Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory[2]

.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
200.35 Кб
Скачать

22 Беларусь у часы вайны Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667). Вынiкi вайны для Беларусi. Праваслаўнае насельніцтва, якое пражывае ў Рэчы Паспалітай, падвергалася нацыянальнаму і рэлігійнаму прыгнёту з боку палякаў-каталікоў. Пратэст супраць прыгнёту выліваўся ў перыядычна ўзнікаючыя паўстанні, адно з якіх адбылося ў 1648 году пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, якія складаліся пераважна з казакоў, а таксама з украінскіх і беларускіх сялян, атрымалі шэраг перамог над польскім войскам і склалі з Варшавай Зброўскі мірны дагавор, які надаў казакам аўтаномію. Неўзабаве, аднак, вайна аднавілася гэтым разам няўдала для паўстанцаў, якія пацярпелі ў чэрвені 1651 года цяжкае паражэнне пад Берасцечкам. У 1653 годзе Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да Расіі з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 года Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Польшчы. У студзені 1654 года ў Пераяслаўе адбылася Рада, якая аднадушна выказалася за ўваходжанне ў склад Расіі. Хмяльніцкі перад рускім пасольствам прынес прысягу на пэўнасць цару Аляксею Міхайлавічу.

Падрыхтоўка да вайны вялася ад пачатку царавання Аляксея Міхайлавіча, а з сакавіка 1653 г. ёю заняліся асабліва актыўна. Дзеля наступу былі створаны тры арміі- паўночна-заходняя, цэнтральная і паўднёва-заходняя , на дапамогу якой, Багдан Хмяльніцкі выслаў 20 тыс. казакоў, на чале з Іванам Залатарэнка. Вялікае княства Літоўскае, у адказ магло выставіць 10-12 тыс. войска на чале з Янушам Радзівілам. Вальны сойм у Берасці, скліканы Янам Казімірам 24 сакавіка 1653 г., ухваліў каштарыс на 15 тысячаў жаўнераў. Даведаўшыся ад злоўленых маскоўскіх шпегаў, што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць гэтую фартэцыю зброяй, боезапасамі, правіянтам, падправіць муры і валы. Умацоўвалі таксама замкі ў Віцебску і Полацку, павялічвалі іх залогі. Усходнія паветы Княства былі вызваленыя ад абавязку высылаць паспалітае рушанне да галоўнага абозу, каб маглі самі абараняць сваю тэрыторыю. Шляхецкі соймік Полацкага ваяводства ў жніўні 1653 г. вызначыў нормы мабілізацыі рушання: з трох службаў па старых разліках трэба было выстаўляць аднаго чалавека з мушкетам ці ручніцай і сякерай, а таксама з запасам пораху, волава і харчу на 4 дні. Але ўсіх мераў было мала, каб стрымаць велізарныя па колькасці расійскія арміі.

Пачатак вайны

Непасрэдным повадам для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Галоўныя сілы пачалі рухацца з Масквы 15 траўня 1654 г. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў. Добра ведаючы канфесійныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі ўрад рабіў стаўку на яго праваслаўных жыхароў. Царскія граматы, што папярэдне засылаліся ў Рэч Паспалітую, мусілі пераконваць людзей у лаяльнасці Масквы да іх, схіляць праваслаўных на бок царскіх ратнікаў. 29 ліпеня, царскія войскі захапілі Полацк. 25 чэрвеня, царскія войскі ўзялі ў блогу Смаленск і пасля моцнага супраціўлення, здалі горад 29 верасня. 24 жніўня з-за здрады Канстанціна Паклонскга здаўся Магілёў, 29 жніўня захапілі Друю і Дзісну. 12 кастрычніка задалася Дуброўна, пасля чаго, з гораду выгналі ўсіх людзей, шляхту адправілі цару пад Смаленск а сам горад спалілі. 22 лістапада Шарамец'еў з баямі ўзяў Віцебск, пасля чаго зноў разаслаў усіх хто аказаў супраціў у розныя гарады Маскоўшчыны. Працягваў аказваць моцнае супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць. Толькі тады, 18 чэрвеня, атрымаўшы ад караля на Варшаўскім сойме булаву вялікага гетмана, Януш Радзівіл кінуўся дзейнічаць. Проста з сойму ён рушыў на тэрыторыю ваенных дзеянняў і стаў збіраць пад Воршай абоз. У канцы чэрвеня гетман фармальна меў 11 261 чалавека. Але на справе шмат з іх было хворымі і параненымі. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з войскам Чаркаскага. Пры вялізнай дыспрапорцыі сілаў (у Чаркаскага было не менш за 20 тысячаў) ён змог нанесці непрыяцелю надзвычай цяжкія страты - ад 3 да 7 захапіць 610 палонных, а ягоных загінула ўсяго каля 700 чалавек. Але ўжо 24 жніўня пад мястэчкам Шапялевічы ён быў вымушаны даць бой насядаючаму войску Трубяцкога. Загінула пад тысячу чалавек што былі вялікімі стратамі для 6-8-тысячнага корпуса. Сам гетман быў паранены. Разбітае войска рассеялася па лесе. Арміі Вялікага Княства Літоўскага больш не існавала. Але ўжо ў верасні 1654 г. Януш Радзівіл абвясціў, што войска Вялікага Княства адроджана і гатовае да дзеянняў. Праўда, сабраная сіла была намнога меншая, чым ухваленыя соймам 15 тысячаў жаўнерскіх ставак. Сам вялікі гетман лічыў, што яго мабільныя часткі могуць скласці толькі 6 тысячаў, астатніх лепей скарыстаць дзеля ўмацавання гарадоў. Баявыя дзеянні 1654 года, скончыліся толькі глубокай восенню.

