- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •3. Древние общества на территории Беларуси
- •4.Паходжанне беларусаў
- •5. Славянизация белорусских земель
- •6 Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- •7. Первые государства - княжества на территории Беларуси
- •8 Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •9. Образование Великого княжества Литовского, Русского, Жемойтского
- •10. Государственно-политический строй Великого княжества Литовского
- •11 Белорусские земли в гражданско политической жизни вкл
- •13 Соперничество Московского Княжества и Великого Княжества Литовского и Русского
- •14. Социально-экономические отношения в вкл в XIV - первой половине XVI в
- •15. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і м. Гусоўскі
- •16 Статута вкл.
- •18. Брестская уния
- •19. Люблинская уния. Образование Речи Посполитой
- •20. Сущность государственно-правового положения вкл в составе Речи Пасполитой
- •22. Культура Беларуси в XVII - XVIII вв
- •23. Войны на территории Беларуси в середине XVII в
- •26. Война 1812 г. На территории Беларуси
- •27. Адмена прыгоннага права
- •28. Реформы 60 - 70-х гг
- •29. Общественно-политическое движение в Беларуси в первой половине XIX в
- •31. Формирование Белорусской народности Формирование белорусской нации
- •32. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •34. Беларусь в период Февральской революции (февраль - октябрь 1917 г.)
- •35. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •36 Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •39. Беларусь в годы советско-польской войны 1919 - 1920 гг
- •40 Брестский и Рижский мирные договоры и их последствия для Беларуси
- •41 Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- •42. Индустриализация в бсср
- •43. Коллективизация сельского хозяйства
- •44. Политика белорусизации
- •45. Социально-экономическое положение Западной Беларуси
- •46. Воссоединение Западной Беларуси с бсср
- •55. Беларусь на международной арене
- •51. Политика перестройки
- •52 Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- •53 Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раўназначныя паслядоўна наступаючымі ступені) і іерархічныя (калі вялікія ступені гісторыі падзяляюцца на меншыя, напрыклад – сярэднявечча на ранняе і поздняе). Так сама існуюць і спецыяльныя перыядызацыі – напрыклад – археалагічная. Аснову любой перыядызацыі складваюць крытэрыі. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып.
Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі. Згодна з іх меркаваннямі, чалавецтва ў сваім развіцці прайшло тры стадыі. Першая стадыя – “залаты век” – характаразавалася прысваеннем гатовых дароў прыроды. Другая стадыя – дзікасць – была звязана са з’яўленнем і распаўсюджваннем такіх форм гаспадарання, як паляванне і жывёлагадоўля. Трэцяя стадыя – цывілізацыя – характаразавалася высокім узроўнем развіцця земляробства і грамадскага жыцця. Пераход ад адной ступені да другой праходзіў паступова. Гэта перыядызацыя з некаторымі змяненнямі і дапрацоўкамі была галоўнай да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI стагоддзяў, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII стагоддзя канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.
У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства на падставе якой была складзена адпаведная перыядызацыя. Былі вылучаны тры фармацыі – пярвічная (архаічная); другасная (эканамічная); трацічная (камуністычная). У падмурак гэтага падзелу на фармацыі быў пакладзены прынцып панавання асноўнага спосабу вытворчасці ці тыпу маёмасці. Так, да другаснай фармацыі даследчык вылучаў азіяцкі, антычны, феадальны і сучасны спосабы вытворчасці. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.
У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў XIX ст. А. Тойнбі, І. Данілеўскім, О. Шпенглерам. Цывілізацыя – гэта «ўстойлівы, самаўзнаўляльны тып сацыяльнай арганізацыі аднаго ці некалькіх грамадстваў, калі яны звязаны прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сямейнымі, псіхалагічнымі і прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад адных этнасаў да другіх, што з’явіліся на гістарычнай арэне пазней». Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.
Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды:
старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);
сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.);
новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);
навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).
Існуе так сама дзяржаўніцкі падыход да перыядызацыі, які аформіўся ў пачатку XX стагоддзя ў працах В.Ластоўскага і Ў.Ігнатоўскага. Вылучаліся перыяды беларускай гісторыі – полацкі, літоўска-беларускі, польскі, расійскі і савецкі. А ў сярэдзіне XX стагоддзя зацвердзілася фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі, заснаваная на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму. Нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці рэгіёну гэты падыход не цікавіў.