Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Редподготовка литературно-художественных проивездений Зылевич / Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў (Зылевич).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.02.2019
Размер:
249.34 Кб
Скачать

Сінтаксіс мвы мастацкага стылю.

Сінтаксіс мовы мастацкага стылю забяспечвае дакладнасць, лагічнасць, завершанасць тэксту, праз сінтаксіс ствараецца сцісласць тэксту, у залежнасці ад мэты і сітуацыі – разнастайнасць.

Будова сінтаксічных канструкцый таксама адлюстроўвае экспрэсіўнасць і эмацыанальнасць выказвання, яго магчымую незавершанасць.

Стылістычныя фігуры, таксама як і тропы, дапамагаюць у раскрыцці аўтарскай задумы, выяўленні ідэйнага зместу твораў, стварэнні высока-мастацкіх вобразаў. Тропы і стылістычныя фігуры аб’ядноўваюць у вобразныя сродкі мовы, асноўная задача якіх – рэалізацыя эстэтычнай функцыі мовы.

Да ліку асаблівых прыёмаў сінтаксічнай арганізацыі адносяць паўторы. У драматургіі, прозе, паўторы могуць перарывацца паузамі або звароткамі, што ўплывае на экспрэсію выказвання, павышае яго эмацыянальнасць. Традыцыйна паўторы разглядаюцца як фігура падваення, але ў мастацкай літаратуры лёгка вылучаецца двайны, трайны шматразовы паўторы.

Калі слова паўтараецца праз увесь твор, з’яўляецца ключавым, выяўляе разнастайныя канатацыі, то такі паўтор разглядаецца як СКРАЗНЫ.

Калі слова, на якім аўтар акцэнтуе ўвагу, прадстаўлена ў розных склонавых формах, то перад намі фігура ПАЛІПТОТ або шматсклонавасць.

Паўторы адносяцца да фігур так званага НАЎМЫСНАГА аднастайнага маўлення і па традыцыі разглядаюцца ў сінтаксісе. Але адзінкі, якія паўтараюцца, могуць належаць да розных моўных узроўняў: фанетычнага, марфемнага, лексічнага, сінтаксічнага. Паўторы ўплываюць і на структуру, і на змест сказа, радка, страфы ці цэлага тэксту. Таму гаворка ідзе пра экспрэсіўны сінтаксіс.

АНАФАРА – у мове мастацкага тэксту можа быць рознай па структуры і па змесце. АНАФАРА – паўтор у пачатку сказа, страфы…

Лексічная анафара, якая складаецца з адной лексемы, ўяўляе сабой паўтор службовага ці знамянальнага слова. Такі адзінапачатак заўсёды акцэнтуе ўвагу на сэнсава важным слове, упарадкоўвае радок, уплывае на настрой чытача. Асноўная функцыя – вылучальна-узмацняльная.

Восень – калі лось скідае рогі,

Калі рэкі суцішаюць бег,

Калі пахнуць верасам дарогі,

Калі сонца коціцца са стрэх.

Анатоль СЫС

Лексічная анафара мае некалькі разнавіднасцей, напрыклад, паўтор слоў ў розных склонавых формах кваліфікуецца як АНАМІНАЦЫЯ. Паўтараюцца звычайна словы ключавыя, важныя для раскрыцця характару персанажа, апісання сітуацыі, адлюстравання аўтарскага настрою.

Хіба іду над зямлёй?!

Іду сабой – безперастанна сцелючы пад ногі

Свой цень, свае намеры, свае мэты.

Алесь Разанаў.

Трывожнага дыхання

Трывожны сухавей,

Трывожныя ў тумане

Пагляды ласкавей.

Барадулін.

Аўтары, мовячы іх твораў, уласцівы рукапіс выкарыстоўваюць у якасці адзінапачатку радкоў сугучныя лексемы. Атрымліваецца ПАРАНАМАЗІЙНАЯ АНАФАРА. Якая выяўляе адметнасць аўтарскага словаўжывання, дапамагае стварыць змястоўныя каламбуры.

Свабода –

слабо да-йсці

Па асці,

Па жарстве

Да мяжы тае,

Дзе душа даўгі аддае

Звышняму,

Які ў ёй жыве.

Барадулін.

Анафара празаічнага радка, у тым ліку нерыфмаванага верша, можа быць у пачатку даданых сказаў, якія звязаны з галоўнай часткай падпарадкавальнай сувяззю і ўтвараюць канструкцыю з сузалежным падпарадкаваннем.

Структура сінтаксічнай анафары розная. Такога тыпу фігура можа складацца са словазлучэння, словаспалучэння, сказа.

О, як я вернасці баюся,

О, як я вернасці жадаю.

Міхась Стральцоў.

