Першабытнае грамадства на землях Беларусі
-
У перыяд-цыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 100 – 10 тыс. год да н. э. Нав-цы адзначаюць як(палеаліт)
-
У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 10 – 6 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як(Мезаліт)
-
Каменны век – гэта(перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з камення)
-
Старажытны каменны век – гэта(палеаліт)
-
Сярэдні каменны век – гэта(мезаліт)
-
Новакаменны век – гэта(неаліт)
-
Ледавіковы перыяд – гэта(перыяд гісторыі Еўропы, на працягу якога ў выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўшчай ільду)
-
Новыя элементы першабытнай культуры – лук і стрэлы былі ўпершыню найбольш шырока распаўсюджаны ў час(мезаліту)
-
З’яўленне мацярынскага роду – адна з асноўных прыкмет(палеаліту)
-
Неалітычная рэвалюцыя адбылася ў перыяд(неаліта)
-
Канчатковы пераход ад прысвойваючага характару гаспадарання першабытнага чалавека да вытворчага адбыўся ў(неаліце)
-
Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі зявілася ў эпоху(неаліту)
-
Ганчарнае кола, ткацкі станок і домніца – гэта новыя элементы матэрыяльнай культуры(жалезнага веку)
-
Вызначце пункт, дзе паслядоўнасць з’яўлення форм земляробства змешчана храналагічна дакладна(матычнае, падсечна – агнявое, ворыўнае)
-
Вызначце прыладу працы, якая найбольш характэрна для матычнага земляробства( каменная або рагавая матыка)
-
Чалавек здабыў гліну і вырабіў першы посуд(у неаліце)
-
З’яўленне бацькоўскага роду, калі асноўнай гаспадарчай і грамадскай ячэйкай стала вялікая патрыярхальная сям’я, – адна з асноўных прыкмет(бронзавага веку)
-
Суседская абшчына – гэта(аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку)
-
Першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў(палеаліце)
-
Рэшткі самых старажытных стаянак першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі знойзены каля весак(Бердыж і Юравічы)
Рассяленне славян і раннефеадальная дзяржаўнасць на землях Беларусі
-
Крывічы займалі тэрыторыю(вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера)
-
Дрыгавічы займалі тэрыторыю(басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь)
-
Радзімічы займалі тэрыторыю(паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскаі і Магілёўскай вобласці)
-
Найбольш значны горад у землях радзімічаў на тэрыторыі Беларусі – гэта(Гомель)
-
Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта(Тураў)
-
Найбольш значны горад у землях крывічоў на тэрыторыі Беларусі – гэта(Полацк)
-
З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст. толькі нараджаўся(феадальны)
-
Для феадальнага ладу характэрна(надзяленне непасрэднага вытворцы зямлей з прымацаваннем яго да зямлі)
-
Умацаваны цэнтр усходнеславянскага горада называецца(дзядзінец)
-
Кіраўніком гарадскога апалчэння ў старажытных беларускіх гарадах з’яўляўся( тысяцкі)
-
Як наз збор даніны са свабодн насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі ў ІХ – ХІ стст.?(палюддзе)
-
Веча – гэта(агульны сход дарослых жыхароў горада (і воласці) для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў)
-
Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта(апалчэнне)
-
Першы ўспамін аб Полацку(862 г.)
-
Усяслаў Брачыслававіч княжыў у Полацку ў (1044 – 1101 гг.)
-
Якое княства, што вылучылася ў пачатку XII ст. з Полацкай зямлі, было мацнейшым?(Мінскае)
-
Назавіце імя першага мінскага князя, заснавальніка дынастыі ў ХІІ ст.(Глеб)
-
Найвышэйшага развіцця Полацкае княства дасягнула пры(Усяславе Брачыслававічы (Чарадзее))
-
Феадальная раздробленасць на беларускіх землях прыпадае на(XII – першай палове XIII стст.)
-
Незалежнае княства перыяду феадальнай раздробленасці – гэта(удзел)
-
Назва горада – крэпасці, які стаў апорным пунктам Тэўтонскага ордэна ў працэсе пранікнення ва Усходнюю Прыбалтыку і на беларускія землі ў XIII ст.(Рыга)
-
Натуральная гаспадарка – гэта(гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самімі ўладальнікамі)
-
Што такое бортніцтва?( від збору мёду)
-
Свабоднымі сялянамі – абшчыннікамі былі(“людзі”)
-
Сельская абшчына ва ўсходніх славян у эпоху Старажытнай Русі называлася(верв)
-
Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта(чэлядзь нявольная)
-
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, узяўшых ссуду (пазыку), – гэта(закупы)
-
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора, – гэта(радовічы)
-
Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, – гэта(даннікі)
-
Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяродзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы – гэта(ізгоі)
-
Горад, дзе ўзнікла першая на Беларусі епархія(Полацк)
-
Старажытнейшая епархія ўзнікла ў Полацку ў(
992 г.)
-
Старажытная епархія ў Тураве ўзнікла ў( 1005 г.)
-
Народная эпічная песня – казанне, складзеная галоўным чынам у ХІ – ХVІ стст. ва ўсходнеславянскім свеце(быліна)
-
Азбука трапіла на ўсходнеславянскія (у тым ліку і беларускія) землі, дзякуючы асветніцкай дзейнасці(Кірыла і Мяфодзія Салунскіх)
-
Славянская азбука, якая мела 43 літары простай формы, а многія літары з’яўляліся сімваламі лічбаў(кірыліца)
-
Плінфа ў беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта
а) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну(шырокая і плоская абпаленая цэгла)
-
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў часы кіравання(Усяслава Чарадзея)
-
Фрэскавы жывапіс – гэта(мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы)
-
Помнікам полацкай архітэктурнай школы XII ст. з’яўляецца(Спаская царква)