Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.07.2019
Размер:
28.78 Кб
Скачать
  1. Арганізацыя тэксту ў навуковым артыкуле

Большасць міжнародных навуковых часопісаў патрабуюць, каб артыкул, які апісвае вынікі навуковага эксперыментальнага даследавання, складаўся з з наступных раздзелаў: аўтар або аўтары, назва артыкула, уводзіны, мэта і задачы, матэрыял і метад даследавання, вынікі даследавання і іх абмеркаванне, вывады, бібліяграфічны спіс, рэзюмэ.

Навуковыя публікацыі акрэсленай структуры ўпершыню з’явіліся на старонках навуковых часопісаў у 19 стагоддзі. На сённяшні дзень гэты фармат навуковых артыкулаў стаў універсальным стандартам, прынятым большасцю часопісаў. Тэндэнцыя да ўніфікацыі структуры навуковых публікацый вынікаў арыгінальных даследаванняў асабліва ўзмацнілася з 1972 года, калі нацыянальны амерыканскі інстытут стандартаў адобрыў і рэкамендаваў такую структуру для прымянення. Большасць сучасных навуковых часопісаў розных краін прад’яўляюць ідэнтычныя патрабаванні да выдання навуковых артыкулаў.

У аснове такіх патрабаванняў вельмі простая логіка: раздзелы артыкула як бы адказваўюць на натуральныя пытанні. Першае пытанне Якой праблеме прысвечана даследаванне? прадугледжвае, што адказ на яго будзе размешчаны ва ўводзінах. Наступнае пытанне – Як вывучалася праблема? На гэтае пытанне адказвае раздзел матэрыял і метады даследавання. Якія асноўныя вынаходніцтвы і адкрыцці? – адказ шукайце ў раздзеле вынікі даследавання. Што азначаюць атрыманыя вынікі? – адказ знаходзіцца ў раздзеле абмеркаванне асноўных вынікаў даследавання.

  1. Структурныя часткі навуковага артыкула

У адпаведнасці з прынцыпамі навуковай этыкі аўтарамі навуковага артыкула могуць з’яўляцца толькі тыя вучоныя, якія зрабілі рэальны ўклад у апублікаванае даследаванне, адказвае за змест артыкула, а тксама ўдзельнічае ў яго падрыхтоўцы.

Разгледзім наступную сітуацыю, якая можа дапамагчы ў разуменні аўтарства артыкула. Напрыклад, ввучоны запланаваў дследаванне, цэнтральнай часткай якога з’яўляецца шэраг эксперыментаў. Гэты вучоны расказвае свайму асістэнту, як правесці эксперымент. Паспяховасць вопытыў дазваляе даследчыку апублікаваць артыкул. у гэтым выпадку ў публікацыі будзе толькі адзін аўтар. Уявім, што асістэнт прапаноўвае аўтару ўнесці некаторыя змены ў рэгламент эксперыментаў. Навуковец згаджаецца: у далейшай публікацыі будзе два аўтары. Пасля таго, як былі ўнесены змены і вопыты прайшлі паспяхова, даследчык зразумеў, што нягледзячы на выдадзены артыкул, эксперымент не дазваляе зрабіць належны вывад. Напрыклад, рост культуры ў змененых умовах указвае на патагеннасць дадзенага штаму, а гэта супрацьлеглае літаратурным дадзеным. Вучоны абмяркоўвае гэту дылему з іншым навукоўцам, спецыялістам па патагенным мікраарганізмам, і просіць праверыць патагеннасць штаму, выкарыстанага ў вопыце. Другі даследчык правярае штам на патагеннасць з дапамогай стандартнай працэдуры, якая выкарыстоўваецца ўсімі мікрабіёлагамі, і пацвярджае патагеннасць. Да рукапісу артыкула дабаўляецца некалькі істотных фактаў і ён публікуецца. У артыкуле ўсё роўна будзе два аўтары (першы вучоны і яго асістэнт). Калі ж вучоны-мікрабіёлаг будзе цікавіцца даследаваным штамам і працягваць свой удзел у рабоце, выканае серыю дадатковых спецыяльна спланаваных эксперыментаў, і гэта ў выніку прывядзе да заключэння пра тое, што штам з’яўляецца, напрыклад, не толькі для мышэй, але і для людзей, а да рукапісу артыкула будуць дабаўлены табліцы, схемы ці дыяграмы, некаторыя раздзелы будуць перапісаны нанава – у навуковай публікацыі будзе тры аўтары, прычым магчыма, што імя вучонага-мікрабіёлага будзе не напершым, а на другім месцы.

