Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / гідра экзам.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
169.26 Кб
Скачать

32 Взвеш частиц в потоке. Гидравл крупн наносов.

Рачныя наносы ў залежнасці ад характару руху ў воднай плыні падзяляюцца на завіслыя і цягнутыя. Аднак большая частка завіслых наносаў з’яўляецца транзітнай і гэта значыць пераносіцца цячэннем транзітам па рацэ да вусця ракі. Большая ж частка цягнутых наносаў затрымліваецца на асобных адрэзках ракі і прымае ўдзел у фарміраванні рэчышча (рэчышчафармуючыя наносы). Колькасць наносаў (кг), якая пераносіцца ракой праз папярочнае сячэнне ў адзінку часу (секунду) называецца расходам наносаў. Адной з найбольш важных характарыстык наносаў з’яўляецца іх грануламетрычны склад, а гэта значыць размеркаванне наносаў па велічыні (фракцыям): ад валуноў, галькі, да ілістых і гліністых часцінак. Сярэдняя буйнасць (памер) наносаў (dср ) характэрызуецца сярэднім узважаным дыяметрам часцінак і разлічваецца па формуле:dср = (∑dі Рі ) / 100, дзе dсрсярэдні дыяметр часцінак; dі - дыяметр і-й фракцыі; Рі – вага гэтай фракцыі ў працэнтсах да агульнай.. Цвёрдыя часцінкі, валодаюць большай велічынёй удзельнай вагі, чым вада. Таму, калі апусціць іх ў ваду, яна пачынае апускацца. Спачатку хуткасць яе апускання павялічваецца, а затым яна становіцца пастаяннай велічынёй, гэта значыць, што рух становіцца раўнамерным. У гэтым выпадку сіла цяжару ўраўнаважваецца сілай гідрадынамічнага супраціўлення. Хуткасць раўнамернага падзення часцінак у стаячай вадзе называюць гідраўлічнай буйнасцю часцінкі (U, м/с). Гидр-я буйнасць часцинак залежыць ад их памера, формы, удзельнай ваги, вязкасци и шчыльнасци вады: d= 0,00255 U, дзе d - сярэдні дыяметр часцінак, мм; U – гідраўлічная буйнасць часцінак (мм/с). Для завісання цвёрдай часцінкі ў турбулентным патоку патрэбна, каб вертыкальная састаўляючая хуткасці плыні V была больш ці роўна гідраўлічнай буйнасці гэтай часцінкаі. Пры адваротных умовах часцінка асядаюць на дно і пераходзяць у катэгорыю цягнутых па дну.

33. Донныя наносы. З Эрі.

Валачэнне цвёрдых часцінак па дну рэчышча абумоўлена прыдоннай хуткасцю вады. З павялічэннем хуткасці ўзрастаюць памеры часцінак, якія могуць перамяшчацца па дну. На раўнінных рэках па дну перамяшчаюцца невялікія часцінкі, на горных рэках пры значных ухілах вада пераносіць жвір, гальку, нават валуны. Часцінкі кранаюцца з месца і пачынаюць рухацца, калі хуткасць воднай плыні выводзіць яе з устойлівага стану. Рух часцінак мае скачкападобны характар. Скачкападобны рух часцінак у прыдонным слаі плыні адбываеццаа ў выглядзе слізгання, перакочвання і пераскоквання. Такі рух часцінак называюць сальтацыяй. Залежнасць паміж вагой часцінак, якія валочацца па дну рэчышча, і хуткасцю, пры якой гэтыя часцінкі рухаюцца, выражаюцца формулай Эры:Р = А V6, дзе Р – маса часцінкі, А – каэф, які залежыць ад формы і ўдзельнайвагі часцінкі, V – хуткасць, пры якой гэтыя часцінкі пачынаюць рухацца.Закон Эры адлюстроўвае тое, што пры невялікай розніцы ў хуткасці горныя рэкі пераносяць буйную гальку і валуны, а не раўнінныя - дробныя пясчаныя часцінкі. Пры адпаведных умовах рака мае адпаведную здольнасць перанесці абмежаваны расход завіслых наносаў. Гэтая здольнасць ракі залежыць ад яе гідралагічных характарыстык (ухілу, хуткасці, глыбіні) і складу наносаў. Пры перавышэнні расходу завіслых наносаў над транспарціруючай зольнасцю плыні адбываецца іх акумуляцыя. Для такой ацэнкі плыні існуюць эмпірычныя залежнасці, напрыклад, формула Е.А.Замарына: Р = 11V (RVI)/W, дзе Р – трансп здольнасць плыні, кг/м2; R – радыус, м; І – ухіл паверхні плыні; W – сярэдняя гідраўлічная буйнасць завіслых наносаў, м/с.

Соседние файлы в папке экзамен