Вайна Расіі з РП (1654-1667)

Феад-захопніцкая вайна рускага самадзяржаўя за землі Смаленшчыны, Б, Украіны, Літвы, Польшчы і польскі трон.

Барацьба дзвюх груповак феадалаў:1)баяры, у склад якога ўвайшлі духавенства,2)духавенства

На ўплыў падзей аказвала антыфеадальная вайна(1648-1651) праходзіла на Украіне і Б.

Май 1654-вайна пачалася

25 чэрвеня-25 верасня- аблога цара, 26 жніўня-штурм

2 армія Шарамецьева накіравала на Віцеб, Полацк. ваяводствы, пагражала Ліфляндыя і Віленц. ваяводствы.

1654—былі заняты рускімі войска аж 33 гарады, прах 1 руск. арміі заняла аж усю Б.

Чэрвень 1654-мірныя перагаворы ў Дубровічах на Смаленшчыне, перагаворы перамяняліся, зноў аднаўляліся ваеныя дзеянні; падпісанне Андрусаўскага перамір’я (1667)на 8г.

Насельніцтва страціла да 1млн 400тыс чал, загінула больш паловы беларусаў.

Паўночная вайна (1700-1724)

З аднаго боку Паўночны саюз: Расія, Данія, Саксонія (с 1704-далучына РП), супраць Швецыі за панаванне на Балтыйскім моры

Люты 1700-Саксонская вайна, аблажылі Рыгу, потым Дацкія войскі

Чэрвень 1700-швецкі кароль высадзіў дэсант: Данію прымусіў заключыць мір

Жнівень 1700- Расія аб’явіла вайну Швецыя. Рускія пачалі аблогу Нарвы, але пацярпелі паражэнне.

У 1569 годзе Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся на федэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую.

Новая дзяржава, створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі, была федэратыўным аб'яднаннем. У ім суіснавалі колішнія землі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Кардынальныя змены адбыліся пасля прыняцця Брэсцкай царкоўнай уніі (1596). Паводле яе каталіцкая і праваслаўная цэрквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай аб'ядноўваліся ва уніяцкую (ад уніі Брэсцкага царкоўнага сабора). Новая царква была падпарадкавана папу рымскаму.

У XVII ст. адбылося інтэнсіўнае распаўсюджанне каталіцкай і уніяцкай цэркваў па усёй тэрыторыі Беларусі, якія (асабліва уніяцкая) у хуткім часе сталі дамінуючымі (пераважна для вясковага насельніцтва). Суіснаванне трох канфесій (каталіцызму, уніяцтва і праваслаўя) вызначалася не толькі канфрантацыяй або адкрытай варожасцю, але і пэўнымі рысамі спаборніцтва, імкненнем пашырыць уплыў кожнай з цэркваў на як мага большае кола жыхароў. На культурнае жыццё Беларусі ў XVII ст. значнае ўздзеянне аказала Контррэфармацыя, носьбітам якой стаў ордэн езуітаў. Дзейнасць ордэна была неадназначнай, але ў асноўным яна спрыяла бурнаму ўздыму ў той час асветніцтва, адукацыі, літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі езуітаў разгарнулася творчасць выдатных майстроў, палемістаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Рух Контррэфармацыі спрыяў уваходжанню і засваенню беларускім мастацтвам і архітэктурай стылю барока.

