- •Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”
- •Беларускія землі ў іх - першай палове хіі ст.
- •§ 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 5. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
- •Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Палітычнае развіццё беларускіх зямель у хіv–хvі стст.
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл § 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •Фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. , § 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і м. Гусоўскі
- •Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай § 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства літоўскага пасля любліна (другая палова XVI – першая палова XVII ст.)
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI–XVIII ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
- •Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Культура беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
- •Асвета і кнігадрукаванне.
- •Бібліятэчная і архіўная справа.
- •Літаратура.
- •Тэатр і музыка.
- •Выяўленчае мастацтва.
- •Архітэктура.
- •Уваходжанне беларусі ў склад расійскай імперыі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст.
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст.
- •Культура беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст.
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і на Беларусі
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на беларусі
- •§ 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
- •Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура Літаратура.
- •Выяўленчае мастацтва.
- •Архітэктура.
- •Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне савецкай улады на беларусі
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917 г. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця. Уздым беларускага нацыянальнага руху
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларусі ў перыяд германскай акупацыі. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§3.Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920)
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацы янальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на беларусі
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •§ 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Уводзіны
- •Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср. Далучэнне віленшчыны да літвы
- •Нападзенне фашысцкай германіі на ссср. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў
- •Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі краёвай і арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Руская вызваленчая армія
- •Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове 80-х гг.
- •§1.Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове 80-х гг.
- •Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •Грамадска-палітычнае жыццё. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Узнікненне
- •§ 2. Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы: прычыны, сутнасць, вынікі. Развал ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь
- •§ 3. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Узнікненне і дзейнасць палітычнай апазіцыі
- •§ 2. Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы: прычыны, сутнасць, вынікі. Развал ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь
- •§ 3. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
- •Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларусі ва ўмовах правядзення рыначных рэформ
- •§ 1. Асноўныя этапы правядзення рыначных рэформ
- •§ 2. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •§ 1. Асноўныя этапы правядзення рыначных рэформ
- •§ 2. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •Развіццё беларускай культуры
- •§ 1. Развіццё адукацыі і навукі
- •§ 2. Літаратура, тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва
- •§ 3. Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры
- •§ 1. Развіццё адукацыі і навукі
- •§ 2. Літаратура, тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва
- •§ 3. Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры
- •Заключэнне
- •Гісторыя Беларусі – невычарпальная крыніца гістарычнага вопыту і духоўнасці
- •Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь
- •Чаму вучыць гісторыя Беларусі? Аб чым сведчыць гістарычны вопыт?
Заходняя беларусь пад уладай польшчы
§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., больш за 100 тыс. кв. км тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы. Анексіраваную тэрыторыю Заходняй Беларусі польскія ўлады расчлянілі на чатыры ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае. Была створана польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў – пастарункаў. Яна падтрымлівала рэжым, спецыяльна распрацаваны для “усходніх крэсаў”.
Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. Да 1935 г. колькасць прамысловых рабочых скарацілася на 40 % у параўнанні з 1913 г. Прамысловасць Заходняй Беларусі ў 1938 г. давала ў 9 разоў менш прадукцыі, чым БССР. Толькі за 1929–1939 гг. у трох ваяводствах – Палескім, Навагрудскім і Віленскім – было закрыта больш за 300 фабрык і заводаў.
На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Асабліва пакутлівай з’явай было беспрацоўе. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.
Вельмі цяжка жылося ў вёсцы (85 % насельніцтва). Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1 % ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці. На сялянскі двор прыходзілася каля 7 га зямлі, а 55 тыс. гаспадарак мелі надзел меншы за 1 га. Каля 90 тыс. парабкаў зусім не мелі зямлі. У гэтых умовах польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі зямлі асаднікам – былым афіцэрам і чыноўнікам, якія мелі заслугі ў савецка-польскай вайне 1919–1920 гг. Па сутнасці, гэта былі новыя кулакі ці нават памешчыкі, якія з’яўляліся сацыяльнай апорай уладам. Яны былі добра арганізаваны, узброены і выконвалі паліцэйскія функцыі ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Да вызвалення на тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тыс. асаднікаў.
Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. Да 1939 г. на хутары было пераведзена 43 % усіх гаспадарак, якія карысталіся 45 % усёй зямлі.
Рэформа ліквідавала сервітуты – агульныя абшчынныя ўчасткі зямлі, у выніку чаго сяляне пазбавіліся пашы для жывёлы, вадаёмаў і сенакосаў. Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.
Сяляне павінны былі пастаянна выконваць дарожныя павіннасці – шарваркі, задарма працаваць на пабудове ці рамонце мастоў, дарог, грэбляў. Медыцынскае абслугоўванне з-за недахопу ўрачоў, дарагавізны медыкаментаў і лячэння было недаступна для большасці насельніцтва. Адзін доктар прыходзіўся на 5–6 тыс. чалавек.
У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925–1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.
Кіраўнікі буржуазнай Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзілі вялікадзяржаўную, шавіністычную палітыку. Яны не прызнавалі беларусаў за нацыю і мелі на мэце паланізаваць цэлы народ. Беларуская нацыянальная культура праследавалася, закрываліся беларускія газеты, школы, бібліятэкі. У дзяржаўных установах забаранялася ўжываць беларускую мову. Да захопу Польшчай у Заходняй Беларусі працавалі каля 400 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі, 5 гімназій. Да 1939 г. усе беларускія навучальныя ўстановы былі ліквідаваны.
Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква. Даволі было беларусу памяняць веру з праваслаўнай на каталіцкую, як польскія ўлады аўтаматычна адносілі яго да польскай нацыянальнасці.
Каб зусім не згас агеньчык нацыянальнай культуры, лепшыя прадстаўнікі заходнебеларускай інтэлігенцыі самаахвярна працавалі ў гэтым напрамку. Яны абаранялі беларускую культуру ад нападкаў беларусафобаў, імкнуліся пашыраць асвету сярод свайго гаротнага, паднявольнага народа. Дзякуючы гэтаму пэўнае развіццё атрымала беларуская літаратура. Пісьменнікі і паэты ў сваёй творчасці абапіраліся на дасягненні беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры, на здабыткі працэсу беларусізацыі ў БССР, на прагрэсіўную плынь у польскай культуры. Да такіх літаратараў належаць Максім Танк (Я. Скурко), М. Васілёк, М. Машара, В. Таўлай. У сваіх творах яны праслаўлялі чалавека працы, будзілі чалавечую і нацыянальную годнасць, заклікалі на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
У дапаўненне да сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту ў Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор. Рэпрэсіравалі ў першую чаргу камуністаў або спачуваючых камуністычнаму руху. Паводле крымінальнага кодэкса ад 11 ліпеня 1932 г., за прыналежнасць да камуністычнай партыі прадугледжвалася пакаранне аж да пажыццёвага турэмнага зняволення. За садзейнічанне камуністам было ўстаноўлена пакаранне да пяці гадоў турмы.
Па ўсёй тэрыторыі “усходніх крэсаў” лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся “пацыфікацыяй”. У час пацыфікацый паліцэйскія разбуралі жыллё сялян, знішчалі маёмасць і харч, учынялі масавыя экзекуцыі. Пасля такога разбою жыхарам гэтых вёсак забаранялася запальваць агні вечарамі, збірацца разам некалькім чалавекам, хадзіць у суседнія вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі – дэфензіве. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запужвання і фізічных катаванняў.
Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні. На працягу 20 гадоў тут прайшлі 4 хвалі рэвалюцыйнага руху – у 1923 г., у 1926 – пачатку 1927 г., у 1931–1933 гг., у 1936–1937 гг., г. зн. праз кожныя 2–3 гады.