Паўтор словазлучэнняў і сказаў (радкоў) з невялікімі зменамі называецца ЭНІМОНАЙ. Такая фігура только на першы погляд нагадвае анафару, паколькі нават невялікія структурныя змены маўленчых адзінак дэманструюць сэнсавыя нюансы, важныя для раскрыцця стану лірычнага героя выяўлення аўтарскай пазіцыі. Прыклад:

Аатоль Грачаннікаў

Адкуль мне ведац,

На якой бядзе

Я спатыкнуся

І не паднімуся.

Мне б толькі ведаць,

што агонь калін

зноў грэе зябкі

Вечар вераснёвы.

Мне б толькі ведаць,

Што мой родны сын

Сваёй не адцураўся

Роднай мовы.

З’ява супрацьлеглая анафары – паўтор у канцы – ЭПІФАРА.

Як аднолькавае кампанентнае завяршэнне сумежных ці блізкіх адзінак (сказаў) вершаваных радкоў, строф ці нават абзацаў) эпіфара выконвае структурна-вылучальную функцыю.

Барадулін:

што не ведаю нічога без мамы,

што без мамы

я – не пісменны самы!

Віды фігуры тыя самыя, што і ў анафары: лескічная, сінтаксічная.

Адзін з відаў эпіфары – ЭНІМОНА – паўтор з нязначнымі зменамі.

Паўтор у канцы сумежных радкоў таго самага слова ў адной ці у некалькіх формах кваліфікуецца як ТАУТАЛАГІЧНАЯ РЫФМА.

Стаю ля жыта,

Малюся жыту.

Пімен Панчанка.

АНАФАРА і ЭПІФАРАузаемадзейнічаюць паміж сабой і ўтвараюць стылістычную фігуру ЭПАНАФАРА.

Сіпакоў:

Усе зважаюць на час,

І толькі сам час

Ні на кога не зважае.

Усе мы лішнія тут?

А гэты свет – чужая цацка,

і яна не для нас?

Не, ня праўда, --

і не чужая, і менавіта для нас.

Сустракаецца таксама марфемная ЭПІФАРА, сутнасць якой ў паўторы аднолькавых канцавых афіксаў ў аднаструктурных лексемах, якія завяршаюць радок.

Эпіфара як стылістычная фігура ўпарадкоўвае радок, а таксама надае лірызм твора, напеўнасць.

На паўторы лексем і сінтаксічных адзінак рознага ўзроўню (найчасцей словазлучэнняў, словаспалучэнняў) заснавана такая экспрэсіўная фігура, як кампазіцыйны стык.

Чырвоны бачок яблыка зхапіў іней; іней прабег і па чырвонай ад ягад рабіне – пасыпаў ягады як цукрам. Іван Пашнікаў.

Брыль: Спачатку Юрачка толькі глядзеў. Глядзеў і рэзаў на гармоніку амаль без адпачынку.

Часам паміж паўторанымі словамі могуць ужывацца злучнікі, займеннікі, ці іншыя лексічныя адзінкі. Тым не менш, паўтор на стыку радкоў, строф, сказаў ці нават частак тэксту заўсёды адчувальны і зрокава, і сэнсава, і эмацыйна.

Уладзімір Арлоў:

Ідзе насустрач мне чалавек. Гэта чалавек – пераконваю сябе.

Разанаў: Кладу руку на агонь – і агонь, які перад гэтым кусаўся люта, ліжа маю далонь.

Ад стыку які таксама можа быць і фанетычны, і лексічны, і граматычны трэба адрозніваць такую маўленчую фігуру як ПАДХВАТ. Пры гэтым паўтараюцца роднасныя словы ці тое самае слова ў іншай форме. Такая ланцужковая сувязь паміж часткамі выказвання заўсёды спрыяе дынамічнаму развіццю сюжэта, недвухсэнсоўнасці выказвання, прыцягненню ўвагі да сэнсу паўторанага слова, яго ролі ў рэалізацыі аўтарскай задумы.

Прыклад:

Травы пахнуць кветкамі,

Кветкі пахнуць зорамі,

Зоры над палеткамі –

лесам і азёрамі.

ЛК

Адна з разнавіднасцей падхвата – ЛАНЦУГОВЫ ПАЎТОР.

Алесь Разанаў:

За вёскаю – рэчка, за рэчкаю – горка, за горкаю – поле, на полі – камень, а на тым камене-валуне стаіць зіхаціць залатая карона…

Кальцо страфы, або ФІГУРА КАЛЬЦА – гэта стылістычны прыём, заснаваны на паўторы адзінак рознага ўзроўню (ад лексем да сказа) у пачатку і ў канцы выказвання.

Анатоль Грачаннікаў:

Калі не спяваюць птушкі,

Світанкі свецяць сіроча.

Над светам пануюць ночы,

Калі не спяваюць птушкі.

Прыведзены прыклад дэманструе структурную і сэнсава-эмацыйную сіметрыю пачатку і авяршэння выказвання. Кальцо лексічнае, ці сінтаксічнае ужываецца, як правіла, у лірычных творах.

