Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
676.86 Кб
Скачать
  1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля паспаду ссср. Міжнароднае прызнанне суверэннай рб.

Псля прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РБ паступова пераходзіць да самастойнага правядзення знешняй палітыкі. Фарміруецца шматвектарная сістэма міжнародных сувязяў, якая абумоўлена геапалітычным становішчам у цэнтры Еўропы на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. РБ застаецца часткай еўразійскай праторы і тэрыторыі былого СССР. Таму натуральна, што бліжэйшымі саюзнікамі заставаліся былыя рэспублікі СССР і найперш Расія.

У 1990 г. падпісаны дагаворы аб эканамічным, палітычным і культурным супрацоўніцтве с Расіяй, аб асновах суадносін з Украінай і супрацоўніцтве з Казахстанам.

8 снежня 1991 г – рэзідэнцыя Віскулі ў Белавежскай пушчы – кіраўнікі Расіі (Ельцын - прэзідэнт), Украіны (Краўчук - прэзідэнт) і Беларусі (шушкевіч – старшыня вярхоўнага савета) падпісалі пагадненне аб стварэнні садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У прынятым дакуменце адзначалася, что перамовы аб падрыхтоўцы новага саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, а аб’ектыўна працэс выхаду рэспублік з СССР і іх аб’яўленні аб суверэнітэце стаў рэальнасцю. У ыблой краіне назіраўся глыбокі падітычны і эканамічны крызіс, зніжэнне жэццёвага ўзроўню, а рост сацыяльнай напружанасці прывёў да міжнацыянальных канфліктаў з чалавечымі ахвярамі (асабліва ў Абхазіі), таму, як адзначалася, усведамляючы адказнасць за будучыню народаў у ажыццяўленні рэформаў, кіраўнікі заяўляюць аб утварэнні СНД. Тры краіны абязаліся развіваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах. Адзначалася, што дзверы СНД адчынены для ўсіх рэспублік былога СССР і іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў СНД вызначаны Мінск.

10 снежня Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў (=зацвердзіў) пагадненне аб СНД і дэнансаваў саюзна (=адмяніў) дагавор 1922 г.

21 снежня суверэнныя дзяржавы Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія, Малдова, Кргызстан, Україна, Туркменія і Таджыкістан падпісалі пратакол да пагаднення аб утварэнні СНД, у якім заяўлялася, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачаіках утвараюць СНД. У снежні 1993 да іх далучылася Грузія.

Аб’яўлялася, што СНД не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўным утварэннем. СССР прыніла сваё існаванне.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінансава-эканамічныя і ваенна стратэгічныя пытанні СНД. У наступным годзе падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве узгодненых дзеянняў у правядзенні рэформаў, вяртанні культурных і гастрычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання.

У 1993 г. быў абмеркаваны і прынята Статут СНД (=устав).

У Мінску рэгулярна адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў СНД, туу разямяшчаецца выканаўчы сакратарыят – пастаянна дзеючы выканаўчы адміністрацыйны і каардыніруючы орган СНД. Ён забяспечвае агранізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністрасў замежных спраў, Савета па эканамічных пытанях. Працуе створаны 1994 г. Эканамічны суд СНД.

Незалежная Беларусь як суверэнная дзяржава праводзіць самастойную знешнюю палітыку. Першымі ў свеце незалежнасць рэспублікі прызналі Германія, ЗША і Україна, на май 2004 г. дыпламатычныя адносіны юылі заключаны са 160 краінамі свету. У Мінску знаходзяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін. Адкрыты таксама прадстаўніцтвы такіх уплывовых міжнародных арганізацый як ААН, Сусветны банк і Еўрапейскага банка Рэканструкцыі і развіцця. Міжнародная арганізацыя бежанцаў і іммігрантаў, з канца 90-х дзейнічае кансультацыйна-назіральная група АБСЕ.

На пачатку 90-х Беларусь уступае ў МВФ, Міжнародную фінансавую карпарацыю,Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця.

Становіцца актыўным членам Руху недалучэння (абмаўляецца ад зброі,ад удзелу у родных ваенна-палітычных блоках і на т.п)

Важным накірункам міжнароднай дзейнасці становіцца супрацоўніцтва па чарнобыльскіх праблемах. У 1990 г. было прынята рашэнне аб дапамозе Беларусі: праекты “Шчытападобная залоза” – ахова здороўя. У Мінску праходзіць кангрэс “Свет пасля Чарнобыля” і арганізаваны фонд “Дзецям Чарнобыля”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]