Мэта вучэбнай азнаямляльнай практыкі: пазнаёміць студэнтаў з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу, методыкай правядзення заняткаў па беларускай, рускай мове і літаратуры, крытэрыямі ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, афармленнем дакументацыі
Задачы практыкі:
фарміраванне свядомых адносін да педагагічнай прафесіі;
азнаямленне са зместам, арганізацыяй і методыкай вучэбна-выхаваўчай работы настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка;
замацаванне і паглыбленне ведаў па педагогіцы і псіхалогіі ў працэсе вырашэння педагагічных задач;
развіццё педагагічных здольнасцей і прафесійнага мыслення, арыентаванага на ўсебаковае развіццё асобы вучня;
развіццё творчага і даследчага падыходу да педагагічнай дзейнасці.
Графік праходжання практыкі
№ п.п. |
Этап |
Тэрмін правядзення |
1. |
Падрыхтоўчы: размеркаванне студэнтаў па базавых школах практыкі; падрыхтоўка і афармленне загада аб педагагічнай азнаямляльна-адаптацыйнай практыцы; установачная канферэнцыя
|
сакавік
за 2 тыдні да пачатку практыкі
|
2. |
Асноўны: а) знаёмства з класам, настаўнікам-прадметнікам і класным кіраўніком; б) наведванне ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў у класе. Арганізацыя вольнага часу вучняў на перапынках. Азнаямленне з арганізацыяй узаемадзеяння настаўніка і класнага кіраўніка з сем’ямі вучняў. Выкананне ўсіх відаў заданняў, прадугледжаных праграмай практыкі. |
красавік першы дзень
1 – 5 дзень практыкі |
3. |
Заключны: Афармленне справаздачнай дакументацыі. Падрыхтоўка справаздачнай дакументацыі. Падвядзенне вынікаў. |
На працягу 1 месяца пасля практыкі. Перыяд летняй экзаменацыйнай сесіі. |
Асноўны змест практыкі
Удзел у рабоце ўстановачнай канферэнцыі.
Агульнае знаёмства з базай праходжання практыкі, класам.
Наведванне, канспектаванне і аналіз урокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў у класе.
Арганізацыя вольнага часу вучняў на перапынках.
Знаёмства з нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць арганізацыю вучэбнай і выхаваўчай работы ў школе.
Знаёмства з планам выхаваўчай работы класнага кіраўніка і формамі арганізацыі выхаваўчага працэсу ў школе.
Афармленне справаздачнай дакументацыі.
Метадычныя ўказанні
для студэнтаў і выкладчыкаў па праходжанні практыкі:
студэнты-практыканты прымаюць удзел у разнастайных відах дзейнасці ў класе (у адпаведнасці з патрабаваннямі настаўніка);
студэнты наведваюць і калектыўна аналізуюць 2-3 урокі па прадмеце;
студэнты знаёмяцца з дакументамі, якія рэгламентуюць змест вучэбна-выхаваўчага працэса ў школе (вучэбны план, вучэбная праграма, інструкцыйна-метадычнае пісьмо МА РБ, каляндарны план).
студэнты знаёмяцца з работай намеснікаў дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце.
Формы справаздачнай дакументацыі:
Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў:
канспекты наведаных урокаў. Рэкамендуемая структура канспекта:
Дата, клас, назва прадмета
Тэма ўрока
Мэты ўрока
Тып урока
Абсталяванне
Змест урока (у форме табліцы):
Этапы ўрока |
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
|
|
|
Вывады (ці дасягнуты мэты ўрока, найбольш удалыя метадычныя прыёмы і інш.).
ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ-ПРАКТЫКАНТАЎ
№ п/п |
Раздзел |
Заданні |
Форма выканання |
Форма справаздачы |
1. |
Знаёмства з асновамі школазнаўства (пытанні арганізацыі работы і структура вучэбна-выхаваўчай установы) |
Знаёмства з: а) правіламі ўнутранага распарадку, рэжымам работы адукацыйнай установы, яе падраздзяленняў; б) матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы (абсталяванне кабінетаў па спецыяльнасцях); в) колькасным і якасным складам педагагічнага калектыва; г) сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай навучальнай установы, яе структурай. Праграмна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці навучальнай установы, яе характарыстыка |
Сустрэча-гутарка з адміністрацыяй навучальнай установы, знаёмства з дакументацыяй (расклад, рэжым работы, правілы для навучэнцаў, правілы тэхнікі бяспекі і інш.) |
Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткая пісьмовая справаздача) |
2. |
Вывучэнне сістэмы вучэбна-выхаваўчай работы з вучнёўскім калектывам |
Знаёмства з: а) комплексна-мэтавымі праграмамі; б) планаванне работы; в) сістэма выхаваўчай работы ў навучальнай установе; г) сістэмай метадычнай работы. Інавацыйная дзейнасць у навучальнай установе. Знаёмства са структурай органаў вучнёўскага самакіравання; а) дзіцячымі і маладзёжнымі арганізацыямі ў навучальнай установе |
Сустрэчы-гутаркі з намеснікамі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце; з кіраўнікамі метадычных аб’яднанняў; з педагогам-арганізатарам, практычным псіхолагам, сацыяльным педагогам; з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі па прадмеце. |
Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткая пісьмовая справаздача) |
3. |
Індывідуальная работа з навучэнцамі. |
Вывучыць: а) характар адносін вучня да вучэбнай дзейнасці і да паспяховасці; б) сацыяльны статус вучня ў калектыве; в) адносіны вучня з аднакласнікамі. Пазнаёміцца з працэдурай правядзення дыягностыкі ўзроўню навучанасці і выхаванасці вучняў з канкрэтнымі метадамі вывучэння. |
Гутарка з вучнямі (1-2), класным кіраўніком, настаўнікамі-прадметнікамі, практычным псіхолагам, сацыяльным педагогам; апыт анне ў класным калектыве; вывучэнне асабістай справы вучня; класнага журнала, дзённіка. Гутарка з класным кіраўніком, псіхолагам па працэдуры правядзення дыягностыкі. |
Дзённік псіхолага-педагагічных назіранняў (запіс у адпаведнасці з патрабаваннямі) |
4. |
Развіццё навыкаў прафесійнага назірання вучэбна-выхаваўчага працэсу |
Вывучэнне педагагічнага такту настаўніка на ўроках: а) уздзеянне на вучняў, якія спазніліся на ўрок; б) рэагаванне на дрэнную падрыхтаванасць вучняў да ўрока; в) уздзеянне на вучняў з дрэннымі паводзінамі. Вывучэнне ступені выхаваўчага ўздзеяння ўрокаў на вучняў. |
Наведванне ўрокаў |
Запіс у дзённіку псіхолага-педагагічных назіранняў па прапанаванай схеме. |
5. |
Арганізацыя ўзаемадзеяння адукацыйнай установы з сям’ёй. |
Вывучыць: а)працэдуру дыягностыкі запытаў бацькоў; б) планаванне работы з бацькамі ў школе (класе); в) асноўныя напрамкі, формы, метады работы з бацькамі. |
Гутаркі з класным кіраўніком, сацыяльным педагогам; Аналіз плана работы класнага кіраўніка з бацькамі. Наведванне бацькоўскага сходу. |
Запіс у дзённіку псіхолага-педагагічных назіранняў (кароткі аналіз) |