Назва артыкула – гэта камбінацыя з найменшай колькасці слоў, якая адэкватна апісвае змест публікацыі. Назва, ці загаловак, - гэта тая частка даследавання, якая будзе абавязкова прачытана. Відавочна, што назва будзе ўсвядомлена найбольшай колькасцю чытачоў, дакладней, усімі, хто будзе праглядаць змест часопіса, а таксама тымі, хто знойдзе артыкул у пошукавай сістэме інтэрнэт. Таму асноўная функцыя назвы – прыцягнуць увагу як мага большай колькасці зацікаўленых асоб. Таму назва павінна найбольш дакладна і поўна адлюстроўваць змест артыкула. Менавіта па гэтай прычыне назву трэба вызначаць вельмі ўважліва, асабліва звяртаючы ўвагу на яе інфармацыйную насычанасць, значнасць і спалучальнасць. Калі назва артыкула не будзе перадаваць змест артыкула, магчыма, публікацыя ніколі не будзе прааналізавана тымі, каму яна прызначана.

Назва не павінна быць вельмі доўгай ці вельмі кароткай (не менш за 3 і не больш за 15 слоў не лічачы прыназоўнікаў). Звычайна яна ўяўляе ярлык, а не поўны сказ. За правіла лічыцца тое, што артыкул не павінен змяшчаць скарачэнняў, формул, гандлёвых назваў прэпаратаў і рэагентаў, вузкаспецыяльных і прафесійных слоў, а таксама рэдка выкарыстальных тэрмінаў.

Нягледзячы на тое, што артыкул пачынаецца з назвы, яна, часцей за ўсё, канчаткова фарміруецца пасля напісання артыкула і карэктуецца пасля заўваг рэцэнзентаў і рэдактараў.

Першая частка тэксту навуковага артыкула – анатацыя. Гэта кароткае апісанне тэмы даследавання і асноўнага выніку, адным абзацам на некалькі радкоў, без формул, вузкаспецыяльных тэрмінаў і спасылак на літаратуру. Мэта анатацыі заключаецца ў тым, што за некалькі хвілін неспецыяліст у дадзенай вузкай тэме павінен зразумець, ці будзе яму цікавая работа, ці патрэбна чытаць тэкст артыкула.

Анатацыя афармляецца ў апошнюю чаргу шляхам мадыфікацыі ключавых фраз (найбольш удала сфармуляваных) з уводзінаў і заключэння.

Ва ўводзінах да навуковага артыкула павінна ўтрымлівацца інфармацыя, якая дазволіць чытачу зразумець і ацаніць вынікі даследавання, прастаўленага ў артыкуле, без дадатковага звароту да іншых крыніц.

Звычайна ўводзіны складаюцца з чатырох частак:

  • апісанне праблемы, з якой звязўана даследаванне;

  • агляд літаратуры па тэме даследавання;

  • апісанне актуальнасці і навізны даследавання;

  • фармулёўка мэты і задач даследавання.

У першым падраздзеле неабходна вызначыць часткай найбольш шырокай праблемы з’яўляецца эксперымент. Патрэбна прачытаць як мага больш навуковай літаратуры па тэме даследавання і выявіць, як аўтары апісваюць свае даследаванні. Актуальнасць іх публікацый і будзе вызначаць актуальнасць друку навуковага артыкула. Калі ў аўтара будучай публікацыі не атрымліваецца дакладна сфармуляваць праблему даследавання, то ў чытача не з’явіцца цікавасць да яе вырашэння. У гэтым аспекце напісанне навуковага артыкула падобнае да напісання звычайнага артыкула для звычайнага, ненавуковага, часопіса ці газеты, дзе трэба зацікавіць чытача, прыцягнуць яго ўвагу.

Другі падраздзел уводзінаў прысвечаны агляду таго, што і як было зроблена іншымі даследчыкамі ў дадзенай галіне. Агляд літаратуры не можа праставіць усе публікацыі па тэме. Апісваюцца толькі тыя даследаванні, якія неабходныя для разумення будучага артыкула і служаць абгрунтаванню мэт і задач даследавання, яго гіпотэзы і метадаў. Мэтазгодна ў гэтым падраздзеле абгрунтаваць таксама выбар метаду даследавання.

У наступным падраздзеле уводзінаў апісваюцца даследаванні, якія яшчэ не праводзіліся, таму што гэты аспект быў не заўважаны ці прапушчаны; канфлікты ці супрацьлегласці паміж вынікамі розных навукоўцаў, іх гіпотэзамі і вывадамі; працягваюцца ці пашыраюцца даследаванні, паколькі іх было недастаткова.

