Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
яканюк_старикашка_гребанный.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
273.49 Кб
Скачать

Пытанні да заліку па курсу дысцыпліны спецыялізацыі

Публіцыстычныя жанры і формы радыёжурналістыкі”

  1. Сацыяльны, ідэалагічны, інфармацыйны кантэкст Беларусі як аб’ект электронна-публіцыстычнага адлюстравання.

Спачатку нагадаем агульную схему сістэмы журналістыкі і інфармацыйна-камунікатыўнага працэсу і пералічым асноўныя яе сучасныя кампаненты.

Па-першае, самы важны кампанент працэсу масавай камунікацыі — рэчаіснасць і з’явы, якія ў ёй адбываюцца і без якіх журналістыка і ўвогуле наша інфармацыйнае і цывілізаванае жыццё не мела б сэнсу. У сваю чаргу, менавіта працэсы нараджаюць факты, з’явы, падзеі, сацыяльныя або палітычныя праблемы, гістарычныя сітуацыі — усё тое, што стварае і дэманструе (адлюстроўвае) эвалюцыю, рух нашага жыцця і што з’яўляецца інфармацыйна-камунікатыўнай патрэбнасцю і попытам як адной асобы, так і ўсяго грамадства.

Па-другое, наступным важным складнікам працэсу масавай камунікцыі з’яўляецца суб’ект або карэспандэнт (каментатар), які канстатуе і тлумачыць факты і з’явы рэчаіснасці: журналіст і орган масмедыя, якія ў большасці выпадкаў у рэальным інфармацыйна-камунікатыўным працэсе функцыянуюць у звязцы. Выключэннем з’яўляецца практыка, пераважна ў заходняй і, збольшага, дэмакратычнай сістэме масавай камунікацыі, калі журналіст не ўваходзіць ні ў які з органаў масмедыя і працуе індывідуальна — “вольны журналіст”.

Па-трэцяе, орган масмедыя і сістэма тыражавання, распаўсюджвання і апасродкаванага інфармацыйнага абмену — друк, радыёвяшчанне, тэлебачанне, Інтэрнет (іхнія тэхнічна-функцыянальныя сістэмы).

Па-чацвёртае, другі суб’ект працэсаў рэчаіснасці — рэспандэнт або спажывец прадуктаў журналістыкі і масавай інфармацыі. Спажывец – галоўная, канцовая камунікатыўная інстанцыя руху прадуктаў масавай інфармацыі і камунікацыі. У яго свядомасці ўзнікае, задавальняецца і зноў перманентна акумулюецца інфармацыйна-камунікацыйны попыт, паралельна з якім пад уздзеяннем успрынятай і асэнсаванай інфармацыі фарміруецца пэўная сацыяльная, палітычная, ідэалагічная матывацыя — па-сутнасці, мэта, звыш-ідэя журналістыкі і масавых грамадскіх зносін. І гэта – сацыяльная матывацыя – і ёсць пяты заканамерны кампанент нашай агульнай сістэмы журналістыкі і інфармацыйна-камунікатыўнага працэсу.

З мэтай нагляднасці, праілюструем у выглядзе схемы працэсы інфармацыйнага абмену і масавых інфармацыйна-камунікатыўных зносін.

Схема 1.

Працэсы рэчаіснасці — факты, з’явы, падзеі,

сацыяльная або палітычная праблемы,

гістарычныя сітуацыяі;

грамадскі інфармацыйна-камунікатыўны попыт

журналіст (яго псіхатып,

яго сенсорная сістэма,

эрудыцыя, яго сацыяльная,

маральная , палітычная і

ведамасная арыентацыі)

орган масмедыя — сістэма тыражавання:

(тэхнічны спосаб распаўсюджвання і абмена інфармацыяй)

друк: рэдакцыя—тыпаграфія—рознічны продаж—падпіска,

радыёвяшчанне: рэдакцыя—студыя або перасоўны тонваген—запіс або прамы эфір—

сістэмы перадатчыкаў—прыёмнік,

тэлебачанне: рэдакцыя—студыя або ПТС—запіс або прамы эфір—

сістэма перадачы і перадатчыкаў—тэлепрыёмнік,

Інтэрнет : web-рэдактар-аўтар і яго ПК—сусветная сетка электроннай сувязі—ПК

Спажывец-камунікатар

(чытач, радыёслухач, тэлеглядач, web-рэспандэнт-камунікатар)

