Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Падсістэмы грамадства 11.4

Эканамічная падсістэма становіць сабой сукупнасць форм вытворчай дзей­насці і адносін людзей у гэтым працэсе. Кожнае грамадства мае неабходныя для яго існавання і развіцця прыродныя даброты. Аднак грамадскае багацце ствараецца пра­цай чалавека. Захаванне і выкарыстанне створаных папярэднімі пакален­нямі здабыткаў і развіццё прадукцыйных сіл грамадства прыводзіць да росту грамадскага багацця, у выніку чаго ўзнікае інстытут уласнасці як важнейшы інструмент і стымул грамадскай вытворчасці. Адносіны ўласна­сці, якія першапачаткова абапіраюцца на права сілы, аўтарытэт і звычай у далейшым набываюць юрыдычную форму. У развітым выглядзе ўлас­насць азначае права валодання, распараджэння і выкарыстання нека­торой долі грамадскага багацця. Яна існавала і існуе ў розных формах, што вырашальным чынам вызначае і саму форму грамадскай вытворчасці.

Эканамічная сістэма ўключае ў сябе матэыяльную і духоўную вытвор­часць і вытворчасць матэрыяльных і духоўных паслуг. Важнейшымі факта­рамі вытворчасці з’яўляюцца работнікі, іх праца і сродкі вытворчасці + прадметы і сродкі працы. Сукупнасць матэрыяльна-тэхнічных сродкаў вытворчасці і людзей, здольных прыводзіць іх у дзеянне, складае вытвор­чы сілы грамадства. У працэсе вытворчасці складваюцца разнастайныя адносіны паміж людзьмі: арганізацыйна-эканамічныя, вытворча-тэхнала­гічныя і сацыяльна-эканамічныя. Вытворча-тэхналагічныя адносіны зале­жаць ад характару і ўзроўню развіцця тэхнікі і вытворчай тэхналогіі, аргані­зацыйна-эканамічныя і сацыяльна-эканамічныя – ад формаў уласнасці на сродкі вытворчасці.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны ўключаюць у сябе адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання даброт і паслуг, ствараемых у працэсе вытворчасці. Уся сістэма гэтых адносінаў рэгулюецца сацыяльнымі нормамі і нормамі права і залежыць ад характару ўласнасці на сродкі грамадскай вытворчасці. Уласнасць ёсць інстытут, які ўзнікае ў гаспадарчай, эканамічнай сферы, яна распаўсюдж­ваецца не толькі на сродкі, але і на прадметы спажывання і вытворчы прадукт. Уласнасцю могуць быць усе элементы грамадскага багацця. Уласнасць вызначае, хто валодае эканамічнай уладай, каму дастаюцца даходы ад эканамічнай дзейнасці і якія матэрыяльныя маёмасныя інтарэсы ёю спараджаюцца. Формы ўласнасці залежаць ад ступені рэальнай абагуленасці вытворчасці, на якую, у сваю чаргу, уплывае агульны тэхналагічны прагрэс.

11.5. Сацыяльная падсістэма

Р

Сацыяльная падсістэма

11.5

аздзяленне працы і спецыялізацыя ў грамадскай вытворчасці з неабходнасцю спараджаюць сацыяльную дыферэнцыяцыю, узнікненне адносна адасобленых сацыяль­ных супольнасцей і груп, якія выконваюць толькі ім уласцівыя функцыі, займаюць пэў­нае становішча ў грамадстве і змяняюць уласныя інтарэсы. Зместам сацы­яльнай дзейнасці ў вузкім сэнсе слова ці дзейнасці па абслугоўванні людзей з’яўляецца стварэнне перадумоў жыцця, узнаўлення, актыўнасці людзей. Грамадства ўключаецца ў гэты працэс праз сістэму адукацыі, культуры, аховы здароўя, сферу абслугоўвання. Сацыяльная структура любога грамадства ў пэўны перыяд яго гісторыі характарызуецца сукуп­насцю канкрэтна-гістарычных сацыяльных супольнасцей і груп, слаёў і адносінаў паміж імі.

