Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Аднародныя члены сказа.doc
Скачиваний:
114
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
150.53 Кб
Скачать

Аднародныя члены сказа

Аднароднымі называюцца такія члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, адказваюць на адно і тое ж пытанне, выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю і звязаны паміж сабой спалучальнай сувяззю.

Прямая соединительная линия 2 Прямая соединительная линия 1 што? што? што?

Прынеслі з саду грушы, крутабокія яблыкі, слівы.

Аднароднымі членамі сказа не з’яўляюцца:

1) словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу: Снег сыпаў, сыпаў усю ноч.

2) устойлівыя спалучэнні слоў тыпу ні свет ні зара, ці так ці сяк, то бокам то скокам;

3) спалучэнні дзеясловаў, якія выступаюць у ролі адзінага выказніка: Валя не пакідала думаць пра дом…

Асаблівую цяжкасць пры вызначэнні аднародных членаў выклікаюць дапасаваныя азначэнні. Яны могуць быць аднародныя і неаднародныя.

Дапасаваныя азначэнні лічацца аднароднымі, калі:

1) кожнае з іх паасобку звязана з азначаемым словам (можна ўставіць злучнікі і, не толькі – але і): Буйное, густое зарадзіла жыта (жыта буйное, жыта густое; буйное і густое; не толькі буйное, але і густое)

2) адно з іх выражана прыметнікам, а другое – дзеепрыметнікам або дзеепрыметным словазлучэннем: Васіль устаў, паглядзеў на сіняватае, глыбокае, зорамі вышытае неба.

3) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова, заўсёды аднародныя: Надышла першая ваенная зіма, суровая, марозная, снежная, бязлітасная.

Неаднароднымі з’яўляюцца дапасаваныя азначэнні, якія адносяцца не кожнае паасобку да азначаемага слова (назоўніка): адно з азначэнняў утварае з назоўнікам сэнсава цэласнае спалучэнне, і другое азначэнне адносіцца ўжо не да аднаго назоўніка, а да гэтага цэласнага спалучэння: вялікі цагляны дом (вялікі адносіцца да спалучэння цагляны дом). Такія азначэнні звычайна выражаюцца спалучэннем якаснага і адноснага прыметніка. Неаднародныя азначэнні не спалучаюцца паміж сабой злучнікамі: І помнік яму пабудуем з гранітнай уральскай гары (нельга гранітнай і ўральскай)

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Коска ставіцца

Коска не ставіцца

1. Паміж двума і больш аднароднымі членамі без злучніка: О, О, О

Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам.

1. Паміж аднароднымі членамі з адзіночнымі злучнікамі і, ды (=і), ці, або: О і О

Заснулі навокал лясы і імшары.

2. Паміж аднароднымі членамі з паўторнымі злучнікамі і – і, ні – ні, то – то, або – або:

і О, і О

І шуміць, і грыміць срэбразвонны ручэй.

2. Перад першым паўторным злучнікам:

то О, то О

Сонца то выгляне, то зноў схаваецца за хмары.

3. Паміж аднароднымі членамі перад злучнікамі а, але, ды (=але), аднак: О, а О

Прамені сонца не ззяюць, а тлеюць над лесам.

3. Перад і, які паўтараецца, але злучае розныя аднародныя члены: О і О О і О

Яшчэ нямала дзён цікавых і раніц светлых і ласкавых.

4. Паміж парамі аднародных членаў са злучнікам і: О і О, О і О

Вакол возера магутныя дубы і клёны, сосны і вязы.

4. Калі аднародныя члены звязаны неаднолькавымі злучнікамі, што змяняюць адзін аднаго: і, ды (=і), ці, або (=ці): О і О ды О

Грузды і махавікі ды лісічкі хутка напоўнілі нашы кошыкі

5. Перад другой часткай парных злучнікаў як – так і, не толькі – але і, калі не – то:

не толькі О, але і О

Мы набралі не толькі арэхаў, але і грыбоў.

5. У непадзельных выразах ні тое ні сёе, ні рыба ні мяса, і так і сяк, ні жывы ні мёртвы, і туды і сюды:

Коні стаялі ні жывыя ні мёртвыя.