інфармацыйна-камунікатыўны

попыт суб’екта і ўсяго грамадства, фарміраванне матывацыі

сацыяльных паводзін на падставе прадуктаў СМІК і журналістыкі —

новы інфармацыйна-камунікатыўны попыт

Цяпер сфармулюем тэзіс у якасці падставы для асэнсавання эвалюцыі сістэмы самой журналістыкі: уся гісторыя журналістыкі, яе эвалюцыя, яе сучасныя разгалінаванні з’яўляюцца вынікам дыялектычнай узаемазалежнасці тэхнікі і форм інфармацыйных зносін. Па сутнасці, гэта дыялектычная ўзаемазалежнасць у эвалюцыі журналістыкі і ўвогуле сістэмы масавых зносін ёсць адлюстраванне закона філасофіі — перахода пэўнай колькасці ў новую якасць. Гэта ўтвараецца ў выглядзе сістэмы своеасаблівага “вечнага рухавіка” – перманентнага ўзаемастымулявання асобных яго частак. З аднаго боку, гэта патрэбы інфармацыйна-камунікатыўнага абмену ў грамадстве, з другога, — бесперапынны працэс развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў выглядзе спецыфічных “інструментаў” масавых зносін — матэрыяльна-тэхнічных прыстасаванняў дзеля фіксацыі, перадачы і прыёму разнастайнай інфармацыі, у прыватнасці, у выглядзе прадуктаў журналістыкі. З цягам часу назапашваецца пэўная колькасць новых навукова-тэхнічных прыстасаванняў, якая дае пэўную новую якасць інфармацыйнага абмену. У інфармацыйным абмене таксама адбываецца працэс намнажэння пэўнай колькасці інфармацыйна-камунікатыўных (інтэлектуальных) патрэб. Узнікаюць новыя віды, формы і тэхналогіі інтэлектуальных зносін і, адпаведна, новыя інфармацыйныя патрэбы, якія падштурхоўваюць чарговыя творчыя захады, мастацка-эўрыстычныя адкрыцці — формы, жанры, тэхналогіі журналісцкай і грамадска-камунікатыўнай творчасці. Гэты рух форматворчасці ў журналістыцы і сістэме масавай камунікацыі ставіць новыя задачы ў галіне тэхнічнага забеспячэння тых новых творча-камунікатыўных задач і etc. да бясконцасці.

Іншымі словамі, розум, інтэлект (“спачатку было слова”) “дыктуе” развіццё тэхнікі і стварэнне новых тэхнічных прыстасаванняў дзеля зносін; новыя тэхнічныя магчымасці “стымулююць” пошукі інтэлекта ў стварэнні новых форм зносін (жанраў, форм, тэхналогій), што “прапануюць” новыя тэхнічныя магчымасці і etc.

Па сутнасці, уся гісторыя журналістыкі, яе эвалюцыя, яе сучасныя разгалінаванні з’яўляюцца вынікам заканамернага дыялектычнага ўзаемаўздзеяння дзвюх сістэм: сістэмы інфармацыйна-камунікатыўных (інтэлектыальных) патрэб і сістэмы навукова-тэхнічнага прагрэсу. У гэтай дыялектычнай узаемасувязі, тым не менш, трэба паставіць акцэнт на першынстве інтэлектуальнага пачатку, бо менавіта інтэлектуальныя патрэбы зносін спарадзілі і спараджаюць вынаходніцтвы тэхнічнага забеспячэння перадачы інфармацыі на адлегласць і магчымасці яе тыражавання. Матэрыяльна-тэхнічныя прыстасаванні ўсё ж другасныя і з’яўляюцца вынікамі інтэлектуальнай волі, якая ўвасабляецца ў тых тэхнічных прыстасаваннях. У згаданым намі дыялектычным працэсе ўзаемаўздзеяння тэхнічныя сродкі масавай камунікацыі выконваюць ролю адно толькі “тэхнічнага факта”, яны індыферэнтныя, як усё, вытворнае творчай воляй, “жалеза” (тэхнічныя сістэмы радыё, тэлебачання, электронікі). Сапраўдным рухавіком таго дыялектычнага працэсу была і застанецца менавіта ітэлектуальная воля, дух, розум, інтэлектуальная патрэба, якія на “індыферэнтным” прыкладзе магчымасцей тэхнічна-электронных прыстасаванняў паступова фарміруюць новыя інфармацыйна-інтэлектуальныя патрэбы (або інтэлектуальна-валявы імпульс) у сістэме “свядомасць—тэхніка”і etc.

  1. Менавіта гэты дыялектычны працэс таксама заканамерна паспрыяў дыферэнцыяцыі відаў і родаў журналістыкі, на якія яна разгалінавалася. Сёння мы маем трывалую сістэму відаў журналістыкі, дастаткова адрозных адна ад адной.

Цяпер мы можам адзначыць, што ў эвалюцыйным працэсе журналістыкі даволі трывала вызначаюцца два асноўныя перыяды: прэсавы і тэхнагенны. Прэсавы або “газетна-часопісны” перыяд доўжыўся тры стагоддзі — ад пачатку XVII да пачатку ХХ ст. Тэхнагенны перыяд пачынаецца ад пачатку ХХ ст., калі ўзнікла, спачатку радыё-, а затым кіна- і тэлежурналістыкі, дыферэнцыяцыя якіх адбывалася пад уздзеяннем тэхнічных вынахоніцтваў і радыёэлектронных прыстасаванняў.

У якасці гіпотэзы і на падставе некаторых сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйна-камунікатыўных і сацыяльна-псіхалагічных патрэб можна сфармуляваць меркаванне, што наступны перыяд — гэта псіхалагічны этап у развіцці журналістыкі. Ужо сёння заўважныя тэндэнцыі ў выкарыстанні грамадствам (праз рэдакцыі) ці не ўсіх масмедыя ў якасці сродкаў сацыяльна-псіхалагічнай тэрапіі. Нават наш аналіз эвалюцыі дыялектычных адносін свядомасці і тэхнікі (Схемы 1—4) таксама вылучае менавіта псіхалагічны аспект усёй журналістыкі, якая ўсё больш нагадвае форму псіхалагічных зносін паводле жыццёвай інфармацыі.

Аналіз працэсу дыферэнцыяцыі відаў журналістыкі нечакана падвёў да адкрыцця яшчэ адной заканамернасці: тэхнагенны перыяд журналістыкі мае свой часовы “рытм” развіцця.

  1. Паняцце электроннай журналістыкі, радыёжурналістыкі.