XVII ст. на землях Беларусі было часам няспынных ваенных дзеянняў. Асабліва значнымі былі войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1634 і 1654—1667 за землі на паўночным усходзе і поўдні Беларусі, за тэрыторыі Украіны. Толькі перамір'е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэтае супрацьстаянне. Але ўжо ў канцы XVII ст. узрасла напружанасць паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэта вылілася ў Паўночную вайну 1700—1721. Рэч Паспалітая выступала ў саюзе з Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі. Складаныя знешнія абставіны, няспынныя аблогі гарадоў, пажары рабілі невыносным становішча насельніцтва Беларусі, якое выступала са зброяй супраць улад ці ратавалася уцёкамі за межы дзяржавы.

Беларусь, знясіленая Паўночнай вайной, з бязлюднымі і разбуранымі гарадамі, спаленымі вёскамі ўяўляла жахлівае відовішча. Невыпадкова, на працягу XVIII ст. тут адбыліся моцныя сялянскія выступленні. Разам з анархічнай палітыкай магнатаў, вольнасцю шляхты гэта стварала ўмовы для правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. У 1764 на каралеўскі прастол уступіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV). Яго спробы па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржавай не мелі поспеху. Шляхта па-ранейшаму не жадала бачыць той бездані, перад якой апынулася краіна. Паказальным у гэтым плане з'яўляецца ўтварэнне так званай Барскай канфедэрацыі. Штуршком для яе сталі пастанова сейма 1768 аб свабодзе веравызнання, раўнапраўя рэлігій у Рэчы Паспалітай, забарона смяротнай кары прыгонных, якая выклікала аб'яднанне рэакцыйных магнатаў і шляхты, узброенае паўстанне. Рускі стаўленік Аўгуст IV звярнуўся за дапамогай да Расіі, што і было зроблена. Мяцеж быў падаўлены, але гэта наблізіла крах краіны. У 1772 адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, затым — яшчэ два (у 1793 і 1795). У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі.

23 Сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае становiшча Беларусi у другой палове XVII – пачатку XVIII ст. Напярэдадні Люблінскай уніі на Б. - 1 800 тыс. жыхароў, (шляхта, сяляне, мяшчане). Шляхта дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты, складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак. Самай шматлікай - група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% с/г. XVI - шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства. Самым шматлікім саслоўем - сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пасля рэформы сяляне: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі. Сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны. З 2й п. XVII - эканамічны заняпад Беларусі, выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. Вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці. Мяшчане (жыхары гарадоў) павялічвалiся за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты. Рамёствы і гандальУласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

24 24<Бел.у час Паўночнай вайны (1700-1721)/У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склалiся эканамiчныя i палiтычныя перадумовы для перадзелу сфер уплыву памiж мацнейшымі дзяржавамi рэгiёну. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны 1700-1721 гг.), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі.

У жаданнi вярнуць Лiвонiю, страчаную Рэччу Паспалiтай паводле Алiўскага мiру 1660 г. на карысць Швецыi, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст II, які быў адначасова і курфюрстам Саксоніі, у 1700 г. у саюзе з Данiяй i Расiяй выступiў супраць Швецыi. Расiя ў Паўночнай вайне iмкнулася заваяваць землi, якiя былi захоплены Швецыяй у пачатку XVII ст. i зачынялi ёй выхад у Балтыйскае мора.

Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Шведская армiя з Карлам ХІІ на чале ў 1700-1701 гг. прымусiла капiтуляваць Данiю, пад Нарвай атрымала перамогу над расiйскай армiяй, пад Рыгай разбiла саксонскае войска Аўгуста II i ў пачатку 1702 г. уступiла на тэрыторыю ВКЛ. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у апошнi раз выступiла ў якасцi самастойнага фактару еўрапейскай палiтыкi. У 1702-1703 гг. памiж княствам i Расiяй былі падпiсаны тры мiждзяржаўныя пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Расiя iмкнулася выкарыстаць антышведскiя настроi шляхты, каб уцягнуць Рэч Паспалiтую ў вайну, надоўга затрымаць шведскiя войскi на яе тэрыторыi, што дало б магчымасць самой лепш падрыхтавацца да вайны. Расiйскi ўрад абяцаў ваенную i фiнансавую дапамогу i нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара.