Важнейшым элементам сацыяльнай структуры з’яўляюцца сацыяль­ныя супольнасці і групы. Яны становяць сабой больш-менш цэласныя аб’яднанні людзей, якія адрозніваюцца наяўнасцю агульных сацыяльных прыкмет, такіх як агульныя для групы патрэбы і інтарэсы, каштоўнасці і нормы, лад жыцця, месца ў грамадскім раздзяленні працы і звязаныя з імі ролі. У параўнанні з сацыяльнымі групамі сацыяльныя супольнасці менш аднародныя ў сацыяльных адносінах і больш рыхлыя ў арганізацыйных адносінах.

Сацыяльныя групы падраздзяляюцца на вялікія і малыя. Для малой сацыяльнай групы працоўнага калектыву, сям’і – характэрны блізкасць складаючых яе членаў, трываласць сувязей, непасрэдныя асабістыя кан­такты, нефармальнасць адносінаў, агульныя каштоўнасці і правілы паво­дзінаў. Вялікія сацыяльныя групы – класавыя, этнічныя, сацыяльна-палітычныя ўзнікаюць гістарычна. Яны адыгрываюць даволі значную ролю ў жыцці асобы і грамадства.

Грамадскае жыццё працякае ў рамках некаторых канкрэтна-гістарыч­ных калектываў людзей, якія складваюцца на аснове агульнасці гаспа­даркі, тэрыторыі, мовы, звычаяў, традыцый, вераванняў, рытуалаў і ўтва­раюць розныя віды этнічных супольнасцей. Асноўнымі формамі такіх супольнасцей выступаюць род, племя, народнасць, нацыя.

Аб’ядноўваючыя іх сацыяльныя сувязі праяўляюцца галоўным чынам у адносінах паміж рознымі ўстойлівымі супольнасцямі – класамі, сацыяль­нымі групамі, слаямі, нацыямі, народнасцямі і г. д. Прыналежнасць чала­века да таго ці іншага класа, слою з’яўляецца істотнай характарыстыкай яго становішча ў грамадстве. Сацыяльныя адносіны выражаюць роўнасць (ці няроўнасць) становішча індывідаў і груп у грамадстве.

Сацыяльная структура грамадства гістарычна змяняецца, усе яе эле­менты і састаўныя часткі знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, развіцці і змяненні. Асновай гэтых змяненняў з’яўляюцца змяненні ў пэў­най сістэме грамадскай вытворчасці. Кожны спосаб вытворчасці вызначае ўзнікненне і існаванне адпаведных устойлівых супольнасцей і груп людзей, калектываў, сям’і. «Вазьміце, – пісаў Маркс, – пэўную ступень развіцця вытворчасці, абмену, спажывання і вы атрымаеце пэўны грамадскі лад, пэўную арганізацыю сям’і, саслоўяў і класаў, – словам, пэўную грама­дзянскую супольнасць...»

Структураванасць грамадства была адкрытая і зразумелая зусім не хутка, хоць вызначэнне групы як «пэўнага ліку людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі ці агульнай справай» сустракаюцца ў кнізе Гобса «Левіафан». Ва ўстойлівую ж канцэпцыю ўяўленне пра сацыяльную структуру грамадства афармляецца толькі ў XIX ст. Справа ў тым, што толькі капіталізм аказаўся здольным вызваліць пануючыя ў грамадстве адносіны ад ідэалагічных, рэлігійных, саслоўных і іншых наслаенняў, якія завуаліравалі іх прыроду. Першапачаткова ўяўленне аб сацыяльнай струк­туры грамадства фарміруецца як ідэя яго класавага дзялення. Але па­няцце сацыяльнай структуры больш шырокае, чым паняцце класавай структуры. Сацыяльная структура абазначае дыференцыяцыю па самых розных прыкметах: класавых, нацыянальных, прафесійных, узроставых, палавых, тэратарыяльных, і інш. У гэтай сувязі да элементаў сацыяльнай структуры ў шырокім сэнсе адносяць грамадскія класы, слаі ўнутры кла­саў, прамежкавыя групы, нацыі, народнасці, плямёны, роды, сям’ю, розныя ўзроставыя групы (моладзь, пенсіянеры і г. д.).

