядзець некаторыя аспекты гiсторыi музеяў Беларусi. Аднак комплекснага навуковага аналiзу разглядаемай праблемы ў папярэднiя гады праведзена не было. Тлумачыцца гэта тым, што i ў пасляваенныя гады беларуская гiстарыяграфiя не змагла цалкам пераадолець iнэрцыю, зададзеную ёй афiцыйныміiдэолагамi ў дачыненнi дарэвалюцыйнай культуры яшчэ ў 30-я гг.

Метадалагічнай асновай даследавання з’явілася канцэптуальнае разуменне музея як сацыяльнага інстытута, які сярод іншых інстытутаў (навуковых, выхаваўчых, культурных) займае асаблівае месца, што тлумачыцца спецыфікай патрабаванняў да музея з боку грамадства. Праца абапіраецца на грунтоўна распрацаваныя ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі генетычны, параўнальны і тыпалагічны метады, якія дазваляюць комплексна вывучаць гісторыка-культурныя працэсы ў іх абумоўленасці эканамічнымі і сацыяльна-палітычнымі фактарамі, грамадскім жыццём у цэлым.

Важную групу апублікаваных першакрыніц складаюць апісанні музеяў і прыватных калекцый, якія пакінулі падарожнікі. У іх паказаны не толькі змест прыватных збораў і музейных экспазіцый, але часам і характарыстыка дзейнасці іх стваральнікаў. Абмежаванасць архіўных матэрыялаў па прыватным збіральніцтве надае асаблівую важнасць гэтай групе першакрыніц.

У якасці крыніц аўтар імкнуўся прыцягнуць дарэвалюцыйную перыёдыку. Каштоўныя звесткі знаходзяцца ў губернскіх і епархіяльных ведамасцях, “Записках Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества”, газетах “Виленский вестник”, “Минский листок”, “Северо-Западная жизнь”, “Atheneum”, “Biblioteka Warszawska”, “Tygodnik Illustrowany”, “Rubon”, “Kraj”і інш. Асаблівае значэнне маюць перыядычныя выданні ўстаноў, у падпарадкаванні якіх знаходзіліся музеі Беларусі: “Miesięcznik Połocki”, “Записки Горы-Горецкого земледельческого института”,“Записки Виленской Археологической комиссии”, “Минская старина”, “Полоцко-Витебская старина”, “Известия минского общества любителей естествознания, этнографии и археологии”, “Педагогическое дело”, “Litwa i Ruś”, “Народное образование в Виленском учебном округе”, “Вестники…” земств.

У працы выкарыстаны дадзеныя аб стане музеяў, надрукаваныя ў справаздачах статыстычных камітэтаў, праваслаўных брацтваў, гімназій, земстваў і навуковых таварыстваў. Важнай крыніцай з’яўляюцца музейныя каталогі і пуцевадзіцелі, а таксама даведачныя кнігі для калекцыянераў.

Багаты фактычны матэрыял выяўлены ў айчынных і замежных архівах. Каштоўныя дакументы, якія раскрываюць дзейнасць музеяў, знаходзяцца ў фондах цэнтральнага і губернскіх статыстычных камітэтаў, Віленскай Археалагічнай камісіі, міністэрстве дзяржаўных маёмасцей, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, Віленскага таварыства аматараў навук. Агульную карціну прыватнага збіральніцтва на Беларусі дапамагаюць скласці фамільны фонд Радзівілаў, асабістыя фонды М.В. Калачова, Е.Р. Раманава, Г.Х. Татура, А.Р. Брадоўскага, а таксама перапіска К.П. Тышкевіча, А.К. Кіркора і А.К. Ельскага. Пералічаныя фонды перахоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ), Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне (НГАБ у Гродне), Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (РДГА), Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ДГАЛ), Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы (АР ЦБАНЛ), Аддзеле рукапісаў бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (АР БВУ).