Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tablitsy_sklanenne_nazownikaw.doc
Скачиваний:
136
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
82.43 Кб
Скачать

Тыпы скланення назоўнікаў

У беларускай мове вылучаюць субстантыўнае (назоўнікавае), ад’ектыўнае (прыметнікавае), змешанае і нулявое скланенні назоўнікаў.

Субстантыўнае (назоўнікавае) скланенне

Да субстантыўнага скланення адносяцца назоўнікі I, II, III тыпаў скланення (верасень, загадка, шыр) і рознаскланяльныя назоўнікі (імя, бацька, туляга).

Да I скланення адносяцца

а) назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночным ліку: край, універсітэт, брат, насып, шынель, Максім, Антось;

б) назоўнікі ніякага роду з канчаткамі –о, -а, -ё, -е: сяло, жыта, жыццё, зелле,

в) пяць назоўнікаў на –мя (полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя).

б) назоўнікі тыпу Паўло, Дняпро і назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі (вятрыска, галасішча);

Да II скланення адносяцца

а) назоўнікі жаночага роду з канчаткамі –а, -я ў назоўным склоне адзіночнага ліку: вярба, зграя, Тамара;

б) назоўнікі агульнага роду, калі абазначаюць асоб жаночага полу: сведка Алеся, ціхоня Настасся, няўмека Саша,

в) назоўнікі мужчынскага роду з націскным канчаткам -а, -я: старшынá, Крапівá, Кузьма′;

г) назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, з націскным канчаткам -а, -я (тамадá Алесь Пятровіч, сарвігалавá ўнук, размазня′ паляўнічы).

Да III трэцяга скланення адносяцца

назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: мыш, свякроў, нацыянальнасць, верф, флэш.

Да рознаскланяльных адносяцца

а) назоўнікі імя, племя, стрэмя;

б) назвы маладых істот (мышаня, кураня, дзіця),

в) назоўнікі мужчынскага і агульнага роду (калі абазначаюць асоб мужчынскага полу) з ненаціскнымі канчаткамі на –а, -я (бáцька, дзя´дзька, со´ня, праны´ра, запявáла),

г) назоўнік маці, калі пры скланенні мае ўстаўку –ер-,

Асаблівасцямі скланення вызначаюцца назоўнікі на –ын- (-ін-), -анін- (-янін-) (селянін, армянін, гараджанін), назоўнікі вока, вуха, плячо, неба.

Ад’ектыўнае (прыметнікавае) скланенне

Да ад’ектыўнага тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія скланяюцца, як прыметнікі: паранены, прыёмная, абязбольваючае, Гартны, Кавалеўская, Каліноўскі.

Змешанае скланенне

Да змешанага тыпу скланення адносяцца мужчынскія прозвішчы на –аў-, -еў, -оў- (ёў-), -ын- (-ін-) і жаночныя на –ав- (а), -ев-(а), -ов-(а), -ёв- (а), -ын- (а), -ін- (а), а таксама агульныя назоўнікі кабельтаў, швартоў, якія пры змяненні маюць канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў.

Параўнаем: тапанімічныя назвы змяняюцца паводле I субстантыўнага скланення (Н. Петрыкаў, Р. Петрыкава, Д. Петрыкаву, В. Петрыкаў, Т. Петрыкавам, М. у Петрыкаве), а мужчынскія прозвішчы – паводле змешанага тыпу скланення: у творным склоне назоўнік мае канчатак прыметніка, а ва ўсіх іншых – назоўніка (Н. Петрыкаў-□ Антось, Р. Петрыкав-а Антося, Д. Петрыкав-у Антосю, В. Петрыкав-а Антося, Т. Петрыкав-ым Антосем, М. пры Петрыкав-е Антосю). Жаночыя прозвішчы ў назоўным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў, а ва ўсіх ускосных – прыметнікаў (Н. Кавалёв-а, Р. Кавалёв-ай, Д. Кавалёв-ай, В. Кавалёв-у, Т. Кавалёв-ай, М. пры Кавалёв-ай).

Нулявое скланенне

Да нулявога тыпу скланення адносяцца назоўнікі, якія ва ўскосных склонах маюць аманімічныя формы: рандэву, Ляўко, Кармэн, Баранавых.

Па-за сістэмай скланення знаходзяцца множналікавыя назоўнікі (цымбалы, канікулы, шпалеры, Віскулі, Сілічы), таму што ў множным ліку ў сучаснай беларускай мове адбылася ўніфікацыя канчаткаў розных скланенняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]