У чацвёртым падраздзеле фармулююцца мэты і задачы работы. Гэтая частка артыкула нярдка карэктуецца не адзін раз па меры напісання наступных раздзелаў артыкула – вынікі даследавання і іх абмеркаванне. Рэдакцыя мэт і задач звязана з тым, што павінна захоўвацца адпаведнасць паміж тым, што было сфармулявана напачатку і тым, што ў выніку атрымалася. Калі ж па ходу напісання артыкула адбываецца перасэнсаванне атрыманых вынікаў, то мяняецца і іх інтэрпрэтацыя, а значыць, прыходзіцца перапісваць мэты і задачы навуковага артыкула.

Акрамя таго, патрэбна памятаць, што артыкул можа быць прачытаны спецыялістамі, якія не працуюць у дадзенай вузкай спецыяльнасці. А ўводзіны з’яўляюцца той часткай, якая падыходзіць для азначэнняў усіх вузкаспецыяльных тэрмінаў, якія будуць выкарыстоўвацца ў тэксце. Калі ўжо публікаваліся папярэднія паведамленні ці тэзісы па праблеме артыкула, то неабходна зазначыць і гэта і даць спасылку на работы.

У раздзеле матэрыял і метады даследавання апісваюцца метады, пры дапамозе якіх праводзілася даследаванне. Усе эксперыменты прадстаўляюцца вельмі падрабязна і з такой колькасцю дэталей, што любы кампетэнтны вучоны мог узнавіць гэтыя вопыты, карыстаючыся толькі тэкстам артыкула.

Пры выкарыстанні стандартных метадаў і працэдур робяцца спасылкі на адпаведныя крыніцы, апісваюцца мадыфікацыі стандартных метадаў. Калі выкарыстоўваецца новы метад або ўласны, які раней нідзе не публікаваўся, аўтар пералічвае усе неабходныя дэталі.

Калі ў рабоце выкарыстоўваліся хімічныя ці біяхімічныя метады, пералічваюцца якія рэагенты ці спалучэнні выкарыстоўваліся і якой яны былі ступені чыстаты, за выключэннем стандартных лабараторных рэактываў. Таксама прыводзяцца хімічныя назвы і формулы, якія з’яўляюцца новымі ці нестандартнымі, апісваюцца выкарыстаныя нестандартныя прыборы і апараты, якія адсутнічаюць у продажы або сканструяваны самім даследчыкам.Для хімічных спалучэнняў выкарыстоўваюць міжнародныя непатэнтаваныя назвы. Гандлёвыя назвы выкарыстоўваюцца ў тым выпадку, калі прадукт дадзенага вытворцы адрозніваецца ад аналагічных прадуктаў іншых вытворцаў. Таксама ўказваецца небяспечнасць пры правядзенні некаторых эксперыментаў.

Калі даследаванне біялагічнага характару, то віды раслін, жывёл, мікраарганізмаў ідэтэнфікуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Калі эксперыменты праводзіліся з дапамогай людзей, то патрэбна ўключыць фразу пра інфармаваную згоду гэтых людзей у даследаванні.

Матэматычныя выкладкі прыводзяцца з такой ступенню падрабязнасці, каб іх мсожна было лёгка ўзнавіць і праверыць правільнасць атрыманых вынікаў. Усе неабходныя дадзеныя, формулы, ураўненні абавязкова ўключаюцца ў акрэслены раздзел, і адзначаецца, якія пераўтварэнні з імі адбываліся ў даследаванні.

Раздзел вынікі даследавання, іх абмеркаванне і навізна з’яўляецца цэнтральнай і найбольш вялікай па аб’ёме часткай навуковага артыкула. У гэтым раздзеле прадстаўляюцца атрыманыя эксперыментальныя ці тэарэтычныя дадзеныя (вынікі). Прыводзяцца толькі ўласныя матэрыялы, атрыманыя ў даследаванні.

Вынікі выкладаюцца ў апрацаваным выглядзе – графікі, малюнкі, схемы, дыяграмы, табліцы, фотаздымкі і інш. Прадстаўленнем вынікаў з’яўляецца і апісанне апрацаваных дадзеных з кароткімі каментарыямі, параўнаннямі, статыстычнымі ацэнкамі. Таксама прыводзяцца факты і іх інтэрпрэтацыя, супастаўленне з дадзенымі іншых даследаванняў.

Найбольшая цяжкасць пры складанні навуковага артыкула – азначэнне, дзе заканчваецца апісанне вынікаў і пачынаецца іх абмеркаванне. Гэта ж з’яўляецца і самай цяжкай часткай артыкула. Вынікі даследавання – гэта факты, а абмеркаванне – гэта ідэі (палажэнні). З аднаго боку, абмеркаванне павінна быць больш тэарэтычным, абагулльняльным, абстрактным, інетэграваным з агульнай праблемай. З другога боку, гэтая частка больш звязана з рэальным значэннем вынікаў даследавання і іх практычнага выкарыстання. Раскрываючы абмеркаванне праблемы можна

  • напомніць пра мэту і гіпотэзу даследавання;

  • пералічыць асноўныя навуковыя знаходкі па праблеме, незаляжна ад таго падтрымліваюць яны ці не гіпотэзу і знаходзяцца ў адпаведнасці ці супрацьлегласціз дадзенымі іншых даследчыкаў;

  • абагульніць вынікі эксперыментаў;

  • прывесці магчымыя тлумачэнні;

  • указаць на абмежаванні даследаванн;

  • прапанаваць практычнае выкарыстанне;

  • прапанаваць далейшы накірунак ласледавання праблемы.