Марксізм у структуры грамадства вылучае, перш за ўсё, класавую структуру як тую, што вызначае іншыя віды сацыяльнага дзялення. Класавую структуру трэба разумець як сукупнасць класаў і адносінаў паміж імі, а сацыяльна-класавую – як сукупнасць не толькі класаў, але і тых сацыяльных слаёў, якія непасрэдна не ўваходзяць у склад асноўных класаў. Сацыяльная структура гэта не проста сума адзінак, а арганічнае адзінства ўзаемазвязаных элементаў, паміж якімі могуць быць адносіны рознага тыпу – супрацоўніцтва, сацыяльнага канфлікту, класавай барацьбы.

У сукупнасці шматбаковых сацыяльных адрозненняў у грамадстве вядучымі застаюцца класавыя, паколькі іх карані знаходзяцца непасрэдна ў спосабе вытворчасці, у той сферы, дзе ствараюцца матэрыяльныя даброты. Да ліку найбольш важных прыкмет вялікіх класавых адрозненняў марксізм адносіць: месца дадзенай групы ў гістарычна складзеным спо­сабе вытворчасці, адносіны да сродкаў вытворчасці, ролю ў грамадскай арганізацыі працы, спосабы атрымання і памеры той долі грамадскага багацця, якую яны маюць у сваім распараджэнні.

Акрамя асноўных існуюць і іншыя «другасныя» прыкметы класаў, вы­творныя ад першых (лад жыцця, асаблівасці псіхалогіі, узровень адукацыі і культуры і г. д.). Такім чынам, карціна сацыяльнай структуры надзвычай стракатая. Прычым розныя сацыяльныя супольнасці не ўтвараюць строгай іерархіі, але ўзаемна ўплываюць адзін на аднаго. Ва ўмовах антаганістычнага грамадства іх узаемаадносіны вызначаюцца, у канчат­ковым выніку, класавай структурай.

Дзяленне грамадства на класы – гэта асноўнае дзяленне, якое вызначае сістэму адносін і ўзаемадзеянняў ва ўсёй сацыяльнай структуры. Класавымі адносінамі абумоўліваецца характар і цячэнне гістарычных працэсаў на глабальным узроўні. У аснове дзялення грамадства на класы ляжыць закон раздзялення працы. Класы ўзнікаюць тады, калі развіццё прадукцыйных сіл спараджае прыбавачны прадукт. Так фарміруюцца перадумовы для ўзнікнення прыватнай уласнасці, маёмасных адрознен­няў, выкарыстання чужой рабочай сілы, эксплуатацыі чалавека чалавекам. Адносіны «панавання і занявольвання» ўзнікаюць у выніку альбо прамога прысваення грамадскага прыбавачнага прадукта, альбо манапалізацыі грамадскай службовай функцыі. Аднак пры цяперашнім узроўні нашых ведаў аб гісторыі дакласавых супольнасцей, пэўна, можна казаць, што ў сусветна-гістарычным развіцці шлях манапалізацыі грамадскіх функцый сустракаецца часцей, чым непасрэднае прысваенне прыбавачнага прадукта на аснове манапалізацыі сродкаў вытворчасці, г. зн. чыста маёмасных крытэрыяў. Справа ў тым, што апошні шлях патрабуе параўнальна высокага ўзроўню развіцця грамадскай вытворчасці, г. зн. у рэшце рэшт высокай грамадскай прадукцыйнасці працы. У прыватнасці, гэта ў дакласавых грамадствах зусім не было такой ужо прыватнай з’явай. З іншага боку, выдзяленне арганізаваных функцый унутры грамадства пачыналася на значна больш ранніх этапах эвалюцыі, чым дасягненне параўнальна высокай прадукцыйнасці працы. Можна такім жа чынам, з дастатковай пэўнасцю сцвярджаць, што з’яўленне перадумоў да ўтва­рэння грамадства з антаганістычнымі класамі ў выглядзе манапалізацыі грамадскай і службовай функцыі гістарычна папярэднічала з’яўленню такіх перадумоў у форме прысваення прыбавачнага прадукта на аснове манапалізацыі сродкаў вытворчасці. Кроўнароднасныя сувязі гублялі сваё значэнне, адыходзілі на другі план, і дамінуючымі станавіліся адносіны, якія вызначаліся месцам людзей у грамадскай вытворчасці. Паколькі адносіны ўласнасці – галоўнае ў эканамічнай структуры, можна сказаць, што эканамічная структура ўтварае базу сацыяльнай структуры. Інакш кажучы, «з пэўнай формы матэрыяльнай вытворчасці выцякае... пэўная структура грамадства».

