Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

VI. Пераводы

  1. Пераводам навываецца перамяшчэньне работніка міліцыі на такую самую або адпаведную пасаду Рабоча-Сялянскае Міліцыі. Пераводы робяцца па поглядзе адпаведяага як па асабістай просьбе работніка міліцыі, так і незалежна ад згоды работніка.

  2. Пераводы работнікаў міліцыі з аднае акругі ў другую, а таксама ў межах аднае акругі робяцца тымі начальнікамі, якія назначаюць і зацьвярджаюць гэтых работнікаў на пасаду.

Увага. Начальнік Управы Міліцыі НКУС можа пераводзіць, калі гэта будзе патрэбна для карысьці службы, з аднае акругі ў другую і ў межах аднае акругі і тых работнікаў, якія ім не зацьвярджаюцца на пасадзе.

  1. Асобы, аб пераводзе якіх адбыўся загад, павінны зьявіцца на новае месца службы ў вызначаны загадам тэрмін.

Увага. Для упарадкаваньня асабістых спраў работніку, які пераводзіцца, павінна быць дадзена ня менш як 48 гадзін.

  1. Работніку, які пераводзіцца для пераезду на новае месца службы, выдаюцца матарыяльныя сродкі паводле Кодексу Законаў аб працы.

  2. Работнікі, ня прыбыўшыя бяз уважлівых прычын на новае месца службы ў вызначаны загадам тэрмін, падлягаюць адказнасьці ў судовым або ў дысцыплінарным парадку.

VII. Павышэньне па службе

  1. Павышэньне па службе робіцца, як агульнае правіла, у парадку паступовасьці па кандыдацкіх сьпісах, якія складаюцца і вядуцца ў адпаведных управах парадкам, які ўстанаўляецца інструкцыяю Народных Камісарыятаў Унутраных Спраў і Працы.

  2. Адступленьне ад правіл папярэдняга артыкулу дазваляецца толькі з прычыны асаблівых здольнасьцяй і заслуг асобы.

VIII. Зьніжэньне па службе

  1. Зьніжэнне па службе робіцца:

а) у атэстацыйным парадку, які ўстанаўляецца інструкцыяю Народных Камісарыятаў Унутраных Спраў і Працы, пасьля зацьвярджэньня атэстацыі, але ня болей, як на адзін разрад, з захаваньнем 2-тыднёвага заработку па ранейшай пасадзе;

б) у дысцыплінарным парадку адпаведна з правіламі дысцыплінарнага ста­туту міліцыі.

  1. Зьніжэньне работнікаў па службе робіцца начальнікамі, якія назначаюць на пасады або дапушчаюць да іх выкананьня.

IX. Адстаўленьне ад пасады

  1. Адстаўленьне ад пасады ёсьць часовая забарона выконваць абавязкі на займаемай пасадзе.

  1. Адстаўленьне ад пасады робіцца толькі ў выключных выпадках і ў выпадках, якія ня могуць адкладвацца, загадам начальнікаў, што назначаюць на пасады, або асобамі, якія маюць адпаведныя дзеля гэтага паўнамоцтвы, пад іх асабістую адказнасьць, пры гэтым начальнік, адставіўшы ад пасады, неадкладна паведамляе аб гэтым свайго непасрэднага начальніка з зазначэньнем прычын адстаўленьня.

  2. Па кожным выпадку адстаўленьня ад пасады, за выняткам выпадкаў адстаўленьня сьледчаю ўладаю (арт. 142 Крымінальна і Працэсуальнага Кодексу), начальнік, загадам якога адстаўлены ад пасады быў назначай на пасаду, неадкладна робіць загад аб правядзеньні расьледаваньня.

  3. Калі пры правядзеньні зазначанага ў папярэднім артыкуле расьледаваньня выявіцца, што прычынай адстаўленьня работніка міліцыі зьяўляецца ўчыненьне ім злачынстваў і ўчынкаў, недазволеных службовым становішчам работніка Рабоча-Сялянскае Міліцыі (ха­бар­ніцтва, схаваньне злачынцаў, п'янства, злоўжываньне ўладаю і г. д.) Адстаўлены можа быць звольнены да рашэньня суду у парадку арт.49 гэтага палажаньня. У адваротным выпадку работнік варочаецца да выкананьня свае ранейшае пасады або атрымоўвае іншае адпаведнае назначэньне.

  1. Асобам, адстаўленым ад пасады, даецца права падаваць скаргі паводле дысцып­лі­нарнага статуту міліцыі.

  2. Начальнік, адставіўшы падзалежнага ад пасады бяз уважлівых прычын, падлягае адказнасьці ў судовым або ў дысцыплшарным парадку, па падставе арт. арт. 105 і 106 Крымінальнага Кодексу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]