Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Структурная геология-Ковх / учебная программа-структ.геол

..doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
45.57 Кб
Скачать

СТРУКТУРНАЯ ГЕАЛОГІЯ

____________________________________________________________________________________________

Прадмоўе

Cтруктурная геалогiя - геалагiчная дысцыплiна, якая займае найважнейшае палажэнне ў разуменнi структуры Зямлi ў цэлым i асобных яе частак аж да драбнейшых мiкрачастак, ад агульнай тэктанiчнай будовы мегаструктур Зямлi да тонкiх мiкраструктур горных парод. Мэты дысцыпліны - вызначыць месца структурнай геалогii у сiстэме навук аб Зямлi, пазнаёмiць студэнтаў з асновамi структурнай геалогii; высвятлiць ўмовы фармiравання i развiцця геалагiчных i тэктанiчных структур у сувязi з пошукамi радовiшч карысных выкапняў.

Уводзіны

Уводзiны ў прадмет дысцыплiны. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii як галiны геалагiчных ведаў. Структурная геалогiя ў сярэднiя вякi, за Новым часам, у мінулае і бягучае стагоддзе. Сучасныя дасягненнi структурнай геалогii. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi. Метады вывучэння тэктанiчных структур. Метады структурнай геалогii.

Геалагiчныя карты і профілі

Асноўныя праекцыi, якiя ўжываюцца ў картаграфii i геадэзii: артаганальная i цэнтральная. Асноўныя тыпы картаграфiчных праекцый, якія ўжываюцца ў геалогii: азiмутальная, цылiндрычная i канiчная.

Наменклатурныя iндэксы геалагiчных карт. Калоны (зоны, палосы) і іх нумарацыя. Рады (паясы) і іх абазначэнне. Наменклатурныя лiсты маштаба 1: 1 000 000 і іх абазначэнне адпаведнай лiтарай рада i нумарам калоны. Колькасць наменклатурных лiстоў iншых маштабаў у наменклатурным лiсце маштаба 1: 1 000 000, iх абазначэнне і памеры ў градусах па шыраце i даўгаце.

Паняцце аб геалагiчнай карце. Класіфікацыя масштабаў геалагiчных карт: абзорныя, дробнамаштабныя, сярэднямаштабныя, буйнамаштабныя, дэталёвыя. Асаблiвасцi афармлення геалагічных карт. Асноўныя тыпы геалагiчных карт: чацвярцёвых адкладаў, лiтолага-геалагiчныя, тэктанiчныя, геамарфалагiчныя, гiдрагеалагiчныя, iнжынерна-геалагiчныя, карысных выкапняў, прагнозныя па асобных вiдах мiнеральнай сыравiны i iншыя. Легенда геалагічных карт. Умоўныя знакi i стратыграфiчная калонка на геалагiчных картах. Урэзкi на геалагічных картах. Геалагiчныя карты Беларусi.

Геалагiчныя профiлi i асаблiвасцi iх афармлення. Суадносіны вертыкальнага і гарызантальнага маштабаў на прафілях.

Слой, слаiстасць

Вызначэнне тэрмiнаў слой, пласт, слаiстасць, слойчатасць. Асаблiвасцi працэсаў асадканазапашвання. Межы слаёў. Тыпiзацыя слаёў па марфалогii, памерах. Тыпы перапынкаў i iх генезiс. Паняцце аб фацыях.

Гарызантальныя i нахiленыя слаі. Падэшва i кроўля слаёў. Паверхня слоя. Элементы залягання пласта: лінія распасцірання, лінія падзення. Колькасныя прасторавыя характэрыстыкі элементаў залягання пласта: азімут распасцірання, азімут падзення, вугал падзення. Вымярэннi элементаў залягання пласта: з дапамогай горнага компасу на абгаленнi; па трох яе кропках, якiя выходзяць на поверхню; па дадзеных трох свідравін, па структурных картах. Паказ выхадаў структурных плоскасцяў на карце. Графікі залажэння.

