Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Seminar-2

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
463.05 Кб
Скачать

Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут саветнікаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Пасля таго як у чэрвені 1918 г. урад БНР аб'явіў несапраўднымі дэкрэты Савецкай улады, акупанты перадалі ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыята гандаль, прамысловасць, органы апекі, адукацыю і культуру.

Паспяхова развівалася дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне. Па яе ініцыятыве нямецкае вайсковае камандаванне пачало летам 1918 г. перагаворы з Савецкай Расіяй аб аб'яднанні з БНР усходніх раёнаў Беларусі, занятых расійскімі войскамі. 3 гэтай нагоды ў Маскву выязджала беларуская дэлегацыя, але народны камісар замежных спраў РСФСР Г.Чычэрын яе не прыняў.

Прадстаўніцтвы БНР з'явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген. У Кіеве была адкрыта Беларуская гандлёвая палата. Грамадзяне рэспублікі пачалі атрымліваць пашпарты БНР, у тым ліку дыпламатычныя. У красавіку 1918 г. у якасці дзяржаўнага быў зацверджаны бёла-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

(Даведка–1): У 1918–21 г Дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР дзейнічалі ў Балгарыі (консульскае аддзяленне ў Сафіі), Германіі (місія і консульства ў Берліне), Грузіі (місія ў Тблісі), Даніі (консульства ў Капенгагене), Латвіі (ваенна-дьшламатычная місія і консульства ў Рызе), Літве (дыпламатычная місія і консульства ў Коўна), РСФСР (консульства ў Маскве), Турцыі (консульства ў Стамбуле), Украіне (місія, консульства і гандлёва-прамысловая палата ў Кіеве), Фінляндыі (місія ў Хельсінкі), Францыі (місія ў Парыжы), Вялкабрытаніі (місія ў Лондане), Чэхаславакіі (місія і консульства ў Празе), Эстоніі (пашпартны адцзел Рыжскай ваенна-дьшламатычнай місіі ў Таліне), Югаславіі (консульскае

аддзяленне ў Бялградзе).(Усяго ў 15 краінах)

(канец даведкі)

(Даведка–2): Поспехі ў міжнародным прызнанні БНР:

Усяго БНР была прызнана (дэ-факто,або де-юрэ 12 краінамі) Арменіяй, Аўстрыяй, Грузіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Савецкай Расіяй, Турцыяй, Украінай, Фінляндыяй, Чэхаславакіяй, Эстоніяй.

(Даведка–3):

Важнае значэнне для дыпламатычнага празнання БНР зрабіла брашура гісторыка М.В. Доўнар-Запольскага Асновы дзяржаўнасці Беларусі”.

Справа ўтым што ў факце прызнання нейкай дзяржавы вельмі важнае значэнне мае гістарычнае права таго ці іншага народа мець сваю асобную ад іншых дзяржаўнасць. Міжнародная супольнасць , як правіла, прызнае тыя краіны народы якіх мелі дзяржаўнасць раней, але па нейкіх прычынах яе страцілі. Калі ж

11

якая небуць частка якойсці краіны проста захацела быць самастойнай яе ніхто не захоча прызнаваць. (прыклад: прызнанне Паўднёвай Асеціі якую адарвала ад Грузіі Расія падчас ваенага расійска-грузінскага канфлікта ў 2008 г. Нягледзячы на тое што Расіі вельмі хочацца каб міжнародная супольнасць прызнала г.зн. узаконіла факт гэтага гвалтоўнага ў дачыненні да Грузіі акту нягледзячы на гэта ніхто не хоча прызнаваць. Нават Беларусь, нягледзячы на братнюю дружбу з Расіяй не прызнала Паўднёвую Асецію ў якасці самастойнай дзяржавы. На сёняшні дзень Паўднёвай Асецію, акрамя Расіі што зусім зразумела прызнала толькі адна краіна ў свеце. Гэтая краіна Нікарагуа, кіраўнік якой (Даніель Артэга) лічыцца ізгоем” “посткамуністычным дыктатарамз якім ніхто не хоча супрацоўнічаць у сусветнай супольнасці.

Дык вось БНР была прызнана. Прызнана была з дапамогай невялічкай брашуры гісторыка М.В. Доўнара-Запольскага які паказаў гістарычны шлях беларускага народа і абгрунтаваў яго законнае права на сваю ўласную дзяржаўнасць.

