Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
16-25.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.04.2019
Размер:
154.62 Кб
Скачать

16. Літаратурны вобраз. Вобраз-персанаж: сродкі стварэння

Літаратура, як і мастацтва ўвогуле, – гэта “мысленне ў вобразах”, “у тым і сутнасць паэзіі, што яна бясплотнай ідэі дае жывы, пачуццёвы і прыгожы вобраз” (В.Бялінскі). Мы перш за ўсё сустракаемся з так званым слоўнымі В., або тропамі. У значнай ступені з дапамогай тропаў у паэзіі ўзнікае В.-перажыванне (тая ці іншая эмацыянальная “зараджанасць” чытача). У лірычнай паэзіі таксама нярэдкія В.-сімвалы, у якіх, як правіла, увасабляюцца глыбокія, грамадска значныя думкі. Для лірыкі ў цэлым характэрны вобраз лірычнага героя (або лірычны герой, лірычнае “Я”). У эпічных, драматычных і ліра-эпічных творах ствараюцца В.-персанажы, станоўчыя і адмоўныя, В.-малюнкі: В.-пейзажы (вобраз Прыпяці” ў “Дрыгве” Я.Коласа), В.-рэчы (вобраз ветразя ў аднайменным вершы М.Лермантава), В.-дэталі (гл. дэталь мастацкая), В.-падзеі (з ланцуга такіх падзей складаецца сюжэт твора)… Урэшце, у выніку знаёмства з літаратурным творам ва ўяўленні чытача ўзнікае В.л. як цэласны малюнак жыцця, створаны пісьменнікам (напрыклад, вобраз беларускай палескай вёскі 1920-х гг. у “Палескай хроніцы” І.Мележа). Задача пісьменніка – ствараць усё новыя і новыя В.л., таму што пры іх паўтарэнні (самапаўтарэнне ці запазычанне ў іншых творцаў) яны вельмі хутка становяцца штампам.

Літаратурны вобраз – асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме з дапамогай маўлення. Асаблівасці літаратурных вобразаў: 1. Дыялектыка агульнага і канкрэтнага 2.Здольнасць выклікаць мару, узвышаць чалавечую душу 3.Метафарычнасць 4. Адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага. Сістэма вобразаў у літаратуры: Вобраз-рэч, Вобраз-дэталь, Вобраз-інтэр’ер, Вобраз-пейзаж (А) апісанне прыродных працэсаў,Б) пейзажная дэталь, В) гарадскі пейзаж, Г) вобраз пэўных будынкаў, Д) сімвалічны пейзаж); Вобразы жывёл і птушак (у тым ліку міфічных), Вобразы краіны, народа, Вобраз-сімвал, Вобраз-настрой, вобраз-ассацыяцыя, Вобраз чалавека (А) рэальныя (якія сапраўды існавалі ці жывуць),Б) дамысленыя (маюць прататыпаў)В) фантазійныя (гратэскныя;фантастычныя істоты (русалка);прадметы, якія выступаюць у якасці асоб;адцягненыя паняцці)), Вобраз-хранатоп.

Вобраз-персанаж – гэта мастацка переканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Сродкі стварэння вобраза-персанажа: 1. спосаб апавядання ад той ці іншай асобы (ад 1 асобы,ад 3 асобы,форма сказа) 2.мова персанажаў, 3. партрэт (партрэт-апісанне, партрэт-параўнанне, партрэт-уражанне,псіхалагічны партрэт) 4.паказ учынкаў, дзеянняў героя 5.аўтарскія выказванні, разважанні пра героя (прамая аўтарская характарыстыка) 6.выказванні пра герояў вуснамі іншых герояў 7.паказ абставін, рэчыўнага свету, дзе дзейнічае герой 8.пейзаж 9.псіхалагізм (псіхааналіз) – раскрыццё ўнутранага свету героя 10.гаваркое імя.

Яркія вобразы-П. стварылі беларускія пісьменнікі Я.Колас (дзядзька Антось, Андрэй Лабановіч, дзед Талаш), Я.Купала (Бандароўна, Гусляр), К.Чорны (Леапольд Гушка, Міхал Тварыцкі, Люба Лук’янская), І.Мележ (Апейка, Васіль Дзяцел), Я.Брыль (Алесь Руневіч), І.Шамякін (доктар Яраш, Гукан, Антанюк) і інш. П., у якіх з вялікай мастацкай сілай увасабляюцца найхарактэрнейшыя для людзей пэўнай групы рысы, становіцца тыпам. Сусветная літаратура ведае такія тыпы, як Рамэа і Джульета, Дон-Жуан, Гамлет, Дон Кіхот і інш. Беларуская літаратура дадала да іх некалькі сваіх В.-тыпаў: Мікіта Зносак (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Гарлахвацкі, Туляга (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Сотнікаў (“Сотнікаў” В.Быкава). Паколькі вобраз-П. – гэта адзінства індывідуальнага і агульнага, прыватнага і заканамернага, думкі і пачуцця, то творчыя ўдачы пры яго стварэнні прыходзяць найперш да пісьменнікаў найбольш таленавітых, перадавых па сваіх поглядах, грамадска-актыўных, шырока дасведчаных.

Асноўныя сродкі стварэння вобраза П.: дзеянні, учынкі і перажыванні, мова (пра што і як ён гаворыць), прамая аўтарская характарыстыка, характарыстыка вуснамі іншых дзейных асоб, партрэт, пейзаж, апісанне інтэр’ера, гаваркое прозвішча. Аснова вобраза П. – той ці іншы характар, аднак паняцце “вобраз-П.” шырэйшае за паняцце “характар”: яно ўключае не толькі рысы, якія вызначаюць поводзіны чалавека, а і чыста знешнія, партрэтныя, неістотныя, прыватныя. З другога боку, не ўсякі П. з’яўляецца характарам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]