Магутнасць слаёў: сапраўдная, вертыкальная, гарызантальная, бачная. Шырыня выхаду пласта. Няпоўная магутнасць. Вылічэнне магутнасці слаёў з дапамогай формул прамавугольнага трохкутніка. Карты магутнасцяў. Ізахоры, ізапахіты.

Напружаннi ў зямной кары

Эндагенныя i экзагенныя сiлы, якiя дзейнiчаюць на зямную кару. Вертыкальныя i гарызантальныя рухi. Напружаннi у зямной кары. Тэнзары напружанняў. Галоўныя напружаннi. Гiдрастатычнае, лiтастатычнае i дэвiятарнае напружаннi.

Дэфармацыi пластоў горных парод.

Аднародныя i неаднародныя дэфармацыi. Умовы раўнавеснага i неўраўнаважанага стана парод. Стадыйнасць дэфармацый (пругкiя, пластычныя, разрыўныя) i iх праявы ў пластах горных парод. Эндагенныя і экзагенныя фактары, ад якiх залежыць дэфармацыя парод. Уплыў касмічных з’яў на дэфармацыі парод.

Элiпсоiд дэфармацыяў. Пластычныя (плікатыўныя) і разрыўныя (дыз’юнктыўныя) дэфармацыі. Складкавыя і разрыўныя структуры.

Ізатропныя і анізатропныя дэфармацыі. Дзілатацыя і дысторцыя. Стадыйнасць дэфармацый: пругкія дэфармацыі, пластычныя дэфармацыі, разбурэнне. Суадносіны межаў трываласці матэрыялаў скручванню, выгіну, разрыву і сцісканню.

Складкавыя формы пластоў горных парод.

Складкі і складкавасць. Эндагенныя i экзагенныя складкi. Асноўныя элементы складак: крылы, замок, вершыня, ядро, восевая паверхня, шарнір, вось (восевая лінія), грэбень, кіль. Колькасныя характэрыстыкі складак: дліна, вышыня, шырыня, вугал складкі, вугал паглыблення (ўздыму). Антыклiнальныя i сiнклiнальныя складкi. Перыклiнальнае i цэнтрыклiнальнае замыканне складак. Тыпiзацыя складак адносна восевай паверхнi, па становiшчу крылаў, па форме замка i iншыя.

Дадатныя складкі высокіх рангаў: антэклізы, скляпенні, валы. Адмоўныя складкі высокіх рангаў: сінеклізы, упадзіны. Структурныя насы.Складаныя формы складак: антыклінорыі і сінклінорыі, мегаантыклінорыі і мегасінклінорыі. Спалучэнне складкавых формаў i асаблiвасцi iх адлюстравання на геалагiчных картах i прафiлях.

Флексуры прамыя і адваротныя.

Разрыўныя парушэннi

Мiкраскапiчная расколiстасць. Катаклазiты i меланiты. Клiваж. Тэктанічнае разлінзаванне і будзiнаж.

Тэктанiчныя і нетэктанічныя трэшчыны, iх элементы i колькасныя параметры. Тыпiзацыя трэшчын паводле генезiса, кiнематыцы, накiрунка напружанняў, адносна вугла нахiлу перасякаемых парод i iншыя. Неатэктанiчныя трэшчыны. Спосабы графiчнага адлюстравання трэшчын на картах, прафiлях, дыяграмах.

Разломы. Элементы разломаў i iх колькасныя параметры. Плоскасць зрушыцеля, крылы разломаў. Ляжачае і вісячае крылы. Амплітуда перасоўвання па разломах: сапраўдная з гарызантальнай і вертыкальнай складаючымі, стратыграфічная з вертыкальным і гарызантальным адыходамі. Конседыментацыйныя і постседыментацыйныя разломы. Кiнематычныя тыпы разломаў: скiды, рассовы, зрухi, ускiды, насовы, шар’яжы (тэктанічныя покрывы). Скiды згодныя і нязгодныя. Рассовы расчыненыя і зачыненыя. Зрухi левыя, правыя, латэральныя. Ускiды згодныя і нязгодныя. Аўтахтонная і алахтонная часткі насоваў. Плоскасць шар’яжа, лабавая частка і корань шар’яжа. Кінематычныя камбінацыі разломаў: скіда-зрухі, зруха-скіды, ускіда-зрухі, зруха-ускіды.