Часам паўтораныя лексічныя і сінтаксічныя адзінкі могуць пераасэнсоўвацца аўтарамі. Тады кампанентны склад кальца змяняецца, можа змяняцца сэнс паўторанага слова. Такая стылістычная фігура кваліфікуецца як КІКЛАС.

Барадулін:

Тым і трымаемся

На гэтым свеце,

Што хочам жыць па-новаму

На тым…

Анатоль Сыс:

Я думаў, пра вайну пісаць не маю права –

Мой белы конь не пасвіўся на мінным полі,

Мой белы верш не захлынаўся барвай –

Я думаў, пра вайну не напішу ніколі.

У выпадках выкарыстання КІКЛАСА аўтар нібы разважае над зместам першага радка, прыходзіць да пэўнай высновы, якая адлюстроўваецца ў змененай структуры экспрэсіўай фігуры.

Да фігуры кальца набліжаецца стылістычны прыём АПАКОЙНА – гэта кампазіцыйны паўтор, пры якім словы ў сказе размяшчаюцца так, што сказ можна прачытаць як злева на права, так і з права на лева.

Адзіны паратунак застанецца ў нас: ты – для мяне, я – для цябе. Вусны ратуюць вусны. Цела ратуе цела. Душа ратуе душу.

(Ул. Арлоў)

Разанаў: Жменя сее і жменя жне. Жменя мне і жменя табе.

ПАРАЛЕЛІЗМ – стылістычны прыём, які таксама заснаваны на паўторы, аднак паўтараюцца пры яго стварэнні не лексемы, словазлучэнні ці іншыя сінтаксічныя адзінкі, а падобныя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі ў суседніх або сумежных частках тэксту – ПОЎНЫ ПАРАЛЕЛІЗМ.

Калі аднатыпныя канструкцыі размяшчаюцца ў тэксце адвольна, мы маем справу з ЧАСТКОВЫМ ПАРАЛЕЛІЗМАМ.

Адрозніваюць паралелізм фальклорных і аўтарскіх тэкстаў. У фальклорных тэкстах паралелізм складаецца з дзвюх частак. Першая частка змяшчае сімвалічны змест, яна апісальная. Другая – канкрэтная, рэальная. Сімвалам першай часткі адпавядаюць вобразы або персанажы другой часткі.

У аўтарскім мастацкім тэксце наяўнасуь прадметаў супастаўлення не абавязковая. На гэтай стылістычнай фігуры можа быць заснаваны ўвесь твор, ці яго частка, але ў любым выпадку паралелізм упарадкоўвае структуру тэксту, стварае яго гармонію, менавіта на граматычным ўзроўні за кошт паўтораў аднолькавых тыпаў сказаў, формаў слоў.

Алесь Пісьмянкоў:

Адна іх маці радзіла –

Грэла сваім бяссоннем.

Адна іх зямля насіла,

Адно ім свяціла сонца!

Адна гадавала хата:

адзін ўзяў меч абаронцы,

Другі ўзяў сякеру ката.

ПАРАЛЕЛІЗМ узаемадзейнічае з іншымі сінтаксічнымі прыёмамі, што яшчэ больш знітоўвае структуру твора, эмацыйна-зместавую сувязь частак.

Як стылістычны прыём паралелізм найчасцей выкарыстоўваецца пры стылізацыі тэкстаў пад фальклорныя.

Максім Танк:

Не сячы сасны, бо пахіліцца,

НЕ муці ракі – вір уздыміцца,

Не тапчы вясны – цвет асыпіцца,

Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.

Паралелізм сінтаксічных канструкцый мае асаблівую экспрэсію, калі заключае ў сабе філасофскі змест.

Янка Сіпакоў:

Неба над галавою было, а хаты не было. Страха над галавою была, а хаты не было.

Экспрэсіўныя сродкі сінтаксічнага ўзроўню разнастайныя па структуры і функцыі. Веданне іх, уменне выкарыстаць ў кантэксце розных стыляў, дапамагае зрабіць мову выразнай.

У мастацкім сінтаксісе ўжывальныя канструкцыі, дзе выкарыстоўваецца паўтор злучнікаў, прыназоўнікаў, ці наадварот, іх адсутнасць пры днародных членах сказа. або пры аднатыпных частках выказвання, не толькі як сродак удакладнення зместу, але і як прыём стварэння эмацыянальнага маўлення – ЭМФАЗЫ.

Шматпрыназоўнікавасць як стылістычная фігура ў выказванні дапамагае акцэнтаваць увагу на кожным аднародным члене сказа. Улічваючы той факт, што і самі аднародныя члены сказа – гэта актыўны сродак экспрэсіі мастацкага радка, атрымліваецца двайное ўзмацненне выразнасці.

