Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
301.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
31.26 Кб
Скачать

30.Асноўн тыпы лексічн значэн слова.Прам- перан,свабо-звяз, матывав-нематываваныя, лагічныя-вобраз, канкрэтн-абстрактныя значэнні.

Прамое значэнне слова – гэта непасрэдная назва, сувязь гукавога абазначэння і адпаведнага прадмета дзеяння або працэса.

Прамыя значэнні заўседы першасныя і толькі на іх аснове адкрываецца развіцце семантычнай структуры слова. Прамыя значэнні падпадаюць суб’ектыўнаму асэнсаванню моўцы.Пры супастаўленні прамых значэнняў у розных мовах аказваецца, што яны супадаюць цалкам і з’яўляюцца семантычнымі дублетамі.Прамыя значэнні могуць сумяшчаць функцыі намінацыі і канатацыі (эмацыян-экспрэсіўн.).Прамое значэнне можа падпадаць семантычнай трансфармацыі. У выніку гэтага ўзнікаюць пераносныя значэнні.

3 Тыпы пераносу значэння.

Яны бываюць наменацыйныя пераносы і канатацыйныя пераносы.

Наменацыйна пераносныя значэнні маюць характар агульнамоўнай метафары.

Усе пераносныя значэнні, якія пабудаваны ад анімалістыцнай метафары з’яўляюцца канатацыйнымі.Значэнні бываюць матываваныя і нематываваныя.

Для слова з матываваным значэннем заўседы можна узнавіць крыніцу матывацыі. Т.е. той кампанент вытворнага слова, які пакладзены ў аснову назвы.

Матываваныя словы: рабаўнік (паняцце рабаваць), лісяняты.

Матываванае слова заўседы вытворнае, а нематываванае – невытворнае.

Некаторыя словы матывацыю страчваюць. (шапкаваць, распатроніць, шарсціць, выцыганіць).Матывацыя можа абапірацца на рэальную прымету і нерэальную прывета.

Нерэальная прымета – гэта фантастычная матывацыя. Фантастычная матывацыя паходзіць з міфічных уяўленняў і паэтычных легендаў.

Дээтымалагізацыя - страта матывацыі.

Вылучаюць свабодныя і звязанныя значэнні. Словы свабоднага ўступаюць з іншымі словамі без абмежаванняў. І здольны раскрыць свае лексічнае значэнне нават па-за кантэкстам. Словы звязаннага значэння характарызуюцца семантычнай непаўнатой, якая можа быць знята ў кантэксце, фразе. Іх сувязь з іншымі словамі абмежавана або значна вузейшая . Фразеалагічна звязаныя значэнне пряўляецца ў фразеалагічных зваротах і ўстойлівых выразах, у якіх адбылося пераасэнсаванне слова ў тым лексічным акружэнні, дзе адбылося пераасэнсаванне слова.Сінтаксічна абумоўленныя значэннне вылучаецца прынцыпам арганізацыі, кожнае значэнне рэалізуецца ў межах сказа. Калі пераноснае значэнне раскрываецца ў пазіцыі выказніка або азначэння, то яно сінтаксічна звязанае.

У сінтаксічна звязаным значэнні выступаюць словы здольныя ўжывацца ў вобразным пераасэнсаванні для характарыстыкі чалавека, паводле яго знешнасці, паводзін, характару, духоўнага свету і інш.Канструкцыйна абумоўленнае значэнне таксама выяўляюць сэнсавую недастатковасць . для адназначнага правільнага значэння такія значэнні могуць рэалізавацца толькі ў межах пэўнаў граматычнай канструкцыі.Лексічнае значэнне слова нестатычнае, незастылае. Яно развіваецца са змяненнем умоў жыцця, з развіццем свядомасці

32.Сістэмныя адзінкі лексікалогіі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]