Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Практычныя заданні

Заданне 1. Ніжэй прыводзяцца ўзоры дзелавых пісьмаў (без рэквізітаў) рознага тыпу: запрос, прапанова, запрашэнне, рэкламацыя, рэкамендацыя, гарантыйнае, падзячнае, суправаджальнае пісьмо, адказ на запрос, паведамленне, пацвярджэнне, адказ. Вызначце тып дзелавога пісьма, звярніце ўвагу на моўныя формулы.

1. На Ваш запыт паведамляем, што ўсе кампаненты аўтобусных паветраных кандыцыянераў і транспартнага маразільнага абсталявання маюць пацвярджэнне стандарту ISO 9001.

2. Просім Вас паведаміць, калі і на якіх умовах Вы можаце паставіць нам 200 камбайнаў маркі В-45.

3. На жаль, паведамляем, што кадравая сітуацыя ў нашым універсітэце не дазваляе станоўча адгукнуцца на Вашу прапанову аб працы ў нас.

4. У адказ на Ваш запыт паведамляем, што ААТ «Кальмекс» ажыццяўляе пастаўкі ў Расію канцэнтрата цырконіевага вытворчасці Вольнагорскага ГГМК. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў г. Растове-на-Доне партыямі па 10–15 тон аўтамабільным транспартам.

5. Пацвярджаем атрыманне Вашых прапаноў, змешчаных у пісьме № 01-05ю326 ад 15.03.2005.

6. Напамінаем вам, што ў адпаведнасці з дагаворам 24-16 ад 16.05.2005 г. Вы павінны завяршыць распрацоўку праекта да 16.09.2005.

7. Высылаем запрошаныя Вамі сертыфікаты якасці пастаўленых раней кандыцыянераў. Атрыманне просім пацвердзіць.

Заданне 2. Растлумачце значэнне слоў, якія называюць розныя віды службовых дакументаў. Праверце сябе па тлумачальнаму слоўніку.

Абанемент, атэстат, анкета, ведамасць, дэкрэт, дырэктыва, паведамленне, камюніке, ліцэнзія, мемарандум, аблігацыя, патэнт, прэйскурант, рэестр, рэзалюцыя, рэкламацыя, сертыфікат, ультыматум, хадайніцтва.

Заданне 3. Падбярыце да назоўнікаў дзеясловы, з якімі яны спалучаюцца ў дзелавым маўленні.

Загад, вымова, рахунак, аклад, кантроль, акт, даверанасць, падзяка, апеляцыя, заява, пратакол.

Заданне 4. Выпраўце памылкі ў сказах з дзеепрыслоўнымі абаротамі.

1. Спасылаючыся на нашу дамоўленасць, плацёж будзе зроблены.

2. Падпісваючы дагавор, аплата гарантуецца.

3. Запісваючыся на прыём у гарадскую адміністрацыю, грамадзянам выдаюцца пропускі.

4. Маючы на ўвазе наша працяглае супрацоўніцтва, тавар будзе пастаўлены Вам са скідкай 5 %.

Заданне 5. Знайдзіце выпадкі парушэння лексічнай спалучальнасці ва ўстойлівых словазлучэннях і выпраўце іх.

1. Вырашыць праблему, вырашыць пытанне, вырашыць задачу, вырашыць сітуацыю.

2. Унесці прапанову, унесці пытанне, унесці рэзалюцыю.

3. Прытрымлівацца правілаў, прытрымлівацца бюджэту, прытрымлівацца закону.

Заданне 6. Выберыце са слоў у дужках правільны паронім.

1. Прашу (аплаціць – заплаціць) мне выдаткі па камандзіроўцы.

2. Фірма вырабляе печы з (гарантыйнай – гарантыраванай) цеплааддачай.

3. Савет дырэктараў запатрабаваў (гарантыйных – гарантыраваных) абавязацельстваў ад кліентаў-неплацельшчыкаў.

4. Вы ўжо знаёмы з якасцю паслуг, якія мы (прадстаўляем – прадастаўляем).

Заданне 7. Выпраўце памылкі ў сказах.

1. Пры выяўленні павышанага ўзроўню радыяцыі ў рабочых памяшканнях спыніць работы з крыніцай іанізуючых выпраменьванняў з эвакуацыяй людзей і дакладам кіраўніцтву.