Танк:

Ты не хавайся, не ўцякай

За цень начны, за небакрай,

За дождж абложны ці за снег,

За жарт,

За песню ці за смех, --

Бо як аслеплены табой,

Змагу знайсці прыстанак свой.

Шматзлучнікавасць або ПОЛІСІНДЭТОН выкарыстоўваецца з мэтай перадачы маўлення эмацыйнага, напружанага, адначасова забяспечваецца рознабаковая характарыстыка прадметаў, дзеянняў.

Янка Брыль:

З-пад тых бярозак відаць не толькі азёры, але і поле, і шэрыя вёскі, і стужкі дарог, і дзве бліскучыя струны чыгункі.

Бяззлучнікавасць або АСІНДЭТОН, як адваротны прыём, таксама узмацняе экспрэсію. Яго мэта не толькі паказаць разнастайнасць з’яў і праяў жыцця. Звычайнае, на першы поглад, канстатаванне выяўляе аўтарскія эмоцыі, ацэнкі.

Аднародныя члены сказа, незалежна ад таго, ужыты яны са злучнікамі, ці без іх, з прыназоўнікамі ці без, з’яўляюцца экспрэсіўным моўным сродкам сінтаксічнага ўзроўню. Выкарыстанне ў адным сказе некалькіх радоў аднародных членаў дапамагае аўтарам больш дакладна выявіць эмоцыі, іх зменлівасць, разнастайнасьц праяўлення рэчаіснасці.

Экспрэсію аднародных членаў сказа пдкрэсліваюць таксама сінонімы, антонімы, паронімы, якія пры ўключэнні ў аднародны рад перадаюць дадатковыя сэнсава-эмацыйныя адценні.

Барадулін:

Гадавалі агонь,

І ён гадаваў,

І свяціў, і свянціў,

Грэў, карміў, гатаваў.

ЛК 19

14.12.12

Выкарыстанне аднародных членаў сказа з аднаго боку дэманструе разнастайнасць аўтарскага маўлення, эмацыйную дакладнасць аповеду, а з другога – багацее жаццёвых з’яў і праяў. Лексічны і сінтаксічны узроўні мовы ўзаемадзейнічаюць, у выніку чаго могуць узнікаць самастойныя стылістычныя фігуры, напрыклад ГРАДАЦЫЯ, АНТЫТЭЗА.

1716

Градацыя як экспрэсіўны сінтаксічны прыём грунтуецца на пералічэнні лексем, кожная з якіх удакладняе, узмацняе, радзей аслабляе змест наступнай.

Караткевіч:

Ты – наш край.

Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

не дано абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Антытэза мае на мэце таксама ўзмацніць эмацыйнасць маўлення, але праз супастаўленне ў адным кантэксце супярэчлівых з’яў, супрацьлеглых паняццяў. Гэтая фігура спрыяе раскрыццю нечаканых кантрастных эмоцый,глыбіні пачуццяў.

Анатоль Закаў:

Без цябе мне і у сонечны дзень змрочна. А с табою і ў змрочны дзень сонечна.

Дзякуючы антаніміі, ствараюцца самыя разнастайныя фігуры, напрыклад, каламбур:

штодня жадаю аднаго – быць з табою штоноч. (Зэкаў)

аксюмаран:

На гарачым лёдзе

Смерч мячоў і дзідаў. (Пісьмянкоў)

антанагога:

Крыж жыцця! Колькіх зламаў ён, але колькім і памог выжыць. (Сіпакоў)

эфекты іроніі, гумару:

Міс пасёлка Брыдоціна. Міс Сухарукава. Міс Пачвараўка. (Сіпакоў)

Пропуск таго ці іншага члена сказа ўласцівы няпоўным сінтаксічным канструкцыям, якія ў межах стылістыкі тэксту утвараюць фігуру ЭЛІПСІС. Прапушчаны член сказа лёгка аднаўляецца з кантэксту, яго адсутнасць надае выказванню розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, сэнсавыя нюансы.

Максім Танк:

На цвіку – яго кашуля прастрэленая,

Мытая матчынымі слязамі.

Грахоўскі:

Будзе бульба на сняданне,

На вячэру – акунькі.

Сыс:

Дарога полем – да маці.

Дарога лугам – да бацькі.

Дарога рэчкай – да любай.

Але

І полем, і лугам, і рэчкай

Іду заўжды да радзімы.

Назоўны ўяўлення або ізаляваны намінатыў (назоўны тэмы і назоўны лектарскі).

Адзін са сродкаў стварэня выразнасць мовы, від экспрэсіўнай канструкцыі, якая мае на мэце спыніць увагу чытача або слухача на сэнсе аднаго члена сказа. Найчасцей гэта назоўнік, які выносіцца ў прэпазіцыю да ўсяго выказвання, задае тэмы.

Паміж назоўнікам і наступным выказваннем-разважаннем, выказваннем-тлумачэннем, успамінам, апісаннем, існуе так званая эмфатычная паўза.

