Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3355.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
515.07 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аддзел адукацыі Баранавіцкага райвыканкама дуа «Каўпеніцкая базавая агульнаадукацыйная школа»

Педагог-арганізатар

Санюк А.М.

Гляджу я – зямля расцвітае,

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма.

А. Бачыла

Чытач: АЙЧЫНА – гэта краіна, дзе чалавек нарадзіўся і жыве, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

Чытач: Як убачу ў полі жыта,

Залатыя каласы,

Ці бясконцы лён блакітны,

Ці адчую рай лясны –

Клічуць родныя мясціны,

Паўстае ў харастве

Край жаданы, край адзіны,

Дзе з’явіўся я на свет.

М.Пазнякоў.

Чытач: Для ўсіх нас, беларусаў, нашай Айчынай з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, або проста – Беларусь.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны – БЕЛАРУСЬ! Адкуль жа пайшла такая назва? Існуе шмат легенд аб узнікненні гэтай назвы.

Чытач: Вось адна з іх.

Здарылася гэта даўно, калі свет, у якім мы жывём, толькі зачынаўся. Зямлі тады яшчэ не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Раптам насунулася навальніца і давай страляць маланкамі проста ў камень. Ад вогненных стрэл пырснулі з каменя тры іскрынкі – белая, жоўтая і чырвоная. І папалі якраз у ваду. Закіпела, скаламуцілася вада, і ўвесь стары свет памуціўся, аж нічога не стала відаць. Калі ж навальніца прайшла, то ў свеце шмат чаго змянілася: вада адступілася, а ўсюды распасцерлася зямля. І неўзабаве і ў вадзе, і на зямлі завялося жыццё. Усюды з’явіліся рыбы, птушкі, усякія звяры. Потым і чалавек з’явіўся. Праўда ніхто не ведае, ці ён тут нарадзіўся, ці прыйшоў аднекуль. Праз нейкі час першы жыхар завёў свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. А прозвішча меў ён – Бай.

Калі прыйшоў час памерці, паклікаў Бай да сябе сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Нікога не пакрыўдзіў, толькі пра аднаго сына – пра Белаполя забыўся. Белаполь якраз на паляванне пайшоў, а разам з ім былі любімыя бацькавы сабакі – Стаўры і Гаўры. Вярнуўся Белаполь з палявання, а браты яму кажуць: “Перад смерцю бацька падзяліў сваю маёмасць.

А табе ён пакінуў сваіх любімых сабак. Ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго - у правы бок, а другога – у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе…” Тады пайшоў Белаполь і злавіў дзвюх птушак, прыляцеўшых адну з паўднёвага мора, другую з заходняга. Адпусціў ён першую птушку на поўдзень ды крыкнуў аднаму сабаку: “Злаві яе!” Пасля падкінуў другую птушку на захад і загадаў другому сабаку: “Хапай яе!..”

Як паляцелі тыя птушкі: адна ў адзін бок, другая ў другі…Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закруцілася…Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок – Дняпро.

Вось у гэтых абшарах і пачаў Белаполь заводзіць свае лады. Ад Белаполя бяруць свой пачатак людзі,

імя якім – БЕЛАРУСЫ.

І да сённяшняга дня яны жывуць каля Дзвіны і Дняпра, зямельку аруць ды жыта сеюць.

Чытач: Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад.

Белых грыбоў кашолкі,

Белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх

Чыстых світальных рос.

Белых туманаў плыні,

Белыя вершы буслоў.

Ціхая завадзь Бялыніч,

Рык белавежскіх зуброў.

Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.

У.Скарынкін

Чытач: Наша краіна размешчана ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча дасягае больш двухсот сямі тысяч квадратных кіламетраў. Працягласць яе з поўначы на поўдзень – пяцьсот шэсцьдзесят кіламетраў, а з захаду на ўсход – усяго на 90 кіламетраў больш, чым з поўначы на поўдзень. Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні еўрапейскіх шляхоў. Суседзямі Беларусі з’яўляюцца Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

Самая большая граніца ў нас з Расіяй. Яе працягласць амаль тысячу кіламетраў.

Чытач: Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – БЕЛАРУСЬ. Ю.Свірка

Чытач: Беларусь падзелена на шэсць абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская.

Вобласці падзелены на раёны, а раёны – на сельскія Саветы.

Самае вялікае багацце Беларусі – гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў аб іх так:

Чытач: “Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе.”

Чытач: Усяго нас, жыхароў Беларусі, больш дзесяці мільёнаў чалавек. Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і сёлах рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і выхадцы з іншых краін. Усе мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Беларусь – незалежная дзяржава. І як любая незалежная дзяржава мае свае дзяржаўныя сімвалы. Гэта герб, сцяг, гімн.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь нагадвае зялёны контур нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контура размешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых аржаных каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу напісана “Рэспубліка Беларусь”.

Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа, ён выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі. Усе важнейшыя дакументы змяшчаюць адлюстраванне Дзяржаўнага герба.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны абрыс Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца, што ўзыходзіць над зямным шарам. Паверх абрысу змешчана пяцівугольная чырвоная зорка. Герб у вянку залатых каласоў, якія пераплялі справа кветкі канюшыны, злева – ільну. Каласы спавіты чырвона-зялёнай стужкай, па нізу якой залатым колерам зроблены надпіс “Рэспубліка Беларусь”.

Чытач: Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь – сімвал дзяржаўнага суверэнітэту краіны – уяўляе сабою прамавугольнае палотнішча, якое складаюць дзве каляровыя гарызантальныя паласы: уверсе паласа чырвонага колеру шырынёю 2/3 і ўнізе – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага. Каля дрэўка размешчаны беларускі нацыянальны арнамент – чырвоныягеаметрычныя элеметы на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні флага – 1:2. флаг прымацоўваецца да дрэўка (флагштоку), якое афарбавана ў залацісты (вохра) колер.

Яшчэ адным сімвалам нашай краіны з’яўляецца Дзяржаўны гімн. Словы гімна напісалі Міхаіл Клімковіч і Уладзімір Карызна, музыку – Несцер Сакалоўскі. Гімн неабходна слухаць і выконваць стоячы.

(ГУЧЫЦЬ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)

Чытач: Кожны грамадзянін Беларусі, кожны беларус павінен любіць сваю Радзіму, паважаць свой народ, людзей, з якімі сустракаецца, рабіць усё неабходнае для развіцця сваёй Айчыны.

Чытач: Гонар за сваю Радзіму і павага да яе застанецца з намі на ўсё жыццё…

Чытач: Крочаць гісторыі вехі,

Рэхам клічуць здаля.

Толькі адна ты на векі

Ў сэрцы людскім, зямля.

Лёсам з табою адзіным

Я буду жыць, Беларусь,

Мінулым сваёй краіны

І славай яе ганарусь!

Шлях мой зямны, Айчына,

На схіле кожнай вярсты.

Толькі ты за плячыма,

Наперадзе – толькі ты!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]