Раздзел вынікі даследавання, іх абмеркаванне і навізна утрымлівае думкі і меркаванні даследчыка. Тут можна спрачацца з іншымі пазіцыямі, прапаноўваць новыя тэорыі. Калі ва ўводзінах да артыкула фармулявалася гіпотэза работы, то ў гэтай частцы артыкула пішацца пацвярджэнне ці непацвярджэнне гіпотэзы, абмяркоўваецца ці дасягнута мэта артыкула, ці выкананы задачы, сфармуляваныя ва ўводзінах.

Раздзел заключэнне ці вывады патрэбны для таго, каб канспектыўна пералічыць асноўныя вынікі, атрыманыя асабіста аўтарам. Вывадамі з’яўляюцца новыя падыходы да праблемы, распрацоўка новых метадаў, доказы тэарэм, вынікі эксперыментаў і інш. Мэтай акрэсленага раздзела з’яўляецца доказ кваліфікацыі аўтара – удалося ці не даследчыку вырашыць актуальную, цяжкую, раней невырашаную задачу, ці дастаткова абгрунтаваны і правераны прапанаваныя навукоўцам рашэнні праблемы.

Наступны раздзел навуковага артыкула – рэзюмэ (кароткі выклад зместу). Па чытаемасці рэзюмэ займае другое месца пасля назвы артыкула. Функцыя рэзюмэ – арыентаваць патэнцыяльных чытачоў больш дакладна адносна зместу і зацікавіць іх настолькі, каб узнікла жаданне прачытаць увесь артыкул.

Рэзюмэ – гэта міні-версія артыкула, гэта значыць, яно павінна ўтрымліваць усе яе раздзелы артыкула, але ў вельмі скарочаным выглядзе. Калі рэзюмэ складзена дорбра, то па ім можна хутка і дакладна даведацца, як змест артыкула звязаны з работай вучонага.

Рэзюмэ павінна коратка апісваць

  • мэту даследавання;

  • метады даследавання;

  • вывады даследавання.

У змест рэзюмэ ніколі не ўключаецца інфармацыя ці вывады, якіх няма ў артыкуле.

У беларускіх навуковых часопісах рэзюмэ абавязкова складаецца на мове артыкула (напрыклад, рускай ці беларускай), перакладаецца на другую дзяржаўную мову (рускую ці беларускую) і друкуецца на англійскай мове.

Наступны раздзел навуковага артыкула – ключавыя словы. Іх можна назваць пошукавым вобразам навуковага артыкула. па значэнні і сэнсе набор ключавых слоў блізкі да натацыі, рэферату, канспекту, паколькі сціскае тэкст. Ваўсіх бібліяграфічных базах дадзеных пошук артыкулаў магчымы па ключавых словах. Яны павінны адлюстроўваць асноўныя палажэнні, вынікі, асноўныя пукты цікавасці.

Заключная частка артыкула – спіс літаратуры (або бібліяграфія, бібліяграфічны спіс). Тут пералічваюцца ўсе крыніцы, а таксама крыніцы, на якія ёсць спасылкі ў тэксце. Правілы, па якім афармляюцца спасылкі ў тэксце, а таксма як пішацца спіс крыніц строга рэгламентаваны і заўсёды вызначаецца асобнай рэкамендацыяй крыніцы, у якой будзе друкавацца артыкул.

Лічыцца неэтычным:

  • спасылацца на работы аднаго-двух аўтараў;

  • спасылацца тлькі на вельмі старыя даследаванні;

  • спасылацца на працы, якія аўтар навуковага артыкула не аналізаваў;

  • увогуле ні на што не спасылацца.

ІII. ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ ЗАНЯТКАЎ:

  1. Гладкобородова И. Технологии и медиа глазами программиста // TheoryAndPractice.ru.

  2. Сосинский А.Б. Как написать математическую статью по-английски. — М.: Изд-во «Факториал Пресс», 2000. — 112 с.

  3. Кутателадзе С.С. Russian→English in Writing. Советы эпизодическому переводчику. — Новосибирск: Институт математики им. С.Л.Соболева Сибирского отделения РАН, 2007. — 196 с.