Гілевіч:

Хлеб…Чуў салдат бяссмерця прысмак,

Калі з кішэні шыняля

Вымаў усохлы недагрызак

скарынкі – чорная, як зямля.

Караткевіч:

Палессе! Ты ўсё – бясконцая і вечная паэма. Кожная лясная рэчка твая – драмлівы рэчэтатыў ліры.

Пры вылучэнні назоўнага ўяўлення важна не зблытаць сумежныя з ім з’явы.

Напрыклад, аднасастаўныя намінатыўныя сказы (апавядальныя ці клічныя), якія складаюцца з аднаго галоўнага члена сказа, дзейніка, выражанага назоўнікам.

Наяўнасць такога тыпу сказаў абумоўлена кантэкстам, пры чым змест суседніх сазаў можа быць не звязаны ўвогуле, ці звязаны аддалена. У той час, як пры выкарыстанні назоўнага ўяўлення паміж часткамі выказвання заўсёды відавочная лексіка-граматычная сувязь.

Намінатыўныя сказы выкарыстоўваюцца не з мэтай стварэння экспрэсіўнасці маўлення, а з тым, каб надаць радку лаканічнасць, дакладнасць.

Быкаў:

Восеньская ноч. Туман. Вецер. Дождж.

ЛК

21.12.12

Далучэнне або парцэляцыя – гэта такая сінтаксічная канструкцыя, калі у постпазіцыю да усяго выказвання выносяцца менавіта тыя члены сказа, у якіх заключаецца дадатковая інфармацыя. Яе мэта закцэнтаваць увагу на сэнсава важкіх словах ці адным слове, якія дапоўняць створаны малюнак пэўнай дэталлю, эмоцыяй, неабходнымі для больш поўнага стварэння вобраза для усведамлення канкрэтнай сітуацыі.

Стральцоў:

Дзень ціхі, дзень дрымотны, як вада.

Смуглява залацісты.

Р. Ігнаценка.

Раптам бачу: паволі падае на зямлю адзінокі жоўты лісток. Бярозавы.

М. Танк:

Шуміт лістотаю бяроз

Дождж. Памінальны дождж.

Парцыляцыя надае выказванню пэўную непасрэднасць, часам дапамагае перадаць напружаны эмацыйны стан аўтара ці персанажа. З беларускіх пісменнікаў асабліва часта выкарыстоўваў парцэляцыю Янка Брыль. Такі від канструкцыі выступае ў яго празаічнай мове стылеўтваральным. Янка Брыль знаходзіць словы, нібыта наўмысна прапушчаныя ў радку, якія ўдакладняюць змест выказвання, робяць яго нязмушаным, непасрэдным настолькі, што здаецца, аўтар ці персанаж знаходзяцца ў момант аповеду каля слухача. Дзякуючы парцэляцыі ствараецца даверлівая атмасфера, і гэта таксама ўплывае на эмоцыі суразмоўцы.

Інверсія як стылістычны прыём, што стварае экспрэсіўнае маўленне, заснавана на парушэнні традыцыйнага або прамога парадку слоў. У выніку дзейнік становіцца у постпазіцыю да выказніка, дапасаваныя азначэнні у постпазіцыю да дзейніка ці іншага паясненага члена сказа, акалічнасць спосабу дзеяння, меры і ступені – пасля выказніка. Такі парадак слоў з аднаго боку можа надаваць выказванню размоўную афарбоўку, а з другога – аўтары такім чынам вылучаюць словы сэнсава-важныя, могуць стылізаваць творы пад фальклорныя. Адваротны парадак слоў дапамагае стварыць дакладную рыфму, захаваць паэтычны рытм і іншае. Міхась Зарэцкі “Адна партыя ў шашкі”.

Максім Танк:

Ноч месячная за маім парогам.

Дзесь ападаюць яблыкі ў садах.

А сэрца штось заходзіцца трывогай.

Мо здарылася нейкая бяда.

Сяргей Законнікаў:

Душы затурканай, знямелай,

Нялёгка загартоўваць дух,

Каб выйсці ў свет, вярнуцца ў цела

І разарваць замкнены круг.

Інверсіі, дзе першым выступае дзеяслоў заўсёды падкрэсліваюць інтэнсіўнасць дзеянняў, іх зменлівасць. Прыметнік у постпазіцыі да паяснёнага слова акцэнтуе ўвагу на якасці, уласцівасці, бо менавіта яны ўяўляюцца аўтару асабліва важнымі для раскрыцця ідэйна-эмацыйнага зместу твораў.

Словы катэгорыі стану ў постпазіцыі да ўсяго выказвання засяроджваюць увагу на стане прыроды. Любы адваротны парадак слоў адлюстроўвае пэўную настраёвасць. Асаблівай экспрэсіяй валодаюць тыя інверсіі, кампанентамі якіх з’яўляюцца рады аднародных членаў сказа.

