Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Уводзіны

Актуальнасць даследавання

Актуальнай задачай сучаснага беларускага мовазнаўства з'яўляецца ўпарадкаванне тэрміналогіі i наменклатуры разнастайных галін навукі i тэхнікі, у тым ліку i ў складзе заалагічнай лексікі. Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца неабходнасцю вырашэння шэрагу праблем сучаснага беларускага тэрміназнаўства, у тым ліку неабходнасцю збору i ўсебаковага вывучэння тэрміналагічных і наменклатурных намінацый. Апісанне сучасных заалагічных найменняў дазволіць на навуковым узроўні выявіць спецыфіку данай наменклатуры на Беларусі, будзе садзейнічаць вырашэнню пытанняў фарміравання i ўпарадкавання ў прапанаванай сістэме. Каштоўнасць даследавання заключаецца ў тым, што яно грунтуецца на аналізе тэрміналагічных найменняў, выяўляе спецыфіку лексікі фаўны, асаблівасці яе структуры i фарміравання. Такім чынам, даследаванне ўносіць пэўны ўклад у вырашэнне адной з самых актуальных i складаных праблем сучаснай лінгвістычнай навукі – праблемы намінацыі ў беларускай мове. Зварот да вывучэння лексікі жывёльнага свету прадугледжвае лінгвістычны аналіз пэўнага моўнага матэрыялу заалагічнай тэрмінасістэмы i як вынік – далейшае развіццё гэтага накірунку i яго сістэматызацыю.

Мэта даследавання – раскрыць спецыфіку функцыянавання сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры як цэласнай сістэмы. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся i вырашаліся наступныя задачы:

  1. правесці выбарку заалагічнай наменклатуры з энцыклапедычных слоўнікаў;

  2. акрэсліць месца i ролю даных адзінак у беларускім тэрміназнаўстве;

  3. выявіць спосабы ўтварэння найменняў заалагічнай наменклатуры;

  4. вызначыць структурную арганізацыю номенаў фаўны;

  5. прапанаваць шляхі нармалізацыі і ўпарадкавання сучаснай беларускай фаўнанаменклатуры.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца беларуская заалагічная намеклатура.

Прадметам даследавання з'яўляюцца заалагічныя номены.

Метады даследавання

Для вырашэння пастаўленых у дыпломнай рабоце задач, у якасці асноўнага, выбраны метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў выяўленні, апісанні i сістэматызацыі вывучаемых номенаў.

Навуковая навізна даследавання

Шматлікія тэарэтычныя i практычныя праблемы тэрміназнаўства застаюцца нявырашанымі. Мовазнаўцы даследуюць семіятычную прыроду тэрміна, яго спецыфічныя асаблівасці, семантычныя працэсы ў тэрміналогіі, разрады спецыяльнай лексікі, гісторыю станаўлення i развіцця тэрміналогіі, пытанні ўпарадкавання i унармавання, структуры i словаўтварэння, тэрміналагізацыі i дэтэрміналагізацыі. Глыбокае вывучэнне праблем тэрміна i тэрміналогіі прадыктавана сучаснымі інфармацыйна-камунікатыўнымі працэсамі ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу.

У айчынным i замежным мовазнаўстве вядуцца спрэчкі вакол размежавання такіх лексічных пластоў, як тэрміны i номены ў складзе спецыяльнай лексікі. Аб супярэчнасці гэтай праблемы сведчаць працы А.А. Рэфармацкага, А.В. Суперанскай, В.П. Даніленкі, В.К. Шчэрбіна i iнш. [14, с.111].

Існуе мноства азначэнняў паняцця “тэрмін”. Паводле Б.Н. Галавіна “тэрмін – гэта слова ці падпарадкавальнае словазлучэнне, якое мае спецыяльнае значэнне, выражае і фарміруе прафесіянальнае паняцце і прымяняецца ў працэсе пазнання і асваення навуковых і прафесійна-тэхнічных аб’ектаў і адносін паміж імі” [11, с.5].

Цікавым з’яўляецца вызначэнне Б.І. Касоўскім тэрмінаў як тэрмінаў-азначэнняў, паколькі яны "імкнуцца раскрыць сутнасць абазначаемага паняцця", i наменклатуры як тэрмінаў-назваў, "якія ўяўляюць сабой толькi назвы пэўных з'яў" [22, с.423]. Такой жа думкі прытрымліваецца i А. Рэйцак, калі адзначае, што "сукупнасць тэрмінаў, узятых у дэнататыўнай функцыі, складае наменклатуру; сукупнасць тэрмінаў, узятых у дэнататыўнай i сігніфікатыўнай функцыях, складае тэрміналогію" [33, с.69]. У сувязі з гэтым услед за Т.Р. Кіяк мы лічым, што номены з'яўляюцца састаўной часткай сістэмы мовы навукі i тэхнікі, не з'яўляюцца ў строгім сэнсе ўласна тэрмінамі [19, с.12].

