Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларус(шпоры).doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
380.93 Кб
Скачать

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.

У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод іх гісторыя займае асобнае месца ў адрозненні ад іншых сацыяльна-гуманістычных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця. Гісторыя мае дачыненне да ўсёй сукупнасці жыцця грамадства і ў гэтым сэнсе яна выступае як навука камплементарная, інтэгральная. Гісторыя ў шырокім сэнсе – гэта працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве, вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука аб заканамернасцях у прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей. Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасці. Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У працах першых гісторыкаў утрымліваліся першыя спробы не толькі апісваць, але і тлумачыць падзеі, выяўляць унутр. логіку і рабіць гісторыю павучальнай для сучаснікаў. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1. апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.

2. Фармацыйная(стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

На працягу часу ў гістар. навуцы панавалі ў асноуным 2 падыходы: 1.суб`ектывістскі(ўздзеянне вялікіх людзей); 2.аб`ектыўна-ідэялістычны(боская сіла, абсалютная ідэя) і толькі з сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход, заснаваны на матэрыялістычным талкаванні гісторыі. Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Грамадска-эканамічная фармацыя – спосаб вытворчасці, які характарызуецца ўзроунем развіцця вытворчых сіл і адпавядаючымі ім вытворчымі адносінамі. Іх сукупнасць стварае базіс, над якім узвышаецца надстройка.

Паводле матэрыялістычнага падыхода чалавецтва ў сваім развіцці праходзіць у асноўным 5 фармацый: 1. першабытна-абшчынная; 2. феадальная; 3. рабаўладальніцкая; 4. капіталістычная; 5. камуністычная(першая фаза сацыялізму). У падставу нов. цывіліз. падыхода пакладзены сам чалавек, у сукупнасці яго патрэбаў, здольнасцей, волі і ведаў. У дадзеным сэнсе чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нягледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пач. 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя. Такім чынам цывілізацыя – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя фундаментальныя асновы менталітэта агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арганізацыі, эканоміцы і культуры. Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная. Лакальныя ц-цыі – гэта разнастайныя гіст. сістэмы, якія маюць адрозненні ад агульнасусветных і выяўляюць асаблівасці краіны ці групы краін. Фармацыі: 1. першабытна-абшчынны лад(кам. век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт( 5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век( 7 ст. да н. э. – 8 ст. н. э.); феадалізм( 9-19 ст. 1861 г.); капіталізм: 1. даманапалістычны( 1861-90-е г. 19 ст.); 2. манапалістычны( пачатак 20 ст.–кастрычнік 1917г.);сацыялізм(1.перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна( кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленне народн. г-кі( 1921-1928 г.); пабудова сацыялізма(1928-1941); Вялікая Айчынная вайна(1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі(1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР(утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная(1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б) індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).