Ніл Гілевіч:

Мой край, мой рай бульбяна-жытны!

Зеленадолы, залаты!

Як спеў матулі – старажытны,

Як песня любай – малады!

Умоўчанне або недаказ – экспрэсіўны моўны зварот, закліканы аздобіць любую стылістычную фігуру, любы троп. Асобна ўжыты ў маўленчай плыні, ён заўсёды дапамагае перадаць унутраны стан апавядальніка, яго эмоцыі. Пісменнікі наўмысна не даводзяць думку да канца. Чытач выступае актыўным творцам, ён дадумвае, дамалёўвае сітуацыю, вобраз і тое, што мог адчуць аўтар. У выніку такіх творчых асацыяцый адбываецца паступовы пераход на ўласныя ўспаміны.

Алесь Пісменкоў:

Раней і дождж ішоў духмяны…

Раней і грыб бываў крамяны…

Раней маліліся аблокам…

Раней хапала ў продкаў клёку…

Раней прасцей жылі на свеце…

Раней…

Раней былі мы дзеці!

Разнастайнасць эмоцый, укладзеных у недаказ, перадаецца не толькі зместам выказвання, але і пунктуацыйна, паколькі незавершаная думка можа афармляцца як адным шматкроп’ем, так і камбінаваннем яго з іншымі знакамі прыпынку.

Алесь Разанаў:

Боязь засцерагае: у будычыні – смерць!.. Адвага надхняе: у будучыні – неўміручасць!..

Ці ёсць паміж днямі прадонні, а паіж хвілямі – ямы?!.

Умоўчанне можа выступаць стылеўтваральным экспрэсіўным сродкам у мове твораў розных аўтараў, паколькі сапраўды перадае самыя розныя эмоцыі. Можна сказаць, што гэта шматзначная стылістычная фігура. Прычым месца яе ў сказе, як і тып эмоцый, якія яна выражае, вызначаюцца аўтарскай задумай, кантэкстам. Напрыклад, Янка Сіпакоў, Алесь Разанаў, Аляксей Дудараў і многія іншыя аўтары перадаюць напружанасць уласнага эмацыйнага стану ці стану персанажаў праз умоўчанне, якое перарывае выказванне, пачынае яго ці завяршае.

Умоўчанне можа ўжывацца і пасля назвы твора, асабліва такая з’ява уласціва вершам Рыгора Барадуліна. Аўтар нібы адразу пасля тэмы назвы запрашае чытача настроіцца на адпаведны лад, падрыхтавацца да асэнсавання тэматычна розных тэкстаў.

“Трымаемся”, “Каб цяплей было”, “Застацца”, “Дамаўляюцца”, “Жыву” і інш.

Часам умоўчанне завяршае такую стылістычную фігуру, як рытарычнае пытанне. Узаемадзеянне сінтаксіных сродкаў выразнасці мовы заўсёды узмацняе экспрэсію, а пры адпаведным пунктуацыйным афармленні яно прымушае чытача згадзіцца з аўтарам.

Алесь Разанаў:

Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй?!. Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем?!. Хіба мае моц і вагу адно толькі тая думка, што засціць?!.

Хоць рытарычнае пытанне – гэта разнавіднасць пытальнага сказа, яно заключае ў сабе сцвярджэнне ці адмаўленне пэўных рэалій. Звычайна такія сказы афармляюцца клічнікам ці пытальнікам, клічнікам і пытальнікам адначасова, магчымы іншыя пунктуацыйныя варыянты іх афармлення.

У любым выпадку мэта такой стылістычнай фігуры перадаць яркія разнастайныя аўтарскія эмоцыі, не пакінуць чытача абыякавым да зместу, апісанай вышэй сітуацыі, паколькі ў рэтарычных пытаннях можа гучаць вывад, падагульненне.

Ад рэтарычнага пытання трэба адрозніваць такую стылістычную фігуру, як рытарычны вокліч. Сутнасць яго ў тым, што ў такім выказванні эмацыйны змест дамінуе над інфармацыйным. Падабенства хутчэй у тэрмінах, чым у стварэнні фігур.

Янка Сіпакоў:

Ці спяць вашы вусны? Ноч жа…О, непакорна-пяшчотная ноч, уціхамірся нарэшце!

ЛК

22.12.12

Зварот або апастрофа – гэта стылістычная фігура, якая забяспечвае стварэнне эфматычнай інтанацыі. Зваротак у сінтаксісе і зварот у стылістыцы – паняцці не тоесныя, бо не усякі зваротак можа выступаць у ролі звароту. Толькі тады, калі аўтары звяртаюцца да неадушаўленных прадметаў, як да адушаўленных, можна гаварыць пра стылістычны прыём апастрофу.

Пятрусь Броўка:

Ах восень-восень, ты пад сонцам

Не апісальнай пекнаты,

Ты раскідаеш,

як чырвонцы,

З кляноў барвовыя лісты.