У дадзенай працы пад тэрмінам мы разумеем наймені спецыяльных паняццяў, якія патрабуюць дэфініцыі, а пад наменклатурай – сукупнасць назваў канкрэтных аб'ектаў пэўнай галіны ведаў.

Адпаведна “тэрміналогія – гэта суаднесеная з прафесійнай сферай дзейнасці (галіной ведаў, тэхнікі, кіравання, культуры) сукупнасць тэрмінаў, звязаных паміж сабой на паняційным, лексіка-семантычным, словаўтваральным і граматычным узроўнях” [11, с.5]. Тэрміналогіяй таксама называюць навуку аб тэрмінах (сінонім – тэрміназнаўства) і частку слоўнікавага складу мовы, якая ахоплівае спецыяльную лексіку (сінонім – спецыяльная лексіка).

Інакш кажучы, тэрмін з’яўляецца “элементам пэўнай тэрмінасістэмы і адлюстроўвае не толькі ўзаемасувязь матэрыяльных элементаў у сістэме мовы, але і сувязь адпаведных паняццяў паміж сабой”. Відавочна, што тэрміны існуюць у мове не ізалявана адзін ад аднаго. Яны ўтвараюць тэрмінасістэмы як складанае цэлае, якое ўключае абазначэнні ўзаемазвязаных і суадносных навуковых і прафесійных паняццяў пэўнай галіны ведаў. Як і любая іншая сістэма, тэрміналагічная сістэма характарызуецца прыметамі цэласнасці, структурнасці (наяўнасць устойлівых сувязей паміж элементамі), іерархічнасці, залежнасці тэрмінасістэмы ад аб’ектаў навакольнага матэрыяльнага свету і г.д.

Важнай асаблівасцю сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі з’яўляецца наяўнасць у складзе спецыяльнай лексікі звязаных з тэрмінамі наменклатурных адзінак. Па словах А.А. Рэфармацкага, калі тэрміналогія найперш звязана з сістэмай паняццяў пэўнай навукі, то наменклатура толькі дае “этыкеткі”яе аб’ектам. Наменклатура не суадносіцца непасрэдна з паняццямі, яна называе аб’екты вывучэння навукі і з’яўляецца больш намінатыўнай, чым тэрміны. Згодна з семантычнай структурай слова, якая апісваецца семантычным трохвугольнікам, тэрмін прадстаўляе сігніфікатыўны кампанент (адносіны “слова – паняцце”), а наменклатурныя адзінкі – дэнататыўны кампанент (адносіны “слова– прадмет”). Суадноснасць і цесная сувязь тэрмінаў і наменклатуры робяць магчымым ужыванне тэрмінаў “тэрмін-паняцце”(уласна тэрмін) і “тэрмін-назва”. Адпаведна, словы “клас”, “атрад”, “сямейства”, “род” і г.д. – гэта тэрміны, а словы “птушкі” (клас Птушкі), “гагарападобныя” (атрад Гагарападобныя), “гагаравыя” (сямейства Гагаравыя), “гагара” (род Гагара) – наменклатурныя назвы [31, с.14].

Так, калі пры аналізе заалагічнай лексікі нас цікавяць найменні спецы­яльных паняццяў, сутнасць якіх трэба дакладна вызначыць, ix дэнататыўная i сігніфікатыўная функцыі, то мы будзем мець справу з заалагічнымі тэрмінамі. Напрыклад: драпежнік, жабры, джала, апярэнне, дыфузнае дыханне, кровазварот i інш. [30, с.4].

Калі ж нас будзе цікавіць дэнататыўная функцыя як намінатыўнасць канкрэтных аб'ектаў фаўны, як сумеснае адлюстраванне заалагічнымі найменнямі пэўнага агульнага паняцця, то ў такім разе мы будзем разглядаць фаўністычную наменклатуру відаў i родаў. Напрыклад, наменклатура apнітафаўны: грак, кнігаўка, голуб, берасцянка, чапля, шпак, сініца; наменклатура іхтыяфаўны: карась, стронга, пячкур, вугор, жэрах, мянтуз, ёрш [40]; наменклатура тэрыяфаўны: зубр, мядзведзь, воўк, заяц, каза [40]; наменклатура герпетафаўны: жаба, рапуха, вуж [40];

Даследаванне пытанняў узаемаадносін паміж лексічнымі пластамі спе­цыяльнай лексікі з'яўляецца важным у вырашэнні праблем упарадкавання i нармалізацыі беларускай заалагічнай тэрмінасістэмы [14, с.110].