Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
507487_20588_referat_le_sapega_i_yago_palityka_....docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
37.28 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Рэферат на тэму:

“Канцлер Вялікага княства Літоўскага

Леў Сапега”

Выканаў студэнт І курса

ММФ 4 групы

Салавей Уладзімір Уладзіміравіч

Мінск

2011

Змест

Уводзіны...................................................................................................................3

Кароткі біяграфічны нарыс.....................................................................................4

Стварэнне Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Статут 1588 года............5

Ідэя “Саюзнай дзяржавы” ў 16-17ст.: гэапалітычны праект Льва Сапегі..........8

Заключэнне.............................................................................................................11

Спіс выкарыстанных крыніц................................................................................12

Уводзіны

Да ліку асоб, дзейнасць якіх была цесна звязаная з Беларуссю, якія зрабілі значны ўнёсак у гістарычнае развіццё краіны, безумоўна адносіцца і Леў Сапега. Зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі нашай краіны, мецэнат, юрыст, гуманіст, прыхільнік перадавых ідэй свайго часу, Леў Сапега з’яўляецца гістарычнай асобай, дзейнасць якой неабходна вывучаць для разумення гістарычнага шляху нашай краіны.

Дзякуючы дзейнасці Льва Сапегі ВКЛ не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але і перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Льва Сапегі”.

Мэта дадзенага рэферата – паказаць асноўныя кірункі дзейнасці Льва Сапегі як палітычнага дзеяча, ягоны ўнёсак у палітычную і эканамічную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. У рэфераце асвятляюцца пытанні стварэння Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага, удзел Льва Сапегі ў падрыхтоўцы і выданні Трэцяга Статута ВКЛ, а таксама погляды на шляхі захавання незалежнасці ВКЛ.

Кароткі біяграфічны нарыс.

Леў Іванавіч Сапега, адзін з прадстаўнікоў магнацкага княжацкага роду, нарадзіўся 4 красавіка 1557 года ў вёскі Астроўна. Род Сапегаў паходзіў з полацкіх баяр, па багацтве і знакамітасці саступаў, мусіць, толькі роду Радзівілаў. Сапегі валодалі такімі беларускімі землямі, як Бешанковічы і Бялынічы, Асвея і Друя, Дрысвяты і Заслаўе, Дуброўна і Ружаны, Свіслач і Сянно.

Ва ўзросце каля сямі гадоў бацькі паслалі Льва вучыцца ў Нясвіжскую пратэстанцкую школу, што дзейнічала пры падтрымцы князя Мікалая Радзівіла Чорнага, вядомага асветніка, гуманіста і мецэната, актыўнага прыхільніка Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дзякуючы гэтаму, у Нясвіжы таго часу працавалі такія выбітныя мысліцелі, як Сымон Будны, Мацвей Кавячынскі, Лаўрэн Крышкоўскі і іншыя. У трынаццацігадовым узросце Леў Сапега паступае ў Лейпцыгскі ўніверсістэт, вывучае гісторыю і права, захапляецца палітычнымі і дзяржаўнымі ідэямі Сакрата, Платона, Арыстоцеля. Падчас навучэння перайшоў з праваслаўя ў пратэстантызм. Атрыманыя веды, прыналежнасць да родавай знаці спрыялі таму, што ён быў прыняты да двара караля Стэфана Баторыя [2, c. 58]. Малады Сапега ўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым не па гадах розумам. Такія людзі дзяржаве патрэбныя. А ў людзях Баторый не памыляўся. “Будзе з Льва вялікі дзяржаўны муж” – гэтыя словы належаць самому Стэфану Баторыю [3, c. 459].

З гэтага моманту пачынаецца бліскучая дзяржаўная кар’ера Льва Сапегі, якая завяршылася заняццем самых прэстыжных дзяржаўных пасад у ВКЛ. У 1581-1585 г.г. – ён пісар вялікі літоўскі, у 1585-1589 г.г – падканцлер вялікі літоўскі, у 1589-1623 г.г. – канцлер вялікі літоўскі, з 1623 года – гетман Вялікага княства Літоўскага. Памёр Леў Сапега 7 ліпеня 1633 на 77 годзе жыцця і быў пахаваны ў касцеле св. Міхаіла ў Вільні [4, с. 109].

Стварэнне Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Статут 1588 года.

Першым важным дасягненнем Льва Сапегі ў якасці чыноўніка ВКЛ, ці, як іх яшчэ называлі, врядніка, было рэфармаванне судовай улады ВКЛ. Стварэнне апеляцыйнага суда рабілася ўсё больші і больш важнай патрэбай Вялікага княства Літоўскага, і гэта патрэба, у рэшце рэшт, была задаволена ў 1581 годзе з’яўленнем Галоўнага Літоўскага Трыбунала. Галоўны Літоўскі Трыбунал – саслоўны шляхеці суд другой і найвышэйшай інстанцый, які праіснаваў да канца 18 стагоддзя. Суддзі выбіраліся на адзін год прадстаўнікамі шляхты на павятовых сойміках па два ад павета [4, с. 109]. Выбарнасць суддзяў – адзін з прынцыпаў судовай сістэмы многіх сучасных дзяржаў, у тым ліку Беларусі. Можна смела сцвярджаць, што з’яўленне Галоўнага Літоўскага Трыбунала – заслуга Льва Сапегі. Улічваючы тое, на колькі перадавымі былі прынцыпы дзейнасці гэтага органа судовай улады, можна зрабіць выснову пра надзывачайную прагрэсіўнасць грамадска-палітычнай і прававой думкі выбітнага дзеяча гісторыі Беларусі.