Гэту ўзаемасувязь эканамічнай і сацыяльнай структуры можна выя­віць, калі прасачыць асноўныя гістарычныя этапы развіцця чалавечага грамадства (напрыклад, галоўнай састаўной часткай прадукцыйных сіл феадалізму з’яўлялася сельская гаспадарка, і менавіта ў ёй знаходзяць сваё асновнае праяўленне вытворчыя адносіны прыгнёту і эксплуатацыі. Адгэтуль у сацыяльнай галіне выступаюць два асноўныя класы – феадалы (памешчыкі) і сяляне.

Побач з адрозненнем паводле месца ў сістэме грамадскай вытвор­часці (галоўная прыкмета) прынята выдзяляць сукупнасць вытворных ад яе рыс.

У складанай і шматграннай структурацыйнай канфігурацыі грамад­ства асноўным сістэмаўтваральным фактарам з’яўляецца сацыяльна-стратыфікацыйная структура. Яна раскрывае свае якасныя характарыстыкі і асаблівасці ў сацыяльных адносінах, якія ўзнікаюць толькі ў межах узаемадзеяння людзей, якія аб’ядоўваюцца ў тыя ці іншыя сацыяльныя групы і супольнасці. Таму цалкам абгрунтавана можна даць наступнае вы­значэнне даследуемаму сацыяльнаму феномену. Сацыяльна-стратыфіка­цыйная структура грамадства ёсць сукупнасць розных па колькасці, сацыяльным становішчы ў сістэме грамадскіх стасункаў адносна ўстой­лівых форм сацыяльных груп, супольнасцей, іх сацыяльных пазіцый і ўзаемадзеянняў паміж імі.

Такім чынам, грамадства як адзіная цэласная сістэма структуравана на мноства розных па складзе і сацыяльных характарыстыках груп, у межах якіх можа ўзаемадзейнічаць з іншымі індывідамі кожны чалавек.

Аднак размеркаванне людзей па группах, якое мае важнае значэнне для разумення сутнасці і зместу сацыяльнай структуры, зусім не вычэрп­вае апошнюю. Не менш істотна размеркаванне індывідаў, іх груп і суполь­насцей па сацыяльных слаях (стратах). Універсальнай адметнай прыкметай грамадства і яго структуры з’яўляецца сацыяльная няроўнасць людзей.

Дыферэнцыяцыя людзей і іх груп на сацыяльныя страты (слаі), якія характарызуюцца няроўнасцю ў галіне даходаў, адукацыі, прафесіі, удзелу ва ўладных структурах і г. д., называецца «сацыяльнай стратыфікацыяй».

Сацыяльная стратыфікация валодае некалькімі адметнымі прык­метамі. Найбольш істотныя з іх зводзяцца да наступнага.

Па-першае, у працэсе стратыфікацыі адбываецца дыферэнцыяцыя людзей у іерархічна аформленыя групы, г.зн. вышэйшыя і ніжэйшыя слаі, класы, страты грамадства.

Па-другое, сацыяльная стратыфікацыя раздзяляе людзей не толькі на вышэйшыя (паводле даходу, адукацыі, улады і да т. п.) і ніжэйшыя слаі, але і на прывеліяваную меншасць (знаць, заможныя і інш.) і тая боль­шасць, што церпіць уціск у якіх-небудзь адносінах (мала забяспечаныя, тыя, хто не ўдзельнічае ва ўладных структурах і да т.п.).

Па-трэцяе, сацыяльная стратыфікацыя прыводзіць да ўзнікнення ў ні­жэйшых слаёў імкнення пры магчымасці перамясціцца ў больш забяспе­чаныя, прывілеяваныя слаі, што спараджае сацыяльныя супярэчнасці, канфлікты, узрушэнні.

П. Сарокін выдзяляў тры асноўныя тыпы сацыяльнай стратыфікацыі і сцвярджаў, што необходна адрозніваць сацыяльныя слаі па трох крытэ­рыях: узроўню даходу (багатыя і бедныя); палітычным статусе (тыя, хто мае ўладу і тыя, якія не маюць улады); прафесійных ролях (настаўнікі, інжынеры, урачы і да т. п.).

