Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмі кароткі нарыс_тэма2_3.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
79.82 Кб
Скачать

Літаратура

У ХУІІ – ХУІІІ ст.ст. беларуская літаратура апынулася ў вельмі складаных умовах. Асноўным тормазам яе развіцця было звужэнне сферы ўжывання беларускай мовы. Прычым у гэты перыяд адбываўся пераход ад старажытнабеларускай кніжнай мовы да літаратурнай, якая абапіралася на жывую гутарковую мову народа. Такі працэс быў заканамерны і ішоў ва ўсіх краінах, толькі не так пакутліва і вяла, як на Беларусі. Польшчы і Расіі для гэтага пераходу спатрэбілася каля 50 гадоў, а ў нас ён зацягнуўся больш чым на 150.

У беларускай літаратуры гэты пераходны перыяд азначаецца панаваннем стылю барока, у якім яскрава выдзяляюцца стылёвыя тэндэнцыі:

1. Высокі стыль, звычайна элітарны, феадальна-арыстакратычны. Яму была характэрна рытарычная прыўзнятасць, сімвалічнасць, блізасць да старых афіцыйных формаў беларускай літаратуры.

2. Сярэдні стыль задавальняў эстэтычны густ гараджан і сярэдняй шляхты, якая імкнулася засвоіць еўрапейскі лад і не адрывалася ад нацыянальных традыцый.

3. Нізкае барока, якое прадстаўляла эстэтычныя запатрабаванні найбольш шырокіх пластоў насельніцтва нашага грамадства. Сюды ўваходзіла інтымна-песенная лірыка, батлеечныя п’есы, сатырычная паэзія і проза. Ля вытокаў гэтай “несур’ёзнай літаратуры” стаіць напісаны ананімам у 1655 годзе “Ліст да Абуховіча.” Абуховіч – смаленскі ваявода, які, здрадзіўшы ВКЛ, без боя здаў горад расійскай арміі ў 1654 г. Аўтар рашуча асуджае амаральнасць і прадажнасць прадстаўнікоў пануючых колаў Рэчы Паспалітай. На сакавітай беларускай мове аўтар гэтага твора крытыкуе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое не клапоціцца аб інтарэсах Літвы. Ён вельмі зняважальна адзываецца аб апалячанай беларускай шляхце, з’едліва пра іх адзначаючы: “Многа тутако такіх ест, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і воняет!”

Высокі стыль

Найбольш значным прадстаўніком “высокага “ літаратурнага стылю барока быў Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.). Сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітняновіч. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям’і купца. Вучыўся спачатку ў брацкай мясцовай школе. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1664 годзе, як шчыры прыхільнік праваслаўя і праціўнік палітыкі контррэфармацыі, пакінуў Беларусь і ў Маскве разгарнуў актыўную педагагічную, выдавецкую і літаратурную дзейнасць. Ён быў выхавальнікам Пятра І у дзяцінстве. Па яго ініцыятыве і статуту была заснавана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – славяна-грэка-лацінская акадэмія. Менавіта ў ёй вучыўся праз 50 гадоў М.Ламаносаў. Полацкі адкрыў у Маскве друкарню, якая выдала першы “Буквар”. Ім былі напісаны драмы і камедыі, пропаведзі і многа вершаў. Ягоная літаратурная спадчына і грамадска-асветніцкая дзейнасць дае права, на думку гісторыкаў, называцца першым расійскім інтэлігентам.

Другім выдатным дзеячам, які значна ўзбагаціў культуру Расіі, з’яўляецца Ілля Капіевіч (1651-1714 гг.). Па палітычных матывах ён вымушаны быў эміграваць ў Галандыю. Там у 1697 годзе як перакладчык пазнаёміўся з Пятром І і быў запрошаны працаваць ў Расію. Капіевіч рэфармаваў царкоўна-славянскі алфавіт кірыліцы, спрасціў яго. Новы шрыфт сталі называць грамадзянскім або “капіеўкай”. Сёння ім карыстаецца з невялікімі змяненнямі большасць славянскага народу. Ён напісаў і пераклаў на рускую мову больш за 20 кніг, у тым ліку першую ў Расіі арыфметыку, падручнікі па іншаземных мовах, першы каляндар, першыя на рускай мове творы па навігацыі, байкі Эзопа і інш.

Такім чынам, культурнае жыццё Беларусі ў разглядаемы перыяд было даволі разнастайным і багатым, што давала магчымасць дапамагаць і блізкім суседзям.