Грамадства ВКЛ раскалолася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. У гэты ж час у дзяржаве разгарэлася "магнацкая" вайна за ўладу памiж Сапегамi, Агiнскiмi, Вiшнявецкiмi i Радзiвiламi. Сапегi шукалi падтрымку ў Карла XII, а прадстаўнiкi антысапегаўскай шляхецкай партыi (Агiнскiя i Вiшнявецкiя) дамаўлялiся з Пятром I. Прыклад палiтычнай беспрынцыповасцi паказаў кароль Аўгуст II. Ён кiдаўся то да Пятра I, то да Карла XII. У iмкненнi заключыць сепаратны мiр са Швецыяй ён не спыняўся нават перад магчымасцю частковага падзелу Рэчы Паспалiтай. Шведскi кароль лiчыў Аўгуста II несумленным палiтыкам і задумаў пазбавіць яго каралеўскай пасады. Кандыдата ў каралi шукалі нядоўга. У 1704 г. шляхта на чале з апальнымi Сапегамi, якая непрыязна ставiлася да Аўгуста II, пры падтрымцы шведскiх штыкоў абрала новым манархам ваяводу Станiслава Ляшчынскага.

У Рэчы Паспалiтай утварылася двоеўладдзе: адны падтрымлiвалi Аўгуста II, другiя - Станiслава Ляшчынскага. Чарговая канфрантацыя вяла да трагедыi - прыцягнення знешнiх сiл для вырашэння ўнутраных супярэчнасцяў.

Восенню 1704 г. у Беларусь уступiла амаль 60-тысячнае расiйскае войска пад камандаваннем Рапнiна, усе выдаткі па ўтрыманні яго неслі мясцовыя жыхары. Расійская армія ачысцiла тэрыторыю ВКЛ ад шведскiх войскаў i атрадаў Сапегi. Шведы перайшлi Нёман, разбурылi ваколiцы Гароднi. Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезджы двор i карчму" для чужаземных войскаў, якiя зводзiлi рахункi памiж сабою i нiшчылi край. Так, вядомы загад Пятра I, паводле якога патрабавалася "... везде провиант и фураж, тако ж хлеб стоячий в поле и в гумнах или в житницах по деревням ... жечь, не жалея и строения ... уничтожать мосты, мельницы, а жителей со скотом переселять в леса".

Не лепшае было стаўленне i з боку шведаў. Загад Карла XII прадугледжваў: "Кантрыбуцыю спаганяць агнём i мячом. Хутчэй хай пацерпiць невiнаваты, чым выслiзне вiнаваты... Было б найлепей, каб усе гэтыя мясцiны былi панiшчаны рабункамi i пажарамi i каб усе, хто там жыве, вiнаватыя цi невiнаватыя, былi знiшчаны".

На працягу амаль усяго папярэдняга Палтаўскай бiтве перыяду тэрыторыя Беларусi была асноўным тэатрам ваенных падзей i базай забеспячэння як рускага, так i шведскага войскаў, а таксама войска Рэчы Паспалiтай. За кошт мясцовага насельнiцтва яны забяспечвалi свае патрэбы ў правiянце, фуражы, транспарце. Збору кантрыбуцый спадарожнічалі самавольствы i рэпрэсii. У выпадку нявыплаты яе ў тэрмiн накiроўвалiся ўзброеныя атрады для "экзекуцыi" - прымусовага спагнання.

Па меры прасоўвання шведскай армii на ўсход, Пётр адводзiў войска да сваёй мяжы, вымотваў працiўнiка, падрываў яго баяздольнасць. Ён хацеў даць рашучы бой на беларускай зямлi. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.

Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае і польскае войскі ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi пера-кiнулiся на тэрыторыю Швецыi i iшлi далей пры поўнай перавазе Расii. Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, прыхiльнiк цара Пятра, якi разам з прускiм каралём устанавiў над Рэччу Паспалiтай палiтычны кантроль. Шляхта, знявераная ў былым манарху, усё ж пагадзiлася аднавiць яго на пасадзе. Хоць межы Рэчы Паспалiтай пасля Паўночнай вайны засталiся некранутымi, але яна згубiла свой суверэнiтэт i ўсё больш пападала ў залежнасць ад палiтыкi расiйскага манарха. У шэрагу гарадоў, у тым лiку ў Полацку i Быхаве, былi размешчаны расiйскiя гарнiзоны. У Расiю вывозiлiся рамеснiкi i моладзь. Царскi вяльможа А. Меншыкаў ад свайго iмя раздаваў пасады i маёнткi прыхiльнiкам Пятра I. У 1717 г. Пётр І навязаў сойму Рэчы Паспалітай рашэнне аб скарачэнні яе войска і захаванні славутага "liberum veto".

