igpb_ekzamen
.docПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА
па курсе «ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»
-
Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы.
-
Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, паходжанне назваў “Беларусь”, “Літва”, канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага і інш.).
-
Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–ХІІ стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
-
Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве.
-
Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.
-
Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI стст.
-
Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.
-
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI стст.
-
Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
-
Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
-
Віленска-Радамская і Гарадзельская ўніі (гісторыка-прававая характарыстыка).
-
Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ стст.
-
Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян на працягу ХVІ –ХVІІІ стст.
-
Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст.
-
Люблінская ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка).
-
Берасцейская царкоўная ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка).
-
Міжнародныя сувязі і дагаворныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з суседнімі дзяржавамі ў ХV–ХVІІ стст.
-
Палітыка-прававая думка ў Беларусі ў ХІІ–ХVІ стст.
-
Прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV–ХV стст. Крыніцы права.
-
Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага.
-
Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
-
Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
-
Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права.
-
Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.
-
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне.
-
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г.
-
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588г.: распрацоўка, прыняцце, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне.
-
Канстытуцыйнае права Вялікага Княства Літоўскага.
-
Развіццё крымінальнага права Вялікага Княства Літоўскага ў ХV–ХVІ стст.
-
Агульная характарыстыка грамадзянскага права Вялікага Княства Літоўскага.
-
Асноўныя палажэнні працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага ХV–ХVІІ стст.
-
Шлюбна-сямейнае права Беларусі ў Х–ХVІІ стст. Сацыяльна-прававое становішча жанчын.
-
Судовая рэформа ХVІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў.
-
Цэнтральныя судовыя ўстановы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Галоўны суд (Трыбунал).
-
Замкавыя (гродскія) суды ў Беларусі.
-
Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.
-
Суды для гарадскога насельніцтва Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стст.
-
Суды для сялян Беларусі.
-
Развіццё палітыка- прававой думкі ў Беларусі ў ХVІІ–ХІХ стст.
-
Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць.
-
Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
-
Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.
-
Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне ХVІІІ ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права.
-
Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай і яго заканадаўчыя акты. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
-
Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
-
Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прычыны распаду Рэчы Паспалітай.
-
Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палавіне ХІХ ст. Праект Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.
-
Прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага ўніверсітэту.
-
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. Органы ўлады, мясцовага кіравання і суда.
-
Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў.
-
Судовая рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.
-
Земская рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.
-
Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.
-
Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.
-
Спробы ажыццяўлення «права нацый на самавызначэнне» ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.
-
Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.
-
Першы з’езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Савецкай Рэспублікі.
-
Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест.
-
Першы з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыі з’езда.
-
Першая Канстытуцыя Беларускай ССР.
-
Літоўска-Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
-
Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
-
Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
-
Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
-
Утварэнне дзяржаўнага апарата ў БССР у 1921–1922 г.г. Уваход БССР у склад СССР.
-
Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР.
-
Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі.
-
Судовая органы Беларусі ў 1920 – 1930-я гг.
-
Крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г.
-
Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г.
-
Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады.
-
Парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950-я гг. (прычыны і сутнасць). Дзейнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.
-
Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
-
Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939гг. Прававое становішча насельніцтва. Канстытуцыі Польскай дзяржавы 1921 і 1935 гг.
-
Пачатак Другой сусветнай вайны і разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939г.
-
Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.
-
Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
-
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.
-
Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. ХХ ст.
-
Беларуская дзяржава і права ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.
-
Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка.
-
Узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
-
Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у 50 – 80-я гады ХХ ст.
-
Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
-
Утварэнне СНД. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
-
Пераход Рэспублікі Беларусь да дзяржаўнай самастойнасці. Рэарганізацыя дзяржаўных органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990-я г.
-
Актывізацыя міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст.
-
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г.: прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, агульная характарыстыка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
-
Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1990-я г. Стварэнне і дзейнасць палітычных партый.
-
Развіццё права Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.