Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паліталогія Сілабус Завочнікі 2012.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
80.58 Кб
Скачать

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Паліталогія вучэбна-метадычны дапаможнік менск, 2012 выкладчык: сп. Сяргей русецкі

___________________________________________________________________________________

КАФЕДРА ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: Аўд. 311 пр. Незалежнасці, 81 Менск

КАФЕДРА ПРАЦУЕ: 9.00-13.00, 14.00-18.00 ПН-ПТ

ТЭЛЕФОН КАФЕДРЫ: (017) 331-29-74

E-MAIL ADDRESS: rusiecki.s@gmail.com

(Важна! Калі ласка, пастаўце ПАЛІТАЛОГІЯ ЗАВОЧНІКІ 2012 ў радок тэмы, каб пазбегнуць спаму і надаць Вашаму лісту належную ўвагу)

SKYPE: rusiecki_siarhiej

___________________________________________________________________________________­_

Чаму я гэтак моцна захапляюся палітыкай? <…> А чаму ж гэта я не павінен ёю захапляцца? Якая слепата, якая глухата, якая ідэалагічная тупасць былі б здольныя перашкодзіць мне захапіцца, напэўна, найбольш важным прадметам для нашага існавання, гэта значыць грамадствам, у якім мы жывем, гаспадарчымі адносінамі, у якіх яно існуе, і сістэмай улады, якая вызначае тыя законныя ўзоры дазволенага і забароненага, якія ў адпаведнасці з вызначанымі правіламі кіруюць нашымі паводзінамі? Бо, у рэшце рэшт, сама сутнасць нашага жыцця складаецца з палітычнай жыццядзейнасці грамадства, у якім мы знаходзімся”

Мішэль Фуко (Michel Foucault)

АПІСАННЕ Палітыка ў сучасным грамадстве з’яўляецца непазбежнай часткай жыцця.

Мы павінны вывучаць праявы палітычнага на ўсіх узроўнях: індывідуальным, групавым, нацыянальным і міжнародным.

Вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі паняццямі паліталогіі, зможаце даведацца аб розных пытаннях, якія вывучае навука пра палітыку, удасканаліць сваё крытычнае мысленне, развіць навыкі чытання спецыяльных тэкстаў.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА

Мэтамі курса з’яўляюцца:

  • атрыманне пэўнай сістэмы ведаў пра палітычнае;

  • развіццё здольнасцей да творчага, крытычнага ўспрымання з’яў, ідэй, тэндэнцый, сімвалаў, феноменаў палітыкі;

  • асэнсаванне галоўных праблем сучаснага грамадства.

Задачы па рэалізацыі мэтаў:

  • разгляд асноўных напрамкаў палітычнай думкі, сацыяльнай філасофіі, якія адлюстроўваюць сутнасныя аспекты палітыкі, сацыяльнага ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы;

  • выяўленне агульных заканамернасцей палітычнай сферы жыцця грамадства, яе структуры;

  • вывучэнне паліталагічных тэкстаў;.

У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя пазіцыі, прынцыпы і метады паліталогіі, якія забяспечваюць разуменне сферы палітычнага;

  • структуру палітычнай сферы;

  • палітычныя праблемы сучаснасці.

КАЛЯНДАР АКТЫЎНАСЦІ І РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№ зан.

Дата

Час

Від актыўнасці / тэма

1

27 чэрвеня

9.00-13.15

практ.

Уводзіны. “Наіўная паліталогія”. Палітычнае як частка жыцця. Практычная дэмакратыя і парламентарызм (гульня)

2

28 чэрвеня

9.00-13.15

лекц.

Уводзіны ў палітычныя тэорыі. Паняцце палітыкі, падыходы. Палітычныя сістэмы і рэжымы. Палітычныя ідэалогіі. Дэмакратыя. Дзяржава

3

29 чэрвеня

9.00-12.20

лекц.

Нацыі і глабалізацыя. Паняцце нацыі. Нацыяналізм. Мультыкультуралізм. Сусветная палітыка. Дынаміка глабалізацыі. Рэгіяналізацыя.Унутраная палітыка.

4

1 ліпеня

9.00-12.20

лекц.

Палітычнае ўзаемадзеянне. Палітычная культура і камунікацыя. Легітымнасць. Прадстаўніцтва, выбары і галасаванне. Партыі і партыйныя сістэмы. Грамадзянская супольнасць.

5

2 ліпеня

9.00-10.35

лекц.

Механізмы дзяржаўнага кіраўнітцва. Канстытуцыі, права, судовыя сістэмы. Заканадаўчыя сходы. Выканаўчая ўлада. Дзяржаўная служба. Армія і паліцыя.

2 ліпеня

10.45

Залік ФЭМ

4 ліпеня

9.00

Залік ТФ

АРГАНІЗАЦЫЯ

Вашая асноўная актыўнасць будзе пазааўдыторнай. Уважліва стаўцеся да планавання свайго часу з улікам максімы “Чым больш справаў – ты больш паспяваеш”. Чытайце і пішыце болей. Думайце.