Зацiкаўленыя ў захаваннi безуладдзя i анархii пад прыкрыццём аховы i гарантавання "шляхецкiх вольнасцяў" Расiя, Прусiя і Аўстрыя вырашылі ўтрымлiваць Рэч Паспалiтую ў залежнасці ад сябе. Паўночная вайна эканамічна зруйнавала Рэч Паспалiтую, асаблiва яе ўсходнiя рэгiёны. Яна была адной з найбольш драматычных старонак беларускай гiсторыi. Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Ваенныя дзеяннi, грабяжы, пастоi войскаў, непасiльныя кантрыбуцыi давялi Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслi вялiкi ўрон яе эканомiцы. Сотнi населеных пунктаў ляжалi ў руiнах. Былi спалены Нясвiж, Ляхавiчы, Магiлёў, Вiцебск, Мсцiслаў i шмат iншых гарадоў.

Ваенныя спусташэннi ўзмацнiлiся засухай, што спасцiгла сельскую гаспадарку. Вялiкiм цяжарам для разрабаванага i збяднелага народа была эпiдэмiя, якая лютавала з 1708 па 1711 гг. i выклiкала вялiкую смяротнасць. У Наваградку пасля яе засталася толькi палова жыхароў. Эпiдэмiя ў Гароднi ў 1710 г. прыняла такiя памеры, што "ўвесь горад застаўся пустым". Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад. Вялiкай цаной заплацiў беларускi народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельнiцтва склалi каля 30%, а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць знiзiлася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек).