Пімен Панчанка:

Росная зялёная Айчына!

На цябе, паўнюткую святла,

Пазіраюць круглымі вачыма

Птушаняты з цёплага дупла.

У аснове названага прыёму ляжыць з’ява метафарызацыі, калі пісменніку ўяўляецца нежывое жывым, кал з’явы прыроды, абстрактныя паняцці адухаўляюцца і могуць выступаць у якасці персанажаў. Нельга сказаць, што звычайны зваротак не валодае экспрэсіяй, не прыцягвае ўвагу суразмоўцы да зместу выказвання. Так, даследчык Цікоцкі адзначае найбольш распаўсюджаныя стылістычныя разнавіднасці звароткаў-тропаў і вылучае: звароткі-метафары, звароткі-эпітэты, звароткі-метаніміі, звароткі-параўнанні, звароткі-ўвасабленні, звароткі-іроніі.

Ад звычайнага зваротка трэба адрозніваць так званыя сказы-звароткі, або вакатыўныя сказы. Яны заўсёды экспрэсіўныя, праз іх перадаецца ўзрушаны стан персанажаў, аўтараў, яны афармляюцца ў розных тыпах кантэксту як простая мова, ў драматургічным – як рэпліка дыялогу.

Генадзь Бураўкін:

Скоціцца з Ушацкага пагорка

Ранішняя зорка не адна.

Голасам кулініным:

Рыгорка!” -

клікне прыдарожная сасна.

Вакатыўныя сказы не маюць працягу развіцця думкі у параўнанні са сказамі ускладненымі звароткамі. Яны ў сціслай форме перадаюць самыя разнастайныя эмоцыі, смутак, жаль, боль, радасць, захапленне. здзіўленне. Але, каб удакладніць пачуцці, трэба ведаць змест кантэксту.

Перыяд – гэта фігура, якая стварае эмфатычную інтанацыю, надае выказванню экспрэсіўнасць. Гэта гарманічнае і па форме, і па змесце сінтаксічная канструкцыя. Кампазіцыйна яна складаецца з дзвюх частак. У першай частцы раскрываецца аўтарскае бачанне тэмы, якое асэнсоўваецца рознабакова, эмацыйна, прыводзяцца факты, шэраг аргументаў, доказ, гэтай частцы уласціва інтанацыя паступовага павышэння тону, з больш гучным вылучэннем галоўнай часткі выказвання. Другая частка – гэта вывад, заключэнне, да якога прыходзіць аўтар або персанаж. Інтанацыя паніжаецца, але выснова гучыць цвёрда, пераканальна і даходзіць да першаснай пазіцыі.

Максім Танк:

Парог, вычасаны з успамінаў,

Астаўся за мной;

Дзверы на завесах цвыркуновай песні

Асталіся за мной;

Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,

Асталіся за мной;

Хата, пакрытая крыламі ластавак,

Асталася за мной, --

Як жа мне не азірнуцца назад,

Нават калі б я застыў

Слупом солі?

У гэтым выпадку эпіфара і паралелізм злучыліся і стварылі асаблівы па будове сказ, які кваліфікуецца як перыяд. Рытмічны малюнак маўлення, сэнс выказвання надаюць твору глыбокі падтэкст, запрашаюць да філасофскага роздуму пра тое, што можа быць даражэйшым, чым месца, з якога ўсё пачынаецца.

Гэты стылістычны прыём уласцівы творам Максіма Танка, пры чым аўтар другую частку выказвання (вывад, заключэнне) можа падаваць асобным сказам.

Максім Танк:

У тваіх валасах

Сны начуюць мае неспакойныя,

У тваіх вачах

Загараюцца усе мае золакі,

У тваіх вуснах грэюцца

Усе маі ўсмешкі,

У далонях тваіх рук

Збягаюцца ўсе мае сцежкі…

Як пасля бунтаў

І рэвалюцый столькіх,

Захавала ты адзінаўладства!

ЛК

Драматургія

Аснова: канфлікт, мова герояў, рэмаркі.

Афармленне драматычнага тэксту

Драматычны тэкст адносіцца да складаных відаў тэксту, ён своеасабліва афармляецца, але ёсцт нормы, рэкамендацыі, прызначаныя аўтарам і супрацоўнікам выдавецтваў:

1. Нумерацыйныя рубрыкі павінны быць графічна і тэкстуальна аднастайна аформлены. Напрыклад:

Дзея 1(арабская) або Першая дзея.

З’ява 1(арабская) або Першая з’ява.

2. У спісе дзейных асоб імёны пачынаюцца з новага радка, незалежна ад таго, гэта асоба індывідуальная або калектыўная. Імёны бесслоўных дзейных асоб змяшчаюцца ў канцы спісу, адзін за другім. Пры гэтым прозвішчы, імёны, імёны па бацьку дзейных асоб часта вылучаюць разрадкай або паўтлустым шрыфтам, каб аддзяліць іх ад характарыстыкі гэтага героя.

