Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б і л е т1 2 3(1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
30.5 Кб
Скачать

Б і л е т № 1

1.Прадмет і задачы аграметэаралогіі. Сувязь аграметэаралогіі з іншымі навукамі. Структура аграметэаралогіі: агракліматалогія, аграгідралогія, зааметэаралогія.

Аграметэаралогія, ці сельскагаспадарчая метэаралогія – гэта навука, якая вывучае метэаралагічныя, кліматычныя, гідралагічныя і глебаыя ўмовы ва ўзаемадзеянні з аб’ектамі і працэсамі с/г вытворчасці. Аграметэаралогія вывучае сувязі культурных раслін і дамашніх жывёл з надвор’ем, кліматам і глебай. Гэта комплексная навука, якая складаецца з самастойных узаемазвязаных навуковых раздзелаў: агракліматалогіі, аграгідралогіі і зааметэаралогіі.

Задачы:

1.Даследаванне колькасных і якасных прычынна-выніковых сувязей паміж пагоднымі (гідраметэаралагічнымі) умовамі і станам, ростам, развіццём і фарміраваннем ураджайнасці с/г культур ў розных ландшафтных умовах.

2.Распрацоўка метадаў ацэнкі ўплыву г/м фактараў на стан глебы, на рост, развіццё і прадукцыйнасць аграбіяцэнозаў, распаўсюджванне шкоднікаў і хвароб с/г раслін.

3.Распрацоўка метадаў аграметэаралагічных прагнозаў.

4.Абаснаванне размяшчэння новых сартоў с/г культур, а таксама прыёмаў найбольш поўнага выкарыстання рэсурсаў клімату для павышэння прадукцыйнасці земляробства.

5.Распрацоўка метадаў барацьбы з неспрыяльнымі з’явамі надвор’я і клімата.

6.Абаснаванне дыферэцыраванага выкарыстання агратэхнікі ў адпаведнасці з умовамі надвор’я.

7.Агракліматычнае абаснаванне прыёмаў меліярацыі зямель і інтэнсіўнай тэхналогіі ў раслінаводстве.

8.Удасканаленне метадаў аператыўнага забеспячэння с/г вытворчасці аграмет інфармацыяй і ацэнка яе эканамічнай эфектыўнасці.

Для вырашэння гэтых задач аграметэаралогія вывучае патрабаванні с/г раслін да пагодна-кліматычных умоў і ўстанаўлівае колькасныя сувязі паміж гэтымі ўмовамі і працэсамі роста, развіцця і фарміравання ўраджая с/г раслін. Мэта: забеспячэнне ўсімі відамі аграметэаралагічнай і агракліматычнай інфармацыяй усяго аграпрамысловага комплекса.

Аграметэаралогія развіваецца на мяжы розных галін ведаў, такіх як метэаралогія, кліматалогія, гідраметэаралогія, агранамія, фізіялогія раслін, глебазнаўства, геаграфія, экалогія і інш.

Агракліматалогія – навука, якая вывучае кліматычныя ўмовы і іх ўзаемадзеянне з аб’ектамі і працэсамі с/г вытворчасці.

Аграгідралогія – прыкладная галіна метэаралогіі, што вывучае стан, водна-фізічныя ўласцівасці і водны рэжым глебы с/г угоддзяў і іх узаемадзеянне з метэаралагічнымі ўмовамі і працэсамі с/г вытворчасці.

Зааметэаралогія – раздзел, які вывучае ўплыў метэаралагічных умоў на с/г жывёл.

2.Засухі, сухавеі і засушлівыя перыяды. Атмасферная і глебавая засуха, метады ацэнкі засух. Паўтаральнасць засух на Беларусі. Уплыў засух на ураджайнасць.

Засуха – высушванне слоя глебы, у якім распаўсюджана каранёвая сістэма расліны. З’ява ўзнікае пры працяглай адсутнасці ападкаў у спалучэнні з высокімі тэмпературамі.

Сухавей – атмасферная засуха, распаўсюджаная ў стэпавай, пустыннай і паўпустыннай зонах. Яна характарызуецца нізкай адноснай вільготнасцю, высокай тэмпературай прыземнага слою паветра і моцным ветрам, больш за 10 м/с. Такія ўмовы інтэнсіфікуюць выпарэнне, парушаюць водны баланс раслін і прыводзяць да іх пашкоджання.

Засухі і сухавеі ўзнікаюць у перыяд антыцыкланальнага надвор’я. Антыцыклоны часцей за ўсё прыходзяць з Арктыкі. Пры прасоўванні на поўдзень арктычнае паветра паступова праграецца, становіцца сухім, ападкі не выпадаюць, што ўзмацняе выпарэнне з глебы.

Самыя жорсткія засухі ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні арктычнага і субтрапічнага антыцыклонаў. Ацэнкі ступені засушлівасці З:

,

дзе Wпр – запас прадукцыйнай вільгаці ў слоі 0–100 см; X – колькасць ападкаў ад пачатку вясны да моманту разліку; t>10 ºС – сума сярэдніх сутачных тэмператур ад даты пераходу праз 0 ºС.

Пачаткам засухі прынята лічыць пры З ≤ 1,5, калі пачынаецца пашкоджанне яравой пшаніцы, а запасы прадукцыйнай вільгаці ў ворыўным слоі (0–20 см) паніжаюцца да 10 мм.

Засухі ўплываюць на расліны па-рознаму, у залежнасці ад фазы іх развіцця. Вясновая засуха запавольвае ўсходы яравых культур, змяншае ўтварэнне зерня ў коласе. Летняя засуха стрымлівая фотасінтэтычную дзейнасць раслін, прыводзіць да шчупласці зерня, запавольвае прырост клубней і караняплодаў. Асенняя засуха небяспечная для азімых культур.

Б і л е т № 2

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]