Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_shpor.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
247.93 Кб
Скачать

3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё…IX-xiiIcтст.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-феадальнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Гэта пацвярджаюць як археалагічныя, так і пісьмовыя крыніцы. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы - шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым "рыльцам", і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Гэтыя прылады адлюстраваны ў старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі лапат знойдзены пры археалагічных раскопках.

Найболыл распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і рашот і захоўвалі ў свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах.

Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з'яўлялася жывёлагадоўля.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма ў курганах IX - XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца. Даніна, якую плацілі радзімічы па адной шкурцы з "дыма" (двара), таксама сведчыць аб мізэрных памерах паляўнічага промыслу.

Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай абшчыны і сяліліся ў такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое ў той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ўжо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.

3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта Полацк (862), Тураў (980), Бярэсце (1019), Віцебск (1021) і інш., але археалагічныя матэрыялы сведчаць, што большасць з гэтых населеных пунктаў з'явілася задоўга да таго, як пра іх паведамілі летапісы.

Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо ў IX - X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Напрыклад, у XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы, якія, як і смаленскія, павінны былі плаціць "по две гривны кун от берковъска вощанаго". Гэта плата была больш высокая, чым тая, якую плацілі мясцовыя купцы - жыхары Ноўгарада і Ноўгарадскай зямлі.

Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р.Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая ўпадала ў Нёман.

Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі" (Балтыйскае мора - Нява - Ладажскае возера - Волхаў - возера Ільмень - Ловаць - Днепр - Чорнае мора).

3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Гэты працэс бьгў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі.

3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, якія.

На працягу XI - XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне. Росту царкоўных уладанняў садзейнічала, па-першае, іх неадчужальнасць, а па-другое, тое, што яны ў адрозненне ад княжацкіх і баярскіх уладанняў не раздрабляліся на часткі, паколькі ў спадчыну не перадаваліся.

Сяляне-абшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы ў кабалу, трацілі свабоду і зямлю. У некаторых выпадках сяляне-абшчыннікі, ратуючыся ад штодзённага гвалту і ўціску з боку многіх феадалаў, самі вымушаны былі аддаваць сябе пад уладу аднаго з іх. У выніку абшчынныя сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы.

Не толькі сяляне-абшчыннікі, але і жыхары гарадоў траплялі ў феадальную залежнасць і выконвалі на карысць землеўладальнікаў розныя павіннасці. Так, сярод рамесных вырабаў, якія археолагі знаходзяць у час раскопак, нярэдка сустракаюцца клеймаваныя прадметы. На гарадзішчы ў Ваўкавыску, напрыклад, былі знойдзены цагліны з княжацкімі і царкоўнымі клеймамі. Значыць, адна частка рамеснікаў працавала на князя, другая - на царкву.

Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну - розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Трэба падкрэсліць, што раней гэту даніну збіралі варагі: "Имяху дань верязи изъ заморья на чюди и на словенах, и на мери и на всехь кривичех", - запісаў летапісец пад 859 г. На радзімічаў варажская даніна не распаўсюджвалася: там яе 'козари имяху". Плата даніны была звязана з такімі павіннасцямі, як палюддзе, павоз і інш. Палюддзем называліся паборы, якія дадаткова браліся з насельніцтва пры зборы даніны, павозам- павіннасць, звязаная з дастаўкай даніны ў пэўныя месцы.

Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Памеры даніны не былі вызначаны, што вяло да злоўжыванняў.

Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. "Руская праўда", напрыклад, у старажытнай сваёй частцы вызначала штраф (віру) за забойства "огнншаннна" і "княжа тнвуна" у 80 грыўнаў, а за забойства смерда, радовіча і халопа - 5 грыўнаў. Штрафы за забойства феадала былі, такім чынам, у 16 разоў большыя, чым за забойства простага селяніна.

Соседние файлы в предмете История Беларуси