Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
120
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

39. "Птушкі і гнёзды" я.Брыля як кніга "адной маладосці". Вобраз Алеся Руневіча як ідэястваральны і сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр твора.

(1964) - раман Я. Брыля. Твор шмат у чым аўтабіяграфічны. Алесь Руневіч — галоўны герой рамана — амаль поўнасцю паўтарае біяграфію аўтара. Аднак пісьменнік не атаясамлівае сябе з героем рамана. Гэта твор пра цэлае пакаленне заходнебела-рускай моладзі, пра тых, хто ў цяжкія для Бацькаўшчыны часы верылі ў перамогу над ворагам і рабілі ўсё для хуткага надыходу вызвалення. Па вызначэнні самога Я. Брыля, гэта раман пра «бурную маладосць майго пакалення, дні вайны, фашысцкі палон, партызанскія ночы». У. Калеснік называе гэту кнігу «інтэлектуальным раманам з уласцівай гэтаму жанру актыўнасцю духоўнай сферы».

Алесь Руневіч — юнак з заходнебеларускай вёскі Пасынкі — служыць у польскім войску. Служба для яго — вымушаны абавязак, які, безумоўна, аказаў значны ўплыў на фарміраванне характару маладога чалавека, яго светапогляду. Калі на Польшчу напала фашысцкая Германія, Руневіч трапіў у палон, дзе за доўгія месяцы зведаў не толькі цяжкую фізічную працу, здзекі, кпіны, голад, але і душэўныя пакуты. Ён пакутліва шукае адказу на пытанне, чаму нацыя, вядомая ўсяму свету выдатнымі філосафамі, пісьменнікамі, музыкантамі, дазволіла сфарміравацца фашызму з яго чалавеканенавісніцкай, забойчай філасофіяй. Руневіч, кінуты ў крывавы вір падзей, з годнасцю праходзіць праз усе выпрабаванні. Ён змог уцячы з палону і ў партызанскім атрадзе прадоўжыць барацьбу з фашысцкімі захопнікамі.

У сваім рамане Брыль паказвае звярынае аблічча фашызму з таго боку, з якога гэтага не рабіў у нашай літ-ры ніхто. У эпілогу твора расказваецца аб партызанскай дзейнасці героя. У рамане многа экскурсаў у мінулае, успамінаў пра сям'ю, сваякоў, блізкіх, многа светлых юнацкіх мар і жаданняў, дзе выяўляюцца духоўныя каштоўнасці галоўнага героя твора, яго гуманістычная прыгажосць.

Ідэя рамана алегарычна выяўляецца праз яго назву. Руневіч вярнуўся на Радзіму, дзе нарадзіўся, атрымаў выхаванне, спазнаў першыя жыццёвыя радасці. I калі птушак цягне ў свае гнёзды біялагічны інстынкт, то ў чалавека сувязь з Бацькаўшчынай мацнейшая: дзеля вяртання на Радзіму ён гатовы прайсці праз самыя цяжкія выпрабаванні, жыццё-выя ахвяры. Толькі тады яго можна назваць сапраўдным сынам сваёй Радзімы, свайго народа.

40. Наватарскі характар і гістарычнае значэннне кнігі А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка ў кнізе "Я з вогненнай вёскі". Філасофска-аналітычны змест аўтарскіх каментарыяў у кнізе. Беларуская проза пра Вялікую Айчынную вайну вызначаецца выразнасцю і дакладнасцю сацыяльных крытэрыяў, дакументалізмам, пошукамі складаных, драматычных сітуацый, імкненнем да выяўлення сутнасці розных чалавечых характараў, а гэта значыць – да псіхалагізму. Усе адзначаныя асаблівасці характэрны для твораў В.Быкава, Я.Брыля, А.Адамовіча, І.Навуменкі, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава. Грамадкасць высока ацаніла дакументальны твор А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975г.). Гэта кніга – споведзь людзей, што цудам выратаваліся з палаючых вёсак, кніга-маналог у абарону міра на зямлі, заклік да чалавецтва ўсёй планеты не дапусціць паўтарэння жахлівай трагедыі. .  Кніга  “Я  з   вогненнай  вёскі” — страсны   публіцыстычны  дакумент,  абвінавачанне   фашызму. З  ваенных  эпізодаў,   фактаў,  лічбаў,  фотаздымкаў,   галасоў  людзей,  якія  цудам   уратаваліся  з  агню,  складваецца   цэласны  вобраз  нязломнага   беларускага  народа.  Са  старонак   кнігі  паўстаюць  маці,  бацькі,   дзяды,  якія  выжылі,  каб   расказаць  усяму  свету  пра   здзекі  катаў-нелюдзяў,  пра  адну   з  самых  трагічных  старонак  ў   гісторыі  беларусаў.Тэма Вялікай Айчыннай вайны выразна раскрываецца ў творах пра хатынь. Гэта “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, дакументальная кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі”.«Хатынская аповесць», як і многія іншыя творы А. Адамовіча, заснавана на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спалення беларускіх вёсак, партызанаў. падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з'яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партыза-намі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачамі Гайшуна, сляпога чшіавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Падлеткам ён вапваў у партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з «вогненнай вёскі», бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся з памяці героя твора жудасная расправа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак-блізнят, лепшага сябра... Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачанне фашызму, як заклік да аб'яднання ў барацьбе з карычневай чумой. Важнае месца ў «Хатынскай аповесці» займае палеміка Гайшуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.Па матывах «Хатынскай аповесці» ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі пастаўлена п'еса «Вяртанне ў Хатынь». Кінарэжысёрам Э. Клімавым у 1985 г. знята мастацкая кінастужка «Ідзі і глядзі», у аснову якой пакладзена «Хатынская аповесць». Фільм атрымаў першую прэмію на Маскоўскім міжнародным (1985) кінафестывалі і ўзнагароджаны залатым медалём.