Гэту брашуру далі дыпламатам, якія ехалі выконваць місію міжнароднага прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі і яны, з дапамогай яе змаглі пераканаць урады 12 краін у тым што беларускі народ гэта роўны іншым паўнапраўны этнас які ў гісторыі мае права на сваю ўласную незалежную дзяржаўнасць.

(канец даведкі)

Дасягненні БНРі яе гістарычнае значэнне

Найбольшых поспехаў БНР дасягнула ў развіцді асветы і культуры. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Усе акты, дакументы і пастановы павінны былі пісацца на ей. Паводле розных падлікаў было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій; пры народным сакратарыяце асветы створаны бюро па справах распрацоўкі школьных падручнікаў і выдавецтва "Прасвета", якое займалася іх выданнем.

У Мінску пачаў працаваць Беларускі педагагічны інстытут, дзе чыталі лекцыі прафесары Я.Карскі, В.Іваноўскі, У.Ігнатоўскі, Б.Тарашкевіч і інш. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, у тым жа годзе перайменаваная ў Беларускую кансерваторыю.

Была створана падрыхтоўчая камісія па адкрыцці Беларускага універсітэта, куды ўвайшлі А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі. У Мінску працавалі Беларускі тэатр, Таварыства драмы і камедыі, іншыя культурный ўстановы. Пад кантролем Народнага Сакратарыята выходзіла 14 газет і часопісаў. на беларускай мове.

12

Поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваныя, бо германскія ўлады не дазволілі стварыць свае ўзброеныя сілы і паліцыю, адсутнічалі фінансавая сістэма, мясцовыя органы ўлады.

Каб неяк умацаваць сваё становішча, 9 кастрычніка 1918 г. Рада БНР прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 чалавек, а Народны Сакратарыят неўзабаве быў пераўтвораны ў Раду народных міністраў, якую ўзначаліў А.Луцкевіч.

Новы ўрад паспрабаваў вырашыць беларускае пытанне з удзелам Савецкай Расіі і ў лістападзе распачаў з ёю перагаворы. Але яны не былі завершаны.

У Германіі адбылася лістападаўская (1918 г.) рэвалюцыя, Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі дагавор і рушыў Чырвоную Армію на захад. Рада БНР пасля адходу германскіх войскаў аказалася безабароннай. Частка яе членаў заставалася ў Мінску, астатнія выехалі ў Гродна і Вільна.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы (складанасць ваеннага палажэння, акупацыя Германіяй беларускіх тэрыторыі і інш.), спроба аднаўлення беларускай дзяржаўнасці у форме БНР мела вялікае гістарычнае значэнне.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады, па-першае, аказалі магутны ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Жыхары Беларусі адчулі сябе народам, які мае свае ўласныя інтарэсы і сваю адметную ад іншых гісторыю. Яны адчулі еднасць са сваёй Радзімай Беларуссю, і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.

Хоць Рада БНР і не змагла дабіцца рэальнай улады і захавання БНР у якасці паўнавартаснай (роўнай з іншымі) дзяржавы. Тым не менш сам факт самавыяўлення беларускага народа і яго барацьбы за сваю беларускую нацыянальную дзяржаву БНР – паказаў расійскім бальшавікам, што Беларусь прэтэндуе на аднаўленняе свайго дзяржаўнага статусу (які беларусы вядуць яшчэ ад Полацкага княства Х ст., і ад Беларуска-літоўскай дзяржавы ВКЛ што існавала ў ХІІІ–ХVІІІ стст.)

Усё гэта прымусіла ленінска-сталінскі балышавіцкі ўрад Савецкай Расіі перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі (адказацца ад ідэі ўключэння беларускіх тэрыторый у склад Расіі на ўмовах асобных разрозненных тэрыторый – т.зв. “паўночна-заходняга краю”) і пайсці па шляху ўтварэння хоць і абмежаванай у сваіх правах савецкай, але асобнай “беларускай” рэспублікі (правобраза дзяржавы) БССР.

Іншымі словамі, дзяржаўны статус беларускага народа, хоць і ў выглядзе залежнай ад Масквы БССР, усё ж быў адноўлены.

БНР, такім чынам, залажыла аснову працэсу аднаўлення беларускай дзяржавы, з якой потым у 1991 г, пасля распаду СССР, адносна лёгка, была ўтворана сучасная незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь.

(канец тэкста)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]