2. Рознага роду вывескі і рэклама арэндатараў павінны быць узгоднены з кіраўніцтвам рынку.

3. У выстаўцы прынялі ўдзел буйныя фірмы, прадпрыемствы горада, акцыянерныя таварыствы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

4. Для маламаёмасных інвалідаў і негандлюючых арганізацый прадугле-джаны скідкі.

Заданне 8. Паглядзіце форму заявы. Напішыце заяву рэктару БДЭУ з просьбай перавесці вас на другі факультэт. Абгрунтуйце вашу просьбу, выкарыстоўваючы неабходныя злучнікі ці прыназоўнікі: з мэтай, у сувязі з, па прычыне, у выніку таго што і г.д.

З

Назва структурнага Кіраўніку арганізацыі

падраздзялення (прадпрыемства)

Дата

ЗАЯВА Рэзалюцыя

_____№_____

Прашу перавесці мяне ______________________________

(назва пасады, прафесіі)

________________________________________________________________

(назва структурнага падраздзялення)

у сувязі з _______________________________________________

Назва пасады Подпіс Расшыфроўка подпісу

Візы

аданне 9.
Прачытайце ўзор даверанасці (адзін з варыянтаў напісання). Звярніце ўвагу на кампазіцыйныя асаблівасці і моўныя сродкі.

ДАВЕРАНАСЦЬ

Я, Iванова Ніна Мікалаеўна, студэнтка 1 курса факультэта маркетынгу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, давяраю Пятровай Ганне Васільеўне, якая пражывае па адрасу: …; пашпарт: …; выдадзены …; атрымаць маю стыпендыю за студзень 2005 г. у суме 120000 (сто дваццаць тысяч) рублёў.

20 студзеня 2005 г. подпіс

подпіс Iвановай Н.М. засведчваю

пячатка

інспектар аддзела кадраў БДЭУ подпіс /А.Ф. Дорахаў/

21 студзеня 2005 г.

Заданне 10. Прааналізуйце прыведзеныя ніжэй узоры афармлення аўтабіяграфіі. Напішыце аўтабіяграфію.

Аўтабіяграфія – дакумент, у якім супрацоўнік (студэнт і інш.) дае кароткае апісанне этапаў свайго жыцця і працоўнай дзейнасці ў храналагічнай паслядоўнасці.

Аўтабіяграфія ўключае:

  • назву дакумента;

  • тэкст (кароткія звесткі ў храналагічным парадку);

  • подпіс;

  • дату.

Аўтабіяграфію пішуць ад рукі ў форме апавядання, ад першай асобы.

Тэкст аўтабіяграфіі павінен утрымліваць наступныя звесткі:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;

  • дата нараджэння, месца нараджэння;

  • звесткі аб бацьках (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца працы);

  • адукацыя і спецыяльнасць;

  • працоўная дзейнасць;

  • узнагароды і заахвочванні, удзел у грамадскай працы;

  • сямейнае становішча і склад сям’і;

  • хатні адрас і тэлефон.

Узоры афармлення аўтабіяграфіі.

АЎТАБІЯГРАФІЯ

Я, Разіна Ніна Сяргееўна, нарадзілася 4 мая 1978 года ў г. Мінску ў сям’і навуковых супрацоўнікаў.

Мой бацька, Разін Сяргей Васільевіч, нарадзіўся 21 красавіка 1952 года ў г. Слуцку Мінскай вобласці. У цяперашні час – выкладчык БДЭУ, загадчык кафедры філасофіі.

Мая маці, Разіна Вольга Iванаўна, нарадзілася 5 ліпеня 1953 года ў горадзе Бабруйску. У цяперашні час – вядучы інжынер НДIАП.

У 1985 годзе я паступіла ў сярэднюю школу № 108 г. Мінска. У 1988 годзе ў сувязі з пераменай месца жыхарства перайшла ў сярэднюю школу № 53 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.

Атрымала музычную адукацыю па класу скрыпкі. У 1994 годзе закончыла курсы англійскай мовы «Iнтэнсіў».

У 1995 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на філалагічны факультэт. У цяперашні час з’яўляюся студэнткай 5-га курса.

Не замужам. Пражываю па адрасу: г. Мінск, вул. Кірава, д. 2, кв.15, тэлефон: 214-66-66.

02.04.2000. Н.С. Разіна