Развіваючы гэтыя ідэі, Т. Парсонс дапоўніў адметныя прыкметы стратыфікацыі новымі істотнымі крытэрыямі: а) «якаснымі» характарысты­камі, якімі людзі валодаюць ад нараджэння (этнічная прыналежнасць, полаўзроставыя асаблівасці, роднасныя сувязі, інтэлектуальныя і фізічныя асаблівасці асобы; б) «ролевымі характарыстыкамі», вызначаемымі тым наборам роляў, якія індывід выконвае ў грамадстве (пасада, узровень ведаў, професійная падрыхтоўка і г. д.); в) «характарыстыкамі валодання», якія выражаюць наяўнасць у індывідаў і іх груп уласнасці, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, прывілеяў і да т. п.

Абагульненне названых крытэрыяў у адзіную шматмерную мадэль дазваляе прадставіць працэс сацыяльнай стратыфікацыі ў якасці шмат­планавага расслаення людзей і груп у грамадстве па прыкметах вало­дання (ці невалодання) уласнасцю, уладай, пэўнымі ўзроўнямі адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, этнічнымі прыкметамі, полаўзроставымі харак­тарыстыкамі, сацыякультурнымі крытэрыямі, палітычнымі пазіцыямі, сацыяльнымі статусамі, ролямі людзей.

У працэсе жыццядзейнасці грамадства сацыяльныя страты не заста­юцца раз назаўсёды дадзенымі, нязменнымі, яны знаходзяцца ў працэсе змянення і развіцця. Сукупнасць такіх змяненняў П. Сарокін назваў сацы­яльнай мабільнасцю, г. зн. рухомасцю сацыяльных слаёў і класаў. Сацыяльная мабільнасць – гэта змяненне індывідам ці групай месца ў сацыяльнай структуры грамадства, перамяшчэнне іх з аднаго сацыяль­нага становішча ў іншае. Сацыяльная мабільнасць можа валодаць роз­нымі прыкметамі, з якіх найбольш істотнымі з’яўляюцца прасторавая характарыстыка, хуткасць і частотнасць стратыфікацыйных змяненняў.

Па прасторавых характарыстыках яна падраздзяляецца на гарызан­тальную і вертыкальную.

Гарызантальная мабільнасць з’яўляецца перамяшчэннем індывіда ці групы з адной сацыяльнай пазіцыі ў іншую, размешчаную на адным і тым жа стратыфікацыйным узроўні. Перамяшчэнне нейкага індывіда з права­слаўнай у пратэстанцкую ці крышнаіцкую рэлігійную групу, з адной сям’і (як мужа, так і жонкі) у іншую пры разводзе, з аднаго завода на другі, з адной ВНУ ў другую. Усё гэта прыклады гарызантальнай сацыяльнай мабіль­насці. Ва ўсіх гэтых выпадках перамяшчэнне можа адбывацца без якіх-небудзь прыкметных змяненняў сацыяльнага становішча ў стратыфіка­цыйным рангу, г. зн. у вертыкальным напрамку.

Вертыкальная мабільнасць – тып мабільнасці, які ажыццяўляецца тады, калі індывід ці сацыяльная група перамяшчаецца з аднаго сацыяль­нага пласта ў іншы, размешчаны ў стратыфікацыйнай іерархіі вышэй ці ніжэй за першы. У залежнасці ад напрамку такога перамяшчэння існуе два тыпы вертыкальнай мабільнасці. Першы з іх – узыходзячая сацыяльная мабільнасць, г. зн. сацыяльны ўздым з аднаго сацыяльнага слою ў іншы, больш высокі: напрыклад, рабочы, атрымаўшы адпаведную адукацыю і падрыхтоўку, становіцца інжынерам, а затым – прадпрымальнікам ці ды­рэктарам завода. Другі тып вертыкальнай мабільнасці прадстаўляе сыход­ная сацыяльная мабільнасць, г. зн. сацыяльны спуск, сацыяльнае сыхо­джанне, сацыяльная дэградацыя, напрыклад, інжынер, калі станавіўся беспрацоўным, быў вымушаны ўладкавацца на працу маляром, сталяром альбо вартаўніком і г. д.