- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі–хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Карысныя інтэрнэт рэсурсы
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 73 Прыкладныя пытанні да заліку 77
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»
Кафедра гісторыі і культуралогіі
Н. А. Глушакова, Г. А. Гусарава, Ю. В. Кірчук
Гісторыя беларусі
Матэрыялы для самастойнай працы
для студэнтаў усіх факультэтаў
Горкі
БДСГА
2013
УДК 94(476)+008(476)(072)
ББК 63.3(4Беи)я73
Г55
Рэкамендавана метадычнай камісіяй
факультэта бізнесу і права.
Пратакол № 1 ад 26 верасня 2013 г.
Аўтары:
кандыдаты гістарычных навук, дацэнты
Н. А. Глушакова, Г. А. Гусарава;
старшы выкладчык Ю. В. Кірчук
Рэцэнзенты:
кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. А. Герасімовіч;
кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. А. Сідарава
Г55 |
Глушакова, Н. А. Гісторыя Беларусі : матэрыялы для самастойнай працы / Н. А. Глушакова, Г. А. Гусарава, Ю. В. Кірчук. – Горкі : БДСГА. – 2013. – 111 с.
Прыведзены парады па арганізацыі самастойнай працы, характарыстыка важнейшых падзей, знакамітых дзеячаў, асноўных характэрных тэрмінаў і паняццяў, вытрымкі з гістарычных дакументаў. Для студэнтаў усіх факультэтаў.
|
УДК 94(476)+008(476)(072)
ББК 63.3(4Беи)я73
© УА «Беларуская дзяржаўная
сельскагаспадарчая акадэмія», 2013
Прадмова
Гісторыя народа – гэта працяг мінулага, якое насычана рэальнымі справамі сучаснага і пасланне грамадства ў будучыню. Толькі павага да сваёй гісторыі, да сваіх нацыянальных каштоўнасцей і традыцый з’яўляецца асновай росквіту краіны. Толькі гісторыя народа можа растлумачыць яго патрэбы і ідэалы.
Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гуманітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампе-тэнцый, прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый. Састаўной часткай са-цыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з’яўляецца курс «Гісторыі Бела-русі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі».
Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне пра-фесійных і сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцей, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Для рэалізацыі мэт, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:
– фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу зака-намернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-экана-мічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;
– засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;
– гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспуб-
лікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай ін-фармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.
У выніку вывучэння курса «Гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» студэнты павінны ведаць:
– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі;
– асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гіста-рычныя перыяды;
– гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага гра-мадства;
– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;
– асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
– месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;
умець:
– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;
– характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;
– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыя-навання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
– тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культур-на-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;
– аналізаваць працэс утварэння беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
– характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецка-
га народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.
Між тым абмежаваная колькасць аудыторных заняткаў і агульна-даступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разу-меюцца рознабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аўдыторных і пазааўдыторных заняткаў (у біблія-тэцы, дамашніх умовах і г. д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка.
Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па пра-вільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гіста-рычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.