Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
уч. пособие Ровина, Касап.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
852.48 Кб
Скачать

II. Арганізацыя інфармацыйна- бiблiяграфiчнага забеспячэння навукова-тэхнiчнага I медыцынскага комплексу (нт I мк)

2.1 Цэнтры падрыхтоўкі інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне ў Рэспубліцы Беларусь

Бібліяграфічная дзейнасць у галіне прыродазнаўства, тэхнікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны накіраваны на задавальненне патрэбнасцей спецыялістаў у бібліяграфічнай інфармацыі. Яна цесна звязана з развіццём фундаментальных навуковых даследаванняў, прамысловасці, будаўніцтва, галін сельскай гаспадарчай вытворчасці, аховы здароўя, абумоўлена спецыфічнымі асаблівасцямі саміх аб’ектаў, спецыфікай інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.

Арганізацыйнай асаблівасцю бібліяграфічнай дзейнасці па тэхніцы, прыродазнаўстве, сельскай гаспадарцы, медыцыне з’яўляецца тое, што ёю займаюцца разнастайныя ўстановы – універсальныя, шматгаліновыя, галіновыя, навуковыя бібліятэкі, навуковыя ўстановы, Акадэміі навук, выдавецтвы, рэдакцыі часопісаў, вышэйшыя навучальныя ўстановы і г.д. Акрамя таго, развіццё дзяржаўнай бібліяграфіі, стварэнне АІПС таксама ўплывае на арганізацыю бібліяграфічнай дзейнасці.

Умоўна ўвесь шлях бібліяграфіі разглядаемых галін можна падзяліць на тры этапы: першы – 1919–60- гг. XX ст.,1 другі – 61–91 гг. XX ст., трэці – сучасны, з 1992 г.

Станаўленне бібліяграфіі прыродазнаўчай, тэхнічнай, сельскагаспадарчай і медыцынскай літаратуры адбывалася ў цяжкіх умовах. 20–30-я гады ў гаспадарчых адносінах былі вельмі складанымі ў рэспубліцы. Цяжкая разруха пасля рэвалюцыі, грамадзянскай вайны не спрыяла росту кнігавыдавецкай дзейнасці і, адпаведна, развіццю галіновай бібліяграфіі. Але паступова становішча паляпшалася, развівалася прамысловасць, ствараліся навукова-даследчыя ўстановы, аднаўлялі дзейнасць былыя і адчыняліся новыя выдавецтвы, бібліятэкі, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Усё гэта станоўча ўплывала на развіццё бібліяграфічнай дзейнасці ўвогуле і галіновай у прыватнасці.

На працягу першага этапу было падрыхтавана не шмат самастойных бібліяграфічных паказальнікаў. Найбольшая колькасць з іх падрыхтавана па пытаннях сельскай гаспадаркі (33), найменшая – па тэхніцы (14).

Разам з тым, можна канстатаваць, што выпускі асобных з іх з’явіліся пачаткам серыі дапаможнікаў, якія рыхтуюцца і сёння. Прыкладам можа быць падрыхтаваны бібліятэкай Інстытута цепла- і масаабмену паказальнік «Литература по тепло- и масообмену».

Значныя змены адбыліся ў 60-х гадаў, якія можна разглядаць як пачатак другога этапу ў развіцці бібліяграфіі навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу. На гэтым этапе былі створаны дзве новыя галіновыя бібліятэкі: у 1960 г. – БелСГБ, а ў 1977 – РНТБ. У гэты час адбыліся колькасныя і якасныя змены ў мастве бібліяграфічнай прадукцыі: значна ўзрасла колькасць асобна выдадзеных паказальнікаў па актуальных напрамках біялагічных, фізіка-матэматычных, хімічных навук, энергетыкі, раслінаводста, жывёлагадоўлі.

Бібліятэка АН распачала падрыхтоўку бібліяграфічных штогоднікаў па флоры і фауне, Палессі, сумесна з НДІ адпаведных напрамкаў – па водных рэсурсах, квантавых генератарах, БелСГБ – штогоднікі “Льноводства”.

Узнік шэраг выданняў бягучай бібліяграфічнай інфармацыі, якія выходзілі штомесячна або штоквартальна «Автоматизированные системы управления», «Механизация и автоматизация» (ДБ имени В.И.Ленина), «Энергетическое хозяйство Белоруссии» (ЦНБ НАН), «Новости сельскохозяйственной литературы» (БелСГБ).

Значны ўплыў на паляпшэнне напрамкаў дзейнасці і тэматыку бібліяграфічных дапаможнікаў мела рэспубліканская нарада работнікаў бібліятэк 1962 г., прысвечаная бібліяграфічнай рабоце і яе каардынацыі. Нарада прыняла “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне рэкамендацыйнай і навукова-інфармацыйнай бібліяграфіі і даведачна-бібліяграфічнай работы”, якое адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні бібліяграфічнай дзейнасці. “Палажэнне…” ускладала на Нацыянальную бібліятэку функцыю агульнарэспубліканскага арганізацыйнага і навукова-метадычнага цэнтра ўсёй бібліяграфічнай работы. Акрамя таго, яно замацоўвала галіновыя цэнтры бібліяграфічнай работы і ў значнай ступені садзейнічала каардынацыі бібліятэк рознага падпарадкавання ў гэтым напрамку. Нягледзячы на тое, што “Палажэнне…” не было адпаведным чынам зацверджана, тым не менш яно выканала сваю галоўную мэту – арганізацыйна замацаваць, устанавіць узаемасувязь у рабоце бібліятэк па стварэнні навукова-дапаможных паказальнікаў і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

У 1974 годзе ў рэспубліцы было распрацавана “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне навукова-дапаможнай бібліяграфіі і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы”. У адрозненні ад адпаведнага дакумента 1962 года “Палажэнне…” было ўзгоднена з Міжведамаснай бібліятэчнай камісіяй і зацверджана Міністэрствам культуры. Акрамя таго, у дакуменце 1974 года былі раскрыты функцыі не толькі галіновых цэнтраў і напрамкі іх дзейнасці, але і функцыі бібліятэк, якія ўваходзяць у галіновыя групы.