25. Эканамичнае развицё и сацыяльныя супярэчнасци у ВКЛ у другой палове 18ст. В XVI—XVIII вв. основными отраслями экономики ВКЛ были земледелие и животноводство, ремесленное производство, различного рода промыслы. Правительство предпринимало меры по всестороннему развитию сельского хозяйства. В середине XVI в. финансовое ведомство приняло «уставу», в которой рекомендовалось удерживать крестьян на земле, строить дороги, мельницы, развивать переработку лесных богатств и полезных руд. В деревнях предполагалось налаживать ремесла. Землевладелец становился не только сборщиком податей, но и хозяином, торговцем сельскохозяйственными и лесными продуктами. В частных статутах 60-х гг. имелись упоминания об улучшении хозяйствования, рациональном использовании больших садов, имевших промышленное значение. В целях совершенствования лесного хозяйства в 1567 г. была принята «Лесная устава», где определялись правила эксплуатации лесов и присмотра за ними. Что касается животноводства, то особое внимание уделялось прежде всего состоянию лошадиного поголовья. «Ординация стадная» содержала подробные инструкции на этот счет.Предпринимавшиеся меры способствовали увеличению доходов хозяйств. Во многом они обеспечивались внутренней торговлей. Значительную прибыль приносили корчмы, при которых работали и винокурни. В некоторых местах строились небольшие кирпичные заводы, а в имении Войниловичей в Котлове работала бумажная фабрика, широко было распространено ремесленное производство, на котором работали ткачи, портные, плотники, кузнецы, кожевенники, слесари.В XVII и особенно в XVIII вв. наблюдается процесс становления мануфактурного производства. Причем монополия цехов на городских рынках обусловила размещение мануфактур в малых городах и местечках, входивших в магнатские владения. В 30-е гг. XVIII в. стала работать мануфактура по производству стеклянных изделий в местечке Уречье Бобруйского повета, фарфоровая — в местечке Свержень. Княгиня Анна Радзивилл в первой половине XVIII в. построила в своем имении несколько фабрик. В Налибоках она основала стекольный завод и зеркальную фабрику, в Смольгове — фабрику керамических изделий, в Королевичах — обойную. В 1751 и 1753 гг. были основаны мануфактуры по производству шелковых поясов и суконных тканей в Слуцке. Во второй половине XVIII в. мануфактуры в Беларуси получили довольно широкое распространение: на 53 мануфактурах работали несколько тысяч рабочих, преимущественно из крепостных крестьян. Большие усилия по развитию промышленности предпринял подскарбий ВКЛ А. Тизенгауз. Всего в 1777—1780 гг. в Гродненской экономии он построил 23 фабричных учреждения по производству сукна, златотканых изделий, столового белья, чулок, кружев, игральных карт. На предприятиях Тизенгауза работали 3 тысячи человек. Подканцлер И. Хрептович в 1790 г. наладил в своем имении Вишнево первую на Беларуси доменную печь. 3 фабрики — суконную, бумажную и полотняную — открыли братья Сапеги. В XVI—XVII вв. постепенно увеличивалась внешняя торговля. На запад, преимущественно в Люблин, из Беларуси вывозились воск, меха (выдра, куница, лиса, рысь. волк, норка, горностай, черный бобр, белка), бобровая струя, кожевенные изделия. Кораблестроение, рост городов в Западной Европе вызвали повышенный спрос на зерно, лесоматериалы, пеньку, лен — продукцию магнатско-шляхетских имений, и феодалы, пользуясь своими привилегиями, добились права беспошлинного вывоза этих товаров. Могилев, Витебск, Полоцк торговали через Ригу. На белорусский рынок поступали металлические и текстильные изделия, галантерея и предметы роскоши. Во второй половине XVII в. в Великом княжестве действовало правило, согласно которому процент прибыли определялся в зависимости от происхождения купца. Евреи имели право только на 3 процента дохода, иногородние — на 5, местные — на 7 процентов.Практика государственного регулирования цен тормозила торговлю и развитие экономики в целом. Виленские купцы в связи с этим жаловались раде, что такая экономическая политика разрушает город и торговлю. Развитие торговли сдерживалось отсутствием хороших путей сообщения. Например, на переезд из Бреста в Люблин требовалось две недели. Процветали грабежи. Центральная власть предпринимала меры по исправлению ситуации. В 1764 г. сейм поручил финансовым комиссиям заботу о торговле, мануфактурах, мерах, векселях. С 1766 г, на всей территории государства устанавливалось единство мер и весов. В этом же году правительство Речи Посполитой ввело обязательные для всех сословий, в том числе шляхты и духовенства, единые пошлины. Внутренние пошлины отменялись. Еще в начале XVII в. родились планы значительного улучшения путей сообщения. В частности, в 30-е гг. рассматривались проекты соединения Балтийского и Черного морей через Вилию — Березину и через Му-ховец — Припять. Однако воплощаться в. жизнь эти планы стали только во второй половине XVIII в. В 1778—1784 гг. на деньги гетмана М. Огинского строились два благоустроенных тракта: один от Слонима до Пинска через Логишин, а другой из Пинска на Волынь. Первый из них практически соединял Вильно и Минск с Брестом и Варшавой. Затем Огинским был проложен канал, соединявший Щару с Ясельдой. а через них —Днепр с Неманом. Ученый ксендз Ф. Нервой по поручению финансовой комиссии в течение трех лет проводил очистку русла Немана. Уже во время разделов Речи Посполитой был завершен Днепровско-Бугский канал, соединивший Пину с Муховцом — притоком Буга. В 1784 г. по этому пути в Варшаву и Гданьск прошел первый караван судов

26. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст. У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру. Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле. Ён адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. Крытыкаваў феадальнае самавольства, захопніцкія войны, быў абаронцам верацярпімасці і інтэлектуальнай свабоды.Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове, крытыкаваў палітыку акаталічвання беларускага народа, выступаў за развіццё беларускай мовы, быў прыхільнікам збліжэння славянскіх народаў.Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”.Афанасій Філіповіч – абаронца інтарэсаў сацыяльных нізоў беларускага і ўкраінскага народаў. Ганьбіць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама духоўных і свецкіх феадалаў за іх імкненне да раскошы.Мялецій Сматрыцкі (1572–1630) – аўтар “Граматыкі”. У сваіх творах Сматрыцкі звяртаецца да народа з заклікам еднасці ўсіх сіл у барацьбе з наступаючым каталіцызмам.Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы.

27. Паглыбленне палітычнага крызісу. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiст. РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiт. i культ. адносiнах дзвюх дзярж., якая аслабляла iх у экан. i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай сусед. дзяржаў. Адсутничала моцнае войска у поль. караля. У РП факт. адсутничау адзины моцны кирауник. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. Т.ч. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]