Глыбiнныя разломы, іх памеры і асаблівасці будовы і развіцця. Глабальныя лінеаменты і іх праяўленне ў рэльефе.

Магматычныя i метамарфiчныя целы

Галоўныя магматычныя працэсы: эфузiўны, эксплазiўны, экструзўны, iнтрузiўны. Iнтрузiвы i эфузiвы. Асаблiвасцi магмы. Генетычная рознiца магматычных утварэнняў, якая праяўляецца ў тэкстуре парод. Аналiз будовы магматычных цел. Праявы метамарфiзма. Ударны метамарфізм.

Паняцце iнтрузiваў. Формы рассякаючых глыбiнных iнтрузiваў. Формы згодных iнтрузiўных масiваў. Iнтрузiвы змешаных форм. Субвулканiчныя iнтрузiўныя целы. Метады вывучэння i асаблiвасцi адлюстравання iнтрузiўных целаў на геалагiчных картах i прафiлях.

Вулканiчная дзейнасць. Лававыя патокi i покрывы. Вулканы, iх тыпы. Монавулканы i стратавулканы. Жэрлавыя i субвулканiчныя целы. Метады вывучэння i асаблiвасцi адлюстравання эфузiўных целаў на геалагiчных картах i прафiлях.

Спалучэнне структурных форм

Гiстарычнае i механiчнае спалучэнне структурных форм. Асноўныя тэктанiчныя зоны (платформы, геасiнклiналi, вобласцi тэктанiчнай актывiзацыi i рыфты) спалучэння структурных форм. Глабальныя структуры: кантыненты, транзіталі, акіяны.

Метады апрацоўкi геалагiчнай iнфармацыi з дапамогай персанальнага кампьютэра

Адлюстраванне структур у трох вымярэннях. Сучасныя кампьютэрныя праграмы прасторавай выявы геалагiчных структур. Карыстанне агульнымi i спецыяльнымi кампьютэрнымi праграмамi ў мэтах апрацоўкi геалагiчнай iнфармацыi. Прынцыпы стварэння кампьютэрных мадэляў на падставе геолага-геафiзiчных дадзеных.

Праграма распрацавана на кафедры дынамічнай геалогіі геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Распрацоўшчык: дацэнт Каўхута А.М.

Літаратура

Асноўная

  1. Атлас учебных геологических карт: Учеб. пособие. / Под ред. Ю.А.Зайцева, В.В.Козлова, М.М.Москвина. М.: ВСЕГЕИ, 1987.

  2. Атлас схематических геологических и бланковых карт: Учеб. пособие. / Под ред. М.М.Москвина. М.: Изд-во Моск. унив-та, 1976.

  3. Белоусов В.В. Структурная геология: Учеб. пособие. 3 изд. М.: Изд-во Моск. унив-та, 1986.

  4. Геология Беларуси / А.С. Махнач, Р.Г. Гарецкий, А.В. Матвеев и др. – Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. 815 с.

  5. Михайлов А.Е. Структурная геология и геологическое картирование: Учеб. пособие. 4 изд. М.: Недра, 1984.

  6. Павлинов Н.В. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники: Учеб. пособие. М.: Недра, 1979. Ч. 1: Структурная геология.

  7. Павлинов Н.В., Соколовский А.К. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники. Основы общей геотектоники и методы геологического картирования: Учеб. для вузов. М.: Недра, 1990.

Дадатковая

  1. Гзовский М.В. Основы тектонофизики. М.: Наука, 1975.

  2. Гзовский М.В. Математика в геотектонике. М.: Недра, 1971.

  3. Спенсер Э.У. Введение в структурную геологию. Л.: Недра, 1981.

  4. Земля. Введение в общую геологию: в 2-х т. М.: Мир. 1974.