Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история2.doc
Скачиваний:
42
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
198.14 Кб
Скачать

Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы

Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У ад-паведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспе-чыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на сва-боднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, за-баранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных уста-новах і органах мясцовага самакіравання.

У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 ра-зоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у пры-ватнасці, у Белавежскай пушчы.

Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сель-скай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуніс-тычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэ-валюцыйнага руху былі/. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпута-ты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), пры-хільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стая-лі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-ра-бочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавы-значэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэ-мы асадніцтва.

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем.

Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была заба-ронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.

У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай па-грозы.