Іван Іванавіч Іваноў, мэр горада.

Ганна Андрэеўна, яго жонка.

Госці, просбіты..

3. Слоўная форма імені дзейная асобы непасрэдна перад рэплікай можа быць іншай, чым ў спісе дзейных асоб. Выбраная ащтарам форма для имени дзейнай асобы павинна быць адзинай для щсяго драматычнага твора. Што тычыцца афармлення имени дзейнай асобы, то яго рэкамендуецца вылучаць, а размяшчаць належыць у падбор да рэплік. Бывае, што рэпліка перарываецца знешняй рэмаркай, у такіх выпадках імя асобы не паўтараецца. Рэдактару варта звярнуць на такія выпадкі асаблівую ўвагу, каб не дапусціць выпадковых паўтораў.

4. Тэкст рэмарак звычайна набіраюць шрыфтам паніжанага кегля. Знешнія рэмаркі выключаюць ў чырвоны радок, а ўнутраныя заключаюць ў круглыя дужкі і набіраюць у падбор да імені.

5. Усё, што не адносіцца да рэплік, рэкамендуецца графічна вылучаць і абавязкова аднолькава афармляць. Дзякуючы гэтаму, чытач, з аднаго погляду, можа уявіць пабудову кнігі.

Працэс рэдагавання п’ес залежыць ад жанравых своеасаблівасцей. Асноўныя жанры п’ес: трагедыі, драмы, камедыі. У сваю чаргу ў іх ёсць свае жанравыя разнавіднасці. Існуе адна асаблівасць п’есы, кая ставіць твор, яго рэдагаванне ў асаблівыя ўмовы Драматычнае мастацтва самым цесным чынам звязана са сцэнічным увасабленнем. У працэсе сумесная працы аўтара і рэжысёра пры сцэнічнай падрыхтоўцы, тэкст п’есы нярэдка падвяргаецца значным зменам. Таму рэдактару драматычных твораў належыць авалодаць веданнем сцэны. Таму да рэдактара прад’яўляюцца асаблівыя ўмовы пры падрыхтоўцы рукапісу да выдання або ўвасабленя на сцэне.

Складанасць у працы рэдактара з драматычным творам у тым, што аўтар карыстаецца выключна дыялогамі ці маналогамі, значыць сюжэт твора перадаецца праз падзеі, паступкі, сутыкненні герояў, барацьбу, пра з’явы знешняга свету.

У драматычным творы усе падзеі паказаны ў якасці жывога, непасрэднага дзейства. Драма дасягае эмацыйнага і мастацкага ўздзеяння толькі прысутнымі ёй сродкамі. Усё развіццё сюжэту здзяйсняецца ў непасрэдным дзеянні, аглядач, або чытач, становіцца сведкамі гэтага дзеяння. Драматургу неабходна стварыць максімальна праўдзівую ілюзію жыцця ў яго матсацкім вобразе.

Таму рэдактару неабходна ўмець адрозніваць праўдзівасць ад натуралізму. Спецыфіка драматычных твораў яшчэ і ў тым, што яны не дапускаюць вольнага, як ў іншых жанрах, умяшальніцтва аўтара ў дзеянне, падказкі чытачу ў ходзе дзеяння не дапушчальныя.

Дзейныя асобы п’есы, іх характарыстыкі, ствараюцца выключна рэплікамі, маўленнем. Непасрэдны паказ падзей, а не расказ, расповед пра падзеі – гэта асноўная рыса, а разам з тым і цяжкасць драматычнага твора. Ацэнка любой п’есы пачынаецца з ідэі, тэмы, зместу. Любы драматычны твор павінен быць актуальным, сюжэтным, насычаным дзеяннем. Нездарма паняцце “драматургія” паходзіць ад грэчаскага “драма” – дзеянне. Драма патрабуе руху, актыўнасці герояў, моцных пачуццяў, хуткіх перажыванняў, лаканічнасці і яснасці слова. Усё пералічанае ў п’есе стварае эфект “драматычнай напружанасці”. Калі яе нямаЮ то ад рукапісу варта адмаўляцца.

Асновай любой п’есы з’яўляецца канфлікт і гэта адзін з найважнейшых крытэрыяў ацэнкі твораў. Мова герояў – гэта галоўны характарыстычны сродак. Ўсе людзі, разнастайныя па сваім тэмпераменце, таму і літаратар ў творы жыве сярод розных людзей. Драматург мае права ўзяць любую рысу характару, пашырыць яе, надаць вастрыню і яскравасць, зрабіць галоўнай у характарыстыцы той ці іншай п’есы. Дасягнуць гэтага можна сілай мовы, дакладным адборам найбольш трапных слоў.