Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
535.04 Кб
Скачать

18. Геалагічнае мадэліраванне.

Геалагічнае мадэліраванне – стварэнне мадэляў будовы і развіцця геалагічных і тэктанічных структур. Дакладнасць мадэляў залежыць ад наяўнасці і паўнаты геалагічных дадзеных, а таксама ад узроўню прыборнай базы і магчымасцяў вылічальных машын.

Мадэліраванне бывае графічнае, механічнае і лічбавае.

Графічнае мадэліраванне ўключае пабудову двух- і трохмерных геалагічных мадэляў, якія адлюстроўваюць склад і марфаметрыю структур розных тыпаў.

Двухмерныя геалагічныя мадэлі – гэта карты і профілі розных тыпаў з рознай інфармацыйнай нагрузкай.

Трохмерныя мадэлі – гэта блок-дыяграмы, якія прадстаўляюць сабой спалучэнне геалагічнай карты (на верхняй частцы блок-дыяграмы) і геалагічных прафілёў (на тарцавых частках блок-дыяграмы). Яны даюць аб’ёмнае адлюстраванне структур і дазваляюць больш дакладна і комплекса ўяўляць будову структуры цалкам, ці яе асобных частак.

Механічнае мадэліраванне праводзіцца з выкарыстаннем спецыяльных прыбораў, прыстасаванняў і механізмаў, что дазваляе мадэліраваць змены: складу ці прасторавых параметраў слаёў у выніку дэфармацыі, якасцяў пароды пры фізічным ці хімічным уздзеянні. Пры гэтым з дапамогай ёмістасцяў, у якіх перамяшчаюцца сценкі і дно, могуць мадэліравацца працэсы разрыўных і складкавых дэфармацый у матэрыялах-аналагах горных парод (пясок, гліна, воск, сінтэтычныя матэрыялы). З дапамогай хімічных рэакцый, уздзеянняў высокай тэмпературай і ціскам (аналагічных прыродным і геалагічным – нават набліжанных да мантыйных) на спецыяльным абсталяванні і прыборах могуць мадэліравацца ўмовы змену складу, формы і якасцей парод.

Найбольш прагрэсіўным з’яўляецца лічбавае – кампьютэрнае мадэліраванне. Яно ажыцяўляецца і ў форме графічнага мадэліравання – пабудова гелагічных карт і прафілёў з шырокімі магчымасцямі змены маштаба, дапаўнення новай інфармацыяй, адлюстраванне ў трохмернай прасторы са зменай ракурса бачання і іншае. Элементы механічнага мадэліравання пры разліках змен складу, формы і якасцей парод пад уздзеяннем фізічных і хімічных фактараў таксама прысутнічаюць пры выкарыстанні спецыяльных кампьютэрных праграм апрацоўкі геолага-геафізічных матэрыялаў.

Спецыяльныя кампьютэрныя праграмы шырока ўжываюцца пры інтэрпрэтацыі геалагічных, геафізічных і геахімічных матэрыялаў з выдачай сінтэзіраванай і прааналізаванай лічбавай інфармацыі ў выглядзе базы дадзеных ці ў графічным двух-, трохмерным адлюстраванні.

Стварэнне суперкампьютэраў дазваляе рабіць шматфактарны аналіз развіцця лакальных, рэгіянальных і глабальных структур з улікам складу парод і іх магутнасці; часу і паслядоўнасці ўтварэння асадкавых тоўшч; кінематыкі і амплітуды разломаў; магутнасці зямной кары і яшчэ многіх і многіх характэрыстык. У выніку такога аналізу геолагі могуць атрымліваць падрабязную інфармацыю аб эвалюцыі структур рознага рангу і стадыйнасці іх развіцця; аб прагнозе здабычы нафты і ўмовах захавання газа ў падземных газасховішчах і шмат яшчэ якой інфармацыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Геологический словарь. М. 1973.

2. Атлас учебных геологических карт: Учеб. пособие. / Под ред. Ю.А.Зайцева, В.В.Козлова, М.М.Москвина. М., 1987.

3.Атлас схематических геологических и бланковых карт. / Под ред. М.М.Москвина. М., 1976.

4. Белоусов В.В. Структурная геология. М., 1986.

5. Геология Беларуси / Под ред. А.С. Махнач, Р.Г. Гарецкий, А.В. Матвеев и др. Мн., 2001.

6. Михайлов А.Е. Структурная геология и геологическое картирование. М., 1984.

7. Павлинов Н.В. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники. Ч. 1. М., 1979.

8. Павлинов Н.В., Соколовский А.К. Структурная геология и геологическое картирование с основами геотектоники. Основы общей геотектоники и методы геологического картирования. М., 1990.

9. Гзовский М.В. Основы тектонофизики. М., 1975.

10. Гзовский М.В. Математика в геотектонике. М., 1971.

11. Спенсер Э.У. Введение в структурную геологию. Л., 1981.

12. Земля. Введение в общую геологию. В 2-х т. М., 1974.

Соседние файлы в папке Курс лекций стр.геол