Другім, але па значнасці не меншым дасягненнем Льва Сапегі была падрыхтоўка і выданне Трэцяга Статута ВКЛ. Пры заключэнні Люблінскай уніі ВКЛ адстаяла за сабой права “паправы” Статута. Новы Статут, на думку літвінскага ўрада, павінен быў выправіць “несправедлівасць”, учыненую ВКЛ Люблінскай уніяй, і захаваць надалей яго дзяржаўнае жыццё. Працавала над Статутам спецыяльная камісія, у якую уваходзілі прадстаўнікі розных рэлігій. Артыкулы абмяркоўваліся на павятовых сойміках і агульнадзяржаўных з’ездах. Такім чынам, Статут стаў плёнам заканадаўчай думкі “шляхецкага народа” Літвы. Аднак толькі пасля таго, як за працу ўзяўся Леў Сапега, праца нарэшце завяршылася [7, с. 349]. Дзякуючы дыпламатычным здольнасьцям Льва Сапегі і Я. Глябовіча ў 1588 Статут быў зацьверджаны каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай і замацаваны пячаткай толькі Вялікага княства Літоўскага за подпісамі Льва Сапегі і пісара Габрыэля Войны. Нават гэтым Леў Сапега імкнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад Польскай Кароны ў справах, якія тычыліся яго ўнутранага ўладкавання. Артыкулы Статуту 1588 замацоўвалі палітыка-прававы статус Вялікага Княства Літоўскага як сувэрэннай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай, дзяржавы, якая пайшла на саюз з Польскай Каронай, але імкнулася да пераасэнсаваньня умоваў Люблінскай уніі. У Статуце знайшлі адлюстраванне такія прынцыпы, як падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую, судовую, прававая роўнасць усёй хрысціанскай шляхты ў адпаведнасці з пастановай Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года [5, c. 71]. З нагоды прыняцця Статута Леў Сапега піша “Зваротак да ўсіх сасловій Вялікага княства Літоўскага”. Менавіта ў гэтай прамове мы можам пабачыць асноўныя погляды на права і дзяржаву.

Па-першае, Леў Сапега зазначае, што свабода ды воля – самыя дарагія рэчы кожнаму чалавеку, дзеля абароны якіх ніхто не павінен шкадаваць аніякай маёмасці і нават жыцця. Таксама ён кажа, што чалавек, пазбаўлены волі, ня можа жыць пад прыгнётам ворага. Усе гэтыя словы паказваюць, што з усіх натуральных праў (жыццё, свабода, маёмасць) Леў Сапега аддае значную перавагу свабодзе. Бо менавіта толькі пры яе наяўнасці жыццё чалавека, можна назваць жыццём, а не існаваннем, бо менавіта толькі пры яе наяўнасці чалавек можа выкарыстоўваць сваю маёмасць на сваю карысць і згодна са сваімі жаданнямі.

Па-другое, ў сваём “Зваротку” ён цытуе Цыцэрона, што паказвае накіраванасць яго думак на Антычныя традыцыі, у прыватнасці на традыцыі афінскай дэмакратыі. Такі светапогляд характаразуе Льва Сапегу як прыхільніка Адраджэння.

Па-трэцяе, у яго ёсць такмя радкі: “не толькі сусед наш і сумесны жыхар наш, а нават і сам пан уладарны, аніякага вяршавенства над намі мець ня можа, адно столькі, колькі яму права дазваляе” [8, с. 350]. Гэтыя словы характаразуюць Сапегу як прыхільніка тэорыі прававой дзяржавы, дзе дзейнасць кожнага абмежавана заканадаўчымі актамі. Здаецца, можна сцвярджаць, што менавіта гэты погляд паўплываў на тое, колькі ўласнага часу, сіл ды грошай Леў Сапега паклаў на напісанне Статута ВКЛ 1588 года.

Па-чацвёртае, Сапега кажа: «трэба кожнаму чалавеку, каб аб ім [ сваім праве] добра ведаў, ведаючы права, свой нораў стрымліваў, згодна з правам пісаным дзейнічаў і нікога не крыўдзіў, а калі яго хто-небудзь пакрыўдзіць, каб ведаў дзе абарону і лекі ў крыўдзе сваёй шукаць» [8, с. 35]. Чытаючы гэтыя радкі мы разумеем, што Леў Сапега з’яўляецца прыхільнікам павышэння прававой кльтуры кожнага чалавека паасобку і ўсяго грамадства ўцэлым.

Па-пятае, у “Зваротку” Леў Сапега выказвае падзяку Богу за тое, што Ён даў нам нашы правы, як сімвал улады, вышэйшай за дзяржаўную. Думаецца, што тут непрыкрыта паказана арыентаванасць “бацкі Айчыны” на тэакратычную тэорыю правоў чалавека. Доказам могуць служыць наступныя словы Льва Сапегі: “Барыс Шуйскі пасля смерці Фёдара Іванавіча, апошняга ўладара Маскоўскага (якога, як кажуць, ён атруціў) гвалтам захапіў беззаконна Маскоўскую дзяржаву. Стаўшы ўладаром, хаця ж і ўладарыў добра, але ў той жа час губіў старажытныя рады, праліваў шмат крыві, боячыся, каб пасля смерці яго, сын яго Фёдар не спаткаў перашкоды з боку тых, хто меў больш правоў на праўленне. Але ж як улада яго была не ад Бога і яго святой волі, таму была яна слабая» [10, c. 6].

Па-шостае, прыканцы “Зваротка” Леў Сапега піша, што кожнаму сорамна не ведаць свайго права, тым больш цяпер, калі выдаецца гэты Статут на роднай беларускай мове.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]