Добавил:
ilirea@mail.ru Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка 2.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
21.08.2018
Размер:
387.58 Кб
Скачать

Афiцыйна-справавы стыль

Афiцыйна-справавы стыль абслугоўвае адміністрацыйную, прававую, палітычную дзейнасць чалавека. Рэалiзуецца ў дзяржаўных дакументах, інструкцыях, распараджэннях, актах, дагаворах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, дыпламатычных дакументах i iнш.

Афіцыйна-справавы стыль выдзяляецца сярод iншых сваёй стабiльнасцю, традыцыйнасцю, лаканічнасцю, эканомнасцю. Гэта праяўляецца ў шырокім выкарыстанні стандартных фармулёвак, штампаў (у адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю, прыцягнуць да адказнасцi, за справаздачны перыяд), у імкненні да аднатыпных спосабаў выражэння думкі ў аднатыпных сітуацыях. Дакладнасць афіцыйна-справавога стылю забяспечваецца ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (невыкананне, вышэйпададзены, ніжэйпадпісаны), адсутнасцю экспрэсіўна-эмацыянальных элементаў.

Асаблiвасцi ўжывання моўных сродкаў:

  • частыя паўторы слоў;

  • ужыванне iнфiнiтываў (Грамадзяне Рэспублікі Беларусь ... абавязаны: берагчы і ахоўваць прыроду, рацыянальна выкарыстоўваць яе багацці...);

  • пашырана іменная лексіка, у прыватнасці, назоўнікі на -нне, утвораныя ад дзеясловаў (знаходжанне, пашырэнне, прыцягненне);

  • замест дзеясловаў ужываюцца дзеяслоўна-iменныя словазлучэннi (замест дапамагчы - аказаць дапамогу, адрамантаваць – выканаць рамонт);

  • ужываюцца прыназоўнiкi, утвораныя ад назоўнiкаў (з мэтай, у сувязi, у вынiку, па прычыне, у адпаведнасцi).

Для указання якога-небудзь тэрмiну звычайна ўжываюцца прыназоўнiкi з – па, а не з – да (з 2000 па 2001 год).

Вялікую ролю ў афіцыйных дакументах адыгрывае іх афармленне, так званыя рэквізіты (пастаянныя элементы): найменне, аўтар дакумента, дата і подпіс аўтара і інш.

Акт – дакумент, які складаецца некалькімі асобамі і пацвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне.

Акт

По выніках даацэнки малакаштоўных прадметаў

на 01.10.2003 г.

Камісія ў складзе старшыні Сіманенка Л.І., членаў камісіі Пятрова М.І., Макаравай Т.В., Сілівончыка С.С., Кротава І.Р., якая дзейнічае на падставе распараджэння ад 30.09.2003 г. № 1, правяла даацэнку малакаштоўных прадметаў (МП) и ўстанавіла наступнае.

Вынікі даацэнкі МП: кошт МП да даацэнкі - 27972,75 руб.; кошт пасля даацэнкі – 1096328 руб.; сума даацэнкі – 1068355,25 руб.

Да дадзенага акта прыкладаецца ведамасць даацэнкі.

Старшыня камісіі Сіманенка Л.І.

Члены камісіі Пятроў М.І. Макарава Т.В.

Сілівончык С.С.

Кротаў І.Р.

Аўтабiяграфiя пiшацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца год і месца нараджэння, прафесія бацькоў, гады, месца вучобы, адзначаецца працоўная і грамадская дзейнасць, сямейнае становішча.

АЎТАБІЯГРАФІЯ

Я, Піліпенка Віктар Сямёнавіч, нарадзіўся 11 студзеня 1970 года ў горадзе Рэчыца Гомельскага раёна. Мой бацька, Сямён Міхайлавіч, працуе шафёрам, маці, Галіна Сяргееўна, - тэрапеўтам.

У 1977 годзе пайшоў у Рэчыцкую сярэднюю школу № 3. У 1988 годзе паступіў у Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны на матэматычны факультэт, які скончыў з адзнакай у 1993 годзе. Атрымаў накіраванне на працу ў сярэднюю школу № 32 г. Гомеля.

У 1993 годзе быў прызваны ў армію.

Пасля дэмабілізацыі ў 1994 годзе вярнуўся на ранейшае месца працы.

Жанаты, маю сына і дачку.

29 лютага 2000 г. Піліпенка

Калi афiцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганiзацыю, пiшуць заяву. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганiзацыi, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Рэктару

УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Ф. Скарыны” праф. М.В. Селькіну

студэнта эканамічнага факультэта (гр. Э-32)

Трушко Сяргея Іванавіча

Заява

Прашу Вашага дазволу на перавод з эканамічнага факультэта дзённай формы на завочную форму навучання па гэтай жа спецыяльнасці ў сувязі з сямейнымі абставінамі.

10 чэрвеня 2003 г. Трушко

Дэкану філалагічнага факультэта

дацэнту Кісялёву А.В.

студэнта V курса (групы Б-52)

Караткевіча Леаніда Антонавіча

Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў у сувязі з тым, што я сумяшчаю вучобу і работу ў школе.

20 снежня 2002 г. Караткевіч

Пратакол – дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, пасяджэннях.