Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kiturko.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
1.36 Mб
Скачать

5. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі. Асноўныя тэрміны

Прыватызацыя – раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або акцыянерную.

Путч  спроба дзяржаўнага перавароту з удзелам невялікай групы змоўшчыкаў, тайная змова перавароту, якая не ажыццявілася.

Ратыфікацыя – зацвярджэнне органамі дзяржаўнай улады міжнароднага дагавора альбо пагаднення, пасля якога дакумент набывае юрыдычную сілу.

Рэферэндум – галасаванне выбаршчыкаў па якім-небудзь пытанні дзяржаўнага або грамадскага жыцця.

ВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ

26 студзеня 1990 г. – прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Закона аб мовах.

27 ліпеня 1990 г. прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

13 кастрычніка 1990 г. ­– прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Праграмы пераходу да рыначных адносін.

19 – 21 жніўня 1991 г. – путч ГКЧП.

25 жніўня 1991 г. – наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статусу канстытуцыйнага закона.

4 верасня 1991 г. – прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Закона аб культуры.

19 верасня 1991 г. – зацвярджэнне назвы дзяржавы – Рэспубліка Беларусь і дзяржаўных сімвалаў – герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга.

18 кастрычніка 1991 г. – прыняцце Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

8 снежня 1991 г. – падпісанне кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны Белавежскіх (Віскулёўскіх) пагадненняў аб ўтварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) і дэнансацыі саюзнага дагавора 1922 г.

15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

10 ліпеня 1994 г. – першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. – агульнарэспубліканскія рэферэндумы.

Кантрольныя пытанні і заданні

        1. Як Вы лічыце, ці магчымы пераход краіны ад таталітарных да дэмакратычных форм жыцця без перамен у грамадскай свядомасці? Адказ абгрунтуйце.

        2. Дайце ацэнку жнівеньскаму путчу ГКЧП і прааналізуйце прычыны правалу спробы дзяржаўнага перавароту.

        3. Паспрабуйце змадэліраваць альтэрнатыўныя варыянты магчымага развіцця Беларусі ў апошняй чвэрці ХХ ст.

        4. Вызначце і прааналізуйце сувязь паміж палітычнымі і эканамічнымі рэформамі ў Рэспубліцы Беларусь.

        5. Дакажыце шматвектарнасць знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Прыкладная тэматыка рэфератаў

              1. Беларуская эканамічная мадэль: ад пераходу да рынку да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

              2. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

              3. Культура незалежнай Беларусі: умовы развіцця, здабыткі і дасягненні.

Літаратура

  1. Агульныя пытанні гісторыі Беларусі. Беларусь ад Старажытных часоў да нашых дзён: Зб. артыкулаў. – Мінск, 1993.

  2. Данилов А.Н. Переходное общество: проблемы системной трансформации. – Минск, 1997.

  3. Драгун О., Креп Т. Предпринимательская деятельность в Белоруссии //Человек и экономика. – 1991. – № 9.

  4. Елаўскіх В.У. Механізм тармажэння і шляхі пераадольвання ў вынаходніцтве і рацыяналізацыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1991. – № 6.

  5. Злотников Л. Годы независимости, движение по замкнутому кругу // Белорус. рынок. –1995. – № 2.

  6. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. – Санкт-Пецярбург, 2003.

  7. Мясникович М.В. Становление рыночной экономики в Республике Беларусь. – Минск: Изд-во БГУ, 1995.

  8. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772 – 2002 гг. – Минск, 2003.

  9. Шимов В.Н. Экономическое развитие Беларуси на рубеже веков: проблемы, итоги, перспективы. – Минск, 2003.

  10. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). – Мінск, 2003.

  11. Эканамічная гісторыя Беларусі /Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Выд. 3-е. – Мінск, 1999.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]