У адпаведнасці з гэтымі дакументамі цэнтрамі бібліяграфічнай дзейнасці былі прызначаны:

– у галіне прыродазнаўчых і дакладных навук – ЦНБ імя Я.Коласа НАН, да 1992 года – Дзяржаўная бібліятэка (ДБ) БССР імя У.І.Леніна;

– у галіне медыцыны і аховы здароўя – Рэспубліканская навукова-медыцынская бібліятэка (РНМБ);

– у галіне сельскай гаспадаркі – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ);

– у галіне тэхнікі – Урадавая бібліятэка, функцыі якой былі перададзены створанай ў 1977 годзе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ).

У пэўнай ступені гэта садзейнічала развіццю бібліяграфічнай дзейнасці. Значна павялічылася колькасць бібліяграфічных паказальнікаў, узрасла ўдзельная вага самастойных дапаможнікаў. Былі дасягнуты значныя поспехі ў методыцы састаўлення бібліяграфічных прадуктаў. Разам з тым, яшчэ шмат праблем заставаліся невырашынымі. Так, пытанні каардынацыі і кааперацыі пры планаванні і падрыхтоўцы бібліяграфічнай прадукцыі застаюцца праблемай нумар адзін. Патрабуе вырашэння таксама вялікая колькасць персанальных паказальнікаў, асабліва гэта тычыцца такіх галін, як сельская гаспадарка і прыродазнаўства.

У пачатку 90-х гадоў у сувязі з атрыманнем незалежнасці, змянілася сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, што пэўным чынам паўплывала на ўсе кірункі дзейнасці дзяржавы, у т.л. і на арганізацыю сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі і ўвогуле на інфармацыйна-бібліяграфічную дзейнасць.

Гэты перыяд можна разглядаць як пачатак трэцяга (сучаснага) этапа развіцця бібліяграфічнай дзейнасці. На гэтым этапе распрацавана праграма развіцця Дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ), створаны Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій НАН Беларусі.

Існуючая сістэма навукова-тэхнічнай інфармацыі РБ дазваляе выдзеліць дзяржаўныя, галіновыя, рэгіянальныя цэнтры, якія займаюцца падрыхтоўкай інфармацыйна-бібліяграфічнай прадукцыі.

Дзяржаўныя (рэспубліканскія) цэнтры скіраваны на падрыхтоўку бягучых інфармацыйных паказальнікаў, прысвечаных, пераважна, аднаму віду дакумента – патэнтам, стандартам, справаздачам, дэпаніраваным рукапісам. Сярод іх Беларускі інстытут сістэмнага аналізу (БелІСА), Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Галіновыя рэспубліканскія бібліятэкі РНТБ, ЦНБ імя Я.Коласа НАН Беларусі, РНМБ, БелСГБ рыхтуюць інфармацыйныя рэсурсы ў традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах, якія прысвячаюцца актуальным праблемам прыродазнаўчых навук, тэхнікі, медыцыны, праблем аграпрамысловага комплексу.

На рэгіянальным узроўні асноўнымі цэнтрамі з’яўляюцца абласныя навуковыя бібліятэкі, абласныя медыцынскія бібліятэкі (Віцебск, Гродна, Гомель, Брэст), а таксама абласныя філіялы РНТБ (у Гродне, Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску).

Пытанні для самакантролю

  1. Назавіце асноўныя этапы развіцця бібліяграфічнай дзейнасці ў РБ.

  2. Дзяржаўныя цэнтры, якія спецыялізуюцца на інфармацыі аб спецвідах нарматыўна-тэхнічных і тэхнічных дакументаў.

  3. Рэспубліканскія бібліятэкі, якія з’яўляюцца галаўнымі ў спецыялізаваных галіновых сетках.

  4. Рэгіянальныя цэнтры інфармацыі РБ.

Літаратура

Асноўная

  1. Енин, С.В. О проблемах развития ГСНТИ в Республике Беларусь / С.В.Енин //Информационное обеспечение науки и производства: потребности и реальность: матер. междун. конф. – Мн., 2002. – С.43–45.

  2. Маханек, М.М. Направления деятельности национального центра информационных ресурсов и технологий / М.М. Маханек, Г.Ю. Вальчевская, Р.Б. Григянец // Информационное обеспечение науки Беларуси: прошлое, настоящее, будущее. – Мн., 2003. – С.5–31.

  3. Мясникович, М.В. Реализация государственной программы информатизации «Электронная Беларусь» и издание единого государственного регистра РБ – базового проекта программы / М.В. Мясникович, М.М. Маханек, Р.Б. Григянец, В.И.Дравица // Стратегия формирования информационного общества в РБ. – Мн.: НЦИРиТ, 2003. – С.189–195 .

  4. Осипова, Т.В. Обзор деятельности РНТБ за 25 лет / Т.В.Осипова // Республиканская научно-техническая библиотека – четверть века на службе науки и